*Ля́маць, лельч. ля́мать ’балбатаць, ляпаць’ (Нар. лекс.) і пін. ля́маты ’паволі есці’ (КЭС) з’яўляюцца дыялектнымі сінонімамі да ле́мзаць 1, 2 ’тс’ (гл.) з выпадзеннем зычнай ‑з‑, якая пашырае аснову. Параўн. рус. пск., калін., перм., арханг. ля́мать ’паволі есці, вяла жаваць ежу’. Чаргаванне ля‑/ле‑, як у рус. урал. ле́мза́, лемзя́ ’расцяпа, разява’, свярдл. ля́мза, лямза́ ’тс’, пск., цвяр. ля́мза ’павольны, някемлівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёткі 1 ’вялікае пер’е’ (браг., Шатал.), рус. летки, польск. lotki, чэш. letka, славац. letka, letky ’тс’, славен. letka, серб.-харв. ле̏тка, макед., балг. летка ’верацяно ля калаўротка, у матавіле’. Прасл. lefoka ’тое, што служыць для лёту, лятання’ (Слаўскі, 4, 336–337; Бязлай, 2, 137). Да лётаць (гл.).

Лёткі 2 ’жвавы’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ў выніку кантамінацыі польск. letki ’лёгкі’ і бел. лёгкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ставень, пастовэнь ’выган ля сяла, дзе пасецца скаціна’ (Бес.). Укр. чарніг. пистівень. Утворана ад паства ’паша’ пры дапамозе суфікса ‑авень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143).

Паста́вень ’прыстасаванне для лоўлі рыбы’ (Мат. Маг.). Да пасто́віць < ставіць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38. Сюды ж (з іншым суфіксам) і пастаўкі ’рыбацкая прылада — вудачка, намотаная на рагульку’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набе́г, ‑у, м.

1. Раптоўны напад, уварванне на якую‑н. тэрыторыю і спусташэнне яе. Набег татарскай арды. □ І здаецца, што гэта не семінарысты спяваюць ля печкі ў вагоне, а гуляе запарожская сеч пасля буйнага набегу дзесьці ў стэпе ля вогнішчаў. Сяргейчык. // перан. Уварванне з карыслівымі мэтамі ў чужы сад, агарод і пад. [Бушыла:] — Я сам некалі ў свой час на сады і гароды набегі рабіў. Шамякін.

2. Раптоўны павеў ветру, прыліў вады і пад. Нібы шротам налітыя,.. [каласы] ад лёгкага набегу ветру прыпадаюць да самай зямлі, просячы сярпа... Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

служи́тель

1. уст. слу́жка, -кі м.;

2. (работник в какой-л. области) служы́цель, -ля м.;

служи́тель нау́ки служы́цель наву́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́панка і за́пінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Засцежка для манжэтаў і каўняра мужчынскай сарочкі. Недалужна-сіратліва матлялася ля каўняра адшпіленая запанка. Шынклер. З рукавоў пінжака высунуліся белыя шырокія манжэты з перламутравымі запінкамі. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буды́ніна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і будынак. Здалёк хатка здаецца досыць паважнай будынінай, і гэтую паважнасць ёй надае высока паднятая стромкая саламяная страха. Колас. Рэстаран — блізка ля цэнтра. Гэта белая цагляная будыніна ў адзін паверх. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́пік, ‑а, м.

Разм.

1. Лапіна. Дзе-нідзе ля вёскі з-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі. Гроднеў. Дзядзька Лаўрэн і дзядзька Антон узаралі лапік поля і штосьці пасеялі. Грамовіч.

2. Латка (у 1 знач.). Прышыць лапік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лушпа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы; Р мн. ‑паек; ж.

Разм. Тое, што і лупіна. Ля агню валяліся лушпайкі, крошкі белай.. бульбы. Кулакоўскі. Каб як-небудзь заманіць карову ў двор, мая маці вынесла з хаты ражку лушпаек. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Вельмі доўга чакаць; стаміцца ад доўгага чакання. — Нарэшце! — сказаў Сцяпан Ягоравіч, калі машына спынілася ля пад’езда. — Мы з Лёнькам зачакаліся. Корбан. Маці зачакалася нас — гэта ж тры дні не былі дома. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)