горад на ПдУ ЗША, у штаце Фларыда. Засн. ў 1888. 236 тыс.ж., з г. Тампа і агульнымі прыгарадамі каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: радыёэлектронная, у т. л.вытв-сць навігацыйных прылад і інш. абсталявання, пераважна для ваен. мэт; паліграф., харчовая. Ун-т. Кліматычны курорт. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ПОЛ (Saint Paul),
горад на Пн ЗША. Адм. ц. штата Мінесота. Засн. ў 1841. 257,3 тыс.ж., з г. Мінеапаліс і агульнымі прыгарадамі каля 2,6 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Місісіпі (пачатак суднаходства). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: паліграф., харч. (мясная, мукамольная і інш.), хім., радыёэлектронная, эл.-тэхн., аўтазборчая, металаапр., чорная металургія, ваенная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ЭЦЬЕ́Н (Saint-Étienne),
горад у цэнтр.ч. Францыі. Адм. ц. дэпартамента Луара. Каля 250 тыс.ж., разам з суседнімі гарадамі і пасёлкамі каля 350 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная металургія (выплаўка высакаякаснай сталі), ваен., маш.-буд., трыкатажная. Здабыча каменнага вугалю. Ун-т. Музей мастацтва і прам-сці. Касцёл Сент-Эцьен (14—15 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУСО́Н, Таксан (Tucson),
горад на ПдЗ ЗША, у штаце Арызона. Засн. ў 1775. 460,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 650 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетная, радыёэлектронная, эл.-тэхн., паліграф., харчовая; каляровая металургія. Ун-т (з 1885). Музеі, тэатры. Кліматычны курорт. Штогадовае радэо (каўбойскія спарт. спаборніцтвы)., У раёне Т. — здабыча медных і поліметал. руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РЛАТ (Charlotte),
горад на ПдУ ЗША, штат Паўн. Караліна. Засн. ў 1768. 540 тыс.ж. (2000; з г. Гастонія, Рок-Хіл і агульнымі прыгарадамі больш за 1 млн.ж.). Трансп. вузел. Важны гандл.-фін.цэнтр. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці. Прам-сць: машынабудаванне, у т. л. радыёэлектроннае, тэкст., прыладабудаванне, вытв-сць паравых турбін, прамысл. абсталявання; хім., харч., паліграф., папяровая. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛА́РУЧЫ,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на р. Вяча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдЗ ад Лагойска, 26 км ад Мінска. 89 ж., 55 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
З 16 ст.мяст. Бяларуч Мінскага пав.ВКЛ. У 1600 мястэчка, маёнтак і двор Бяларучы належалі А.Друцкай-Горскай. У 1870 цэнтр Бяларуцкай вол., у 1880 — 140 ж, 15 двароў, царква, нар. вучылішча, якое ў 1898 скончыў Я.Купала. З 1924 цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 Лагойскага р-наў. У Вял.Айч. вайну ў чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1942 спалілі вёску і загубілі 13 жыхароў. У 1970 — 164 ж., 54 двары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ВЕРКА вёска ў Беларусі, у Лідскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПдЗ ад г. Ліда, 91 км ад Гродна, 14 км ад чыг. ст. Курган. 567 ж., 210 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, бальніца, гандл. цэнтр, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл.
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1413, калі тут быў заснаваны касцёл. У 15—19 ст. належала Галігінавічам, Юндзілавічам, Касцевічам, Галеўскім, Кастравіцкім і інш. З 1570 мястэчка. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Мытлянскай вол. Лідскага пав. У 1881 — 73 ж. З 1921 у Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1970 — 248 ж. Магчыма, першапачатковая гісторыя вёскі звязана з летапісным горадам Вевярэск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮЛЕ́Н (DuUin) Шарль (12.5.1885, г. Ен, Францыя — 12.12.1949),
французскі рэжысёр, акцёр, педагог. У 1907—21 удзельнічаў у спектаклях парыжскіх т-раў пад кіраўніцтвам рэжысёраў А.Антуана, Ж.Капо, Ф.Жэм’е, Г.Баці і інш. У 1922 заснаваў у Парыжы т-р «Атэлье», дзе працаваў да 1940. У 1940-я г. акцёр і рэжысёр «Тэатра дэ Пары» і «Тэатра Сары Бернар» (Парыж), «Тэатра Селесцінцаў» (Ліён). Сярод пастановак: «Марыя Магдаліна» Ф.Гебеля (1912), «Асалода жыцця» Л.Пірандэла (1922), «Вальпоне» Б.Джонсана (1928; і гал. роля). З лепшых акцёрскіх работ: Гарпагон («Скупы» Мальера), Смердзякоў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага). Выхаваў плеяду выдатных акцёраў і рэжысёраў франц.т-ра (Ж.Вілар. Ж.Баро, М.Марсо, Р.Руло і інш.). Аўтар кн. «Успаміны і нататкі акцёра» (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́МЧУГ (слова кіт. паходжання), перл,
цвёрдыя вапняковыя ўтварэнні перламутравага рэчыва шарападобнай ці няправільнай формы ўнутры ракавін некаторых малюскаў (марскіх і прэснаводных). Складзены пераважна з вуглякіслага кальцыю (араганіту). Колер белы, ружовы, жаўтаваты, іншы раз чорны, шэры, карычневы. Бляск характэрны перламутравы, вясёлкавы. Памеры ад мікраскапічных да галубінага яйца. Утвараецца ў выніку раздражнення мантыі малюска якім-н. чужародным целам (пясчынкай, паразітам і інш.). Здабыча марскога Ж. вядзецца ў Чырвоным м., Персідскім зал., каля берагоў Аўстраліі, Японіі і інш. Прэснаводны Ж. здаўна здабывалі ў Кітаі, Расіі, Германіі, Шатландыі. У 20 ст. вельмі пашырана штучнае вырошчванне Ж. (пераважна ў Японіі). Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе (каралі, брошкі, пярсцёнкі, жамчужнае шыццё), нярэдка ў спалучэнні з каштоўнымі металамі і камянямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЫН,
гарадскі пасёлак у Брагінскім р-не Гомельскай вобл., прыстань на р. Дняпро. За 52 км на Пд ад Брагіна, 3 км ад чыг. ст. Ёлча на лініі Чарнігаў—Оўруч (Украіна), аўтадарогай злучаны з Брагінам. 2,4 тыс.ж. (1998).
У 19 ст. мястэчка Рэчыцкага пав., параходная прыстань, вятрак, 6 крам; 550 ж. (1897). З 1923 цэнтр воласці Рэчыцкага пав. У 1926—62 цэнтр Камарынскага раёна. З 28.8.1941 да 23.9.1943 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў К. 98 чал. З 17.11.1959 гар. пасёлак, з 1962 у Брагінскім р-не. У 1971—1,6 тыс.ж.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў.