(24.5.1930, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 14.9.2000),
мастачка, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч бел. дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамер. руху за правы жанчын. Праф. (1993). З 1949 жыла ў ЗША. Скончыла Ратгерскі ун-т (штат Нью-Джэрсі) са ступенямі магістра бібліятэчных навук (1956) і магістра гісторыі мастацтва (1976). Працавала дырэктарам маст. б-кі гэтага ун-та. Удзельніца маст. выставак з 1969; творы экспанаваліся ў ЗША, Канадзе, Беларусі (1992, адзіная персанальная выстаўка на радзіме). Малявала ў манеры імпрэсіянізму сродкамі жывапісу і графікі пейзажы («Курган», «Папараць—кветка шчасця», «Буслы ў палёце» і інш., 1970—80-я г.), творы, якія адлюстроўваюць постаці і падзеі бел. гісторыі, паданні і легенды, катастрофу на Чарнобыльскай АЭС («Ефрасіння Полацкая», «Пагоня», «Чужанецкія крумкачы», «Голас продкаў», «Неспрыяльныя вятры», 1990-я г.). Уваходзіла ў склад кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Аўтар навук. публікацый пра мастацтва жанчын, ахову гіст. спадчыны Беларусі, па гісторыі бел. архітэктуры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ВАГаліна Мікалаеўна (н. 19.7.1935, г. Камсамольск-на-Амуры Хабараўскага краю, Расія),
бел. сацыёлаг і філосаф Д-рфілас.н. (1986), праф. (1990). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999) Скончыла Разанскі політэхн.ін-т (1959). З 1978 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (з 1984 заг. аддзела). З 1989 заг. аддзела Ін-та сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Заснавальнік бел.навук. школы сацыялогіі працы і эканам. сацыялогіі. Навук. працы па эканам. сацыялогіі, праблемах працы, прафес. культуры, сац. развіцця. Распрацавала метадалагічныя асновы тэорый сацыялогіі працы і эканам. сацыялогіі, абгрунтавала ўзаемасувязь гэтых тэорый.
Тв.:
Труд и профессиональная культура. Мн., 1980;
Культура труда в социальном развитии рабочего класса. Мн., 1984;
Культура труда в социальном развитии технической интеллигенции. Мн., 1989;
Экономический образ мышления: Реальность и перспективы. Мн., 1994 (у сааўт);
Социальные механизмы регулирования рынка рабочей силы. Мн., 1998 (у сааўт.);
Экономическая социология. 2 изд. М.; Мн., 2000;
Социология труда. Мн., 2000;
Рынок труда и механизмы его регулирования. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНАЯ ТЭ́ХНІКА, сантэхніка,
галіна тэхнікі, якая займаецца добраўпарадкаваннем побыту, умоў прац. дзейнасці і адпачынку насельніцтва, адпаведных патрабаванням санітарыі. У больш вузкім сэнсе — сукупнасць тэхн. сродкаў, якія забяспечваюць функцыянаванне сістэм водазабеспячэння, каналізацыі, ацяплення, цеплазабеспячэння, газазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыяніравання паветра, ачысткі сцёкавых водаў у жылых, грамадскіх, прамысл. будынках, збудаваннях, на тэр.нас. пунктаў і прадпрыемстваў.
У С.т. шырока выкарыстоўваюцца разнастайныя санітарныя прылады: гігіенічныя (умывальнікі, ванны, унітазы і інш.), гаспадарчыя (кухонныя ракавіны, мыйкі), прылады лазняў, дзіцячых і мед. устаноў, вытв. памяшканняў, трансп. сродкаў, лабараторый і інш. Робяцца керамічныя (з фаянсу, паўфарфору), пластмасавыя, стальныя, эмаліраваныя і інш.; аснашчаюцца водазаборнай і змешвальнай сантэхнічнай арматурай, кранамі і вадзянымі засаўкамі. Далучаюцца да ўнутр. (дамавых) сетак водаправода і каналізацыі.
Прыстасаванні санітарнай тэхнікі: а — водазаборны кран (1 — клапан, 2 — галоўка, 3 — затычка сальніка, 4 — шток, 5 — зліў); б — вентыльная галоўка (1 — шток, 2 — сальнікавая ўтулка, 3 — сальнікавая набіўка, 4 — корпус галоўкі, 5 — клапан з пракладкай); в — разнавіднасці клапанаў з пракладкамі (1 — пракладка, 2 — клапан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ВЕРЦАВАГаліна Міхайлаўна (н. 3.8.1947, г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Жонка В.Я.Сіверцава. Скончыла Уральскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1966), Маскоўскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1972). З 1975 працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва (з 1994 дырэктар), з 1998 нам. дырэктара Цэнтра дэкар.-прыкладнога мастацтва ў Мінску. Працуе ў галіне габелена, сцэн. касцюма, сувенірных вырабаў. Творы вызначаюцца вобразнай змястоўнасцю, эмацыянальнасцю, структурным адзінствам каларыту і малюнка. Аўтар манум. габеленаў «Казкі купальскай ночы» (серыя, 1986) для Дома культуры ВА «Хімвалакно» ў Магілёве, «Каля возера» (1998) для рэстарана «Свіцязь» у Мінску; габеленавых заслон для Дома літаратара ў Мінску (1980), для Дома культуры нафтаперапр. з-да ў Мазыры (1992), дзіцячай школы мастацтваў у Магілёве (1993). Сярод інш. твораў: габелены «Чорнае і белае» (1977), «Вехі» (1982), «Па газонах не хадзіць» (1990), «Спляценне лёсу» (1991), «Знак» (1992) і інш.
Г.Сіверцава. Фрагмент габелена з серыі «Казкі купальскай ночы». 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́РСКА (Turska) Галіна (15.10.1901, г. Іркуцк, Расія — 5.1.1979),
польскі мовазнавец, славіст. Д-рфілал.н. (1949). Праф. (1954). Скончыла Віленскі ун-т (1929). Працавала ў Віленскім і Тарунскім ун-тах, з 1960 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН. Даследавала польска-бел.-літ. моўныя сувязі, бел. ўплывы ў мове твораў А.Міцкевіча, Я.Ходзькі, польскія гаворкі ў літ. і бел. вёсках 19 — пач. 20 ст. У манаграфіі «Мова Яна Ходзькі» (1930) адзначала, што бел. лексічныя, фанет., марфал. і сінтакс. ўплывы ў яго творах пераважаюць над лац., франц., ням. і рускімі; дамінуючымі з’яўляюцца бел. ўплывы і ў польскіх гаворках Віленшчыны. Аўтар прац «Польская мова на Віленшчыне» (1930), «Польская мова на базе літоўскай (Аб узнікненні польскамоўных арэалаў на Віленшчыне)» (1939), «Пэўны выпадак рэканструкцыі фармальнай прыкметы ў беларускіх дыялектах» (1949), «Слоўнік найцяжэйшых выразаў у 5 і 6 тамах «Люду беларускага» М.Федароўскага» (1969), «Беларускія лексічныя запазычанні ў польскай мове (старапольскі перыяд)» (1970), «Заўвагі пра беларускі пераклад «Пана Тадэвуша» Браніславам Тарашкевічам» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТУНЁВА-МАХО́РАЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галінахарчовай прамысловасці, якая нарыхтоўвае тытунёвую і махорачную сыравіну, праводзіць ферментацыю тытуню, вырабляе махорачныя і тытунёвыя вырабы.
Тытунёвыя ф-кі ўзніклі ў 17 ст. ў Вялікабрытаніі і Галандыі. На Беларусі Т.-м.п. пачала развівацца ў 18 ст. У 1860 дзейнічалі 32 Дробныя прадпрыемствы (напр., брэсцкія тытунёвыя мануфактуры). У 1913 было 19 тытунёва-махорачных фабрык, з іх найб.: Гродзенская тытунёвая ф-ка, ф-ка «Нёман», акц.т-ва «Шарашэўскі і К°», Лідская і Віцебская ф-кі; выраблена 48 млн.шт. цыгарэт і папярос, 371 тыс. скрынак курыльнай махоркі. У 1940 выпушчана 705 тыс. скрынак курыльнай махоркі. Пасля Вял.Айч. вайны прадпрыемствы адноўлены, пачалі дзейнічаць Мінская тытунёвая ф-ка і тытунёва-ферментацыйны з-Д у Гродне. Да 1975 дзейнічала Віцебская тытунёвая ф-ка. У 2001 найб. буйныя Гродзенская тытунёвая фабрыка і Мінская. Выраблена ў 1990—16,4; у 1995—6.2; у 1999—9,3; у 2000—10,4 млрд.шт. папярос і цыгарэт. Т.-м.п. найб. развіта ў ЗША, Індыі, краінах Паўд. Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВЫМЯРЭ́ННІ, тэлеметрыя,
галінатэлемеханікі, якая вывучае тэорыю, прынцыпы і тэхн. сродкі вымярэнняў на адлегласці фіз. велічынь, што характарызуюць які-н. працэс, з’яву прыроды ці стан жывога арганізма. Вынікі Т. у выглядзе кадзіраванага эл.- або радыёсігналу аўтаматычна перадаюцца з аб’екта кіравання (кантролю) на пункт кіравання для апрацоўкі на ЭВМ, рэгістрацыі і інш.
Адрозніваюць Т. бягучых значэнняў параметраў (перадаюцца іх неперарыўныя ці дыскрэтныя значэнні) і інтэгральных значэнняў параметраў (перадаюцца дыскрэтныя значэнні праз пэўныя прамежкі часу, напр., расходу электраэнергіі, паліва, газу). Правільнасць і надзейнасць работы вымяральнага тэлеметрычнага прыстасавання (сукупнасці пераўтваральных і вымяральных прылад з каналамі сувязі паміж імі) залежаць ад каналаў сувязі, якія бываюць акустычныя, аптычныя, гідраўлічныя і эл. (найб. пашыраныя) — правадныя, кабельныя і радыёрэлейныя лініі сувязі, а таксама радыёканалы. Вынікі Т. могуць быць прадстаўлены ў аналагавай (напр., з дапамогай стрэлачных вымяральных прылад, асцылографа) або ў лічбавай (напр., з дапамогай лічбавых індыкатараў) форме.
Літ.:
Проектирование и надежность систем автоматики и телемеханики. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕКАНТРО́ЛЬ,
кантроль стану або рэжыму работы аб’екта на адлегласці тэлемех. сродкамі; галінатэлемеханікі. Выкарыстоўваецца для назірання за работай установак, машын, механізмаў і апаратаў (у т. л.касм. караблёў, ракет, штучных спадарожнікаў Зямлі) у розных галінах прам-сці, на транспарце, у энергетыцы і інш.
Дыскрэтны Т. (тэлесігналізацыя) перадае 2 ці больш паведамленняў (напр., «уключана», «выключана»). Неперарыўны Т. перадае на адлегласць неперарыўныя змены якіх-н. фіз. велічынь (гл.Тэлевымярэнні). У сістэме Т. на падкантрольным аб’екце ўстанаўліваюцца органы кантролю (пераўтвараюць вымераную фіз. велічыню ў першасны сігнал), кадзіравальнае прыстасаванне (шыфруе першасны сігнал) і перадавальнае прыстасаванне (пераўтварае зашыфраваны сігнал у форму, зручную для перадачы па лініях сувязі). Прыёмны бок сістэмы Т. мае прыёмнае прыстасаванне (пераўтварае прыняты сігнал у сігнал Т.), дэкадзіравальнае прыстасаванне (расшыфроўвае сігнал Т.) і індыкатары параметраў, якія кантралююцца. Замкнёная сістэма Т., выхадныя ланцугі якой уздзейнічаюць на сістэму рэгулявання зададзеным аб’ектам, утварае сістэму тэлерэгулявання. Гл. таксама Тэлекіраванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЕЛЯВО́ДСТВА,
галіна раслінаводства па вырошчванні хмелю. Суквецці (шышкі) хмелю маюць эфірны алей, горкія і дубільныя рэчывы і выкарыстоўваюцца ў вытв-сці піва, дражджэй, лек. прэпаратаў, касметычных сродкаў, лакаў, фарбаў. Сцябло прыдатнае для вытв-сці грубага валакна.
Узнікла ў 10 ст. Пашырана ў Германіі (32% пл.сусв. пасеваў), ЗША (24%), Чэхіі (10%), Кітаі (8%), Японіі, Украіне, Расіі і інш. У 1999 пл. хмельнікаў складала больш за 57 тыс.га, у т. л. ў Еўропе 64%. Вылучаюць 4 групы гатункаў хмелю: А — найлепшы араматычны; В — араматычны; С — які не мае значэння ў піваварэнні; Д — горкі. На сусв. рынку найб. каштоўныя араматычныя гатункі хмелю.
На Беларусі Х. развіта слаба. Вырошчваюць 5 замежных гатункаў, якія мала прыстасаваны да мясц. умоў. Плошча пладаносных хмельнікаў 50 га. Найб. гаспадарка — бел.-ням. прадпрыемства «Бізон» у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. На патрэбы піваварнай прам-сці хмель імпартуюць пераважна з Чувашыі, дзе сканцэнтравана асн.прамысл.вытв-сць хмелю ў Расіі (2,5—3 тыс. штогод).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗЯНСІ́,
правінцыя на У Кітая. Пл. 1.66,6 тыс.км². Нас. 41,86 млн.ж. (2001). Адм. ц. — г.Наньчан. Унутр.ч. займае нізінная раўніна ў бас.воз. Паянху, па ўскраінах — горныя хрыбты (Уішань, Цзюліншань, Муфушань). Клімат субтрапічны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. 4—10 °C, ліп. 27—30 °C, ападкаў 1400—1700 мм за год. Гал. рэкі — Янцзы і Ганьцзян. Асн.галіна сельскай гаспадаркі — земляробства. Гал. культура — паліўны рыс (па 2 ураджаі за год). Вырошчваюць таксама пшаніцу, ячмень, батат, бабовыя, чай, цытрусавыя і тэхн. Культуры (бавоўнік, джут, рамі, тытунь, цукр. трыснёг, алейныя). Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, у т. л. буйвалаў. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. Здабыча вальфраму, свінцу, волава, цынку, медзі, малібдэну, марганцу, золата, урану, кам. вугалю. Прам-сць: машынабудаванне (аўтамабілі, трактары, станкі), тэкст., шкляная, фарфоравая (найб. ў Кітаі ф-ка ў г. Цзіндэчжэнь), папяровая, хім., харчовая. Найб. гарады: Наньчан, Цзіндэчжэнь, Цзюцзян, Ганьчжоў. Суднаходства па воз. Паянху, рэках Янцзы і Ганьцзян.