ГАРДЗЕ́ЕЎ (Фёдар Гардзеевіч) (1744, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 4.2.1810),
рускі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1759—67), у 1762—72 у Парыжы і ў Рыме. Акад. Пецярбургскай АМ (1776). З 1782 праф., з 1802 рэктар акадэміі. Ад драм. кампазіцый у духу барока («Праметэй», 1769) перайшоў да ясных і спакойных вобразаў, характэрных для класіцызму. Аўтар рэльефаў для фасадаў і інтэр’ераў палаца ў Астанкіне (1794—98), Казанскага сабора ў Пецярбургу (1804—07), надмагілляў Галіцыных (1780—90-я г.). Кіраваў адліўкай бронзавых статуй для фантанаў Петрадварца, устаноўкай помнікаў Пятру I (скульпт. Э.М.Фальканэ) і А.В.Сувораву (скульпт. М.Казлоўскі) у Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́ТРЫХ (Dietrich) Марлен [сапр. Лош (Losh) Марыя Магдалена фон; 27.12.1904, Берлін — 5.5.1992). амерыканская кінаактрыса. Вучылася ў Муз.акадэміі і Школе драм. мастацтва М.Райнгарта (Берлін). У 1922 дэбютавала ў т-ры, у 1923 — у кіно. У 1930 сыграла першую значную ролю ў фільме «Блакітны анёл» (паводле рамана Т.Мана). З 1930 у Галівудзе, ЗША. Здымалася ў экзатычных фільмах рэж. Дж.Штэрнберга «Шанхайскі экспрэс», «Чырвоная імператрыца», «Д’ябал — гэта жанчына» ў амплуа жанчыны-«вамп», была адной з самых папулярных «зорак» амер. кіно 1930-х г. У 2-ю сусв. вайну вяла антыфаш. прапаганду. У 1950-я г. стварыла яркія складаныя характары ў фільмах «Сведка абвінавачання», «Працэс у Нюрнбергу» і інш. Вядома і як эстр. спявачка.
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976), з 1979 выкладае ў Бел.акадэміі мастацтваў. Выканала дэкар. рэльефы «Поры года» (1980), «Мінск» (1981), гарэльеф «Дабравешчанне» (1984) для Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, дэкар. пластыку і свяцільні «Матылькі ўначы» (1995) для каледжа ў г. Ніжнявартаўск (Расія), для Наваполацкага Дома сямейных урачыстасцей (1997) і інш. Аўтар дэкар. пластыкі — трыпціх «Світанак», «Поўдзень», «Змярканне» (1978); «Капрычыо» (1981), «Рэха» (1983), «Гербарый» (1990), «Дутыя аўтарытэты» (1996), серый «Поўня» (1988—96), «Фармацыя» (1991), серый дэкар. ваз «Птушкі», «Архідэі» і інш. Творчасці ўласцівы сімвалізм, асацыяцыі; макс. выразнасць дасягаецца за кошт выкарыстання прыроднай фактуры і якасцей пластычных матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІ́Д Д’АНЖЭ́ ((David d’Angers) Пьер Жан) (12.3.1788, г. Анжэ, Францыя — 5.1.1856),
французскі скульптар і медальер. З 1808 вучыўся ў Ж.Л.Давіда і Ф.Л.Ралана ў Парыжы, у 1811—16 — у Франц.акадэміі ў Рыме. Пад уздзеяннем А.Кановы ў творчасці ранняга перыяду адчуваецца ўплыў класіцызму, потым — рамантызму. Бронзавыя медалі (больш за 500, у т. л. «Напалеон», «Беранжэ», «Паганіні», «Жорж Санд», «Адам Міцкевіч», «А.Чартарыйскі») і партрэтныя бюсты («І.В.Гётэ», 1831) адметныя ўнутр. усхваляванасцю і яскравай індывідуальнасцю вобразаў; чаканнасць формаў спалучаецца з жывапіснай лепкай дэталей. Аўтар манум. скульптуры: статуя Л. дэ Кандэ ў Версалі (1816—27), рэльефы франтона Пантэона ў Парыжы (1830—37) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМІЯ́НІ ((Damiani) Даміяна) (н. 23.7.1922, Пасьяна ды Пардэноне, Італія),
італьянскі кінарэжысёр. Вучыўся ў Міланскай акадэміі прыгожых мастацтваў. З 1953 у кіно. У яго творчасці спалучаліся дзве тэндэнцыі — цікавасць да сац. і псіхал. праблем грамадства і цяга да вострасюжэтнага фільма з напружаным дзеяннем. Пазней яны аб’ядналіся ў серыі фільмаў пра сіцылійскую мафію і яе сувязь з палітыкамі: «Дзень савы» (1967, у сав. пракаце «Сава з’яўляецца днём»), «Прызнанне камісара паліцыі пракурору рэспублікі» (1971), «Следства скончана — забудзьцеся» (1972), «Чаму забіваюць суддзяў» (1975), «Я баюся» (1977), «Чалавек на каленях» (1979), «Папярэджанне» (1980; у сав. пракаце «Следства з рызыкай для жыцця») і інш. У сваіх фільмах Д. новымі маст. сродкамі прадаўжае традыцыі неарэалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАДКО́Ў (Яўген Пятровіч) (н. 10.10.1941, в. Іванькава Пермскай вобл., Расія),
бел. цымбаліст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968, клас І.Жыновіча), з 1966 выкладчык Бел.акадэміі музыкі (з 1980 заг. кафедры, праф. з 1987). Выступае з сольнымі канцэртамі. У рэпертуары творы класічнай і сучаснай айч. і зарубежнай музыкі (яму належаць многія пералажэнні і выканальніцкія рэдакцыі). Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў (Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дарохіна, С.Картэса, Э.Тырманд, К.Цесакова і інш.). Манера ігры адметная тэхн. свабодай, тэмпераментам, выяўляе тонкае адчуванне бел.нар. меласу. Аўтар «Школы ігры на цымбалах» (1983), метадычных дапаможнікаў, складальнік і рэдактар зборнікаў цымбальных твораў бел. кампазітараў. Чл. прэзідыума Сусв. асацыяцыі цымбалістаў (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМАНО́ВІЧ (Маркіян Якаўлевіч) (10.11.1895, в. Дзяменічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.9.1937),
савецкі ваен. дзеяч, камкор. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), штабс-капітан. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 камандзір брыгады, удзельнік разгрому англа-амер. інтэрвентаў на Поўначы, армій Урангеля, Махно. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга. Пасля грамадз. вайны камандзір дывізіі, корпуса. З 1926 пам. камандуючага Беларускай, з 1928 — Сярэднеазіяцкай і Маскоўскай ваен. акругамі. З 1933 нач.Акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА, адначасова з 1934 чл.Ваен. савета пры Наркамаце абароны СССР. З сак. 1937 нам. камандуючага Ленінградскай ваен. акругай. Чл.ЦВКБССР у 1925—27, канд. у чл.ЦВКБССР у 1927—28. Беспадстаўна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
дацкі імунолаг. Замежны ганаровы чл.Амер.акадэміі навук і мастацтваў, чл. Дацкай каралеўскай АН. Вучыўся ў Лейдэнскім, скончыў Капенгагенскі (1951) ун-т. Да 1954 працаваў у Дацкім дзярж. ін-це сываратак, у 1960—62 у Жэнеўскім ун-це, з 1966 ва Ун-це Гётэ ў Франкфурце, у 1969—80 дырэктар Базельскага ін-та імуналогіі. З 1962 чл. Кансультатыўнай экспертнай камісіі па імуналогіі Сусв. арг-цыі па ахове здароўя. Стварыў (разам з Ф.М.Бёрнетам) кланальна-селекцыйную тэорыю імунітэту; выявіў магчымыя наступствы розных меркаванняў і распрацаваў дакладную, адзіную тэрміналогію, зручную для зносін паміж імунолагамі. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Г.Кёлерам і С.Мільштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Мацвей Васілевіч) (17.8.1898, в. Войлава Старыцкага р-на Цвярской вобл., Расія — 31.1.1972),
Маршал Сав. Саюза (1959), двойчы Герой Сав. Саюза (1945, 1971), Герой Чэхаславакіі (1970). Удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны. У арміі з 1918. Скончыў Ваен.акадэміі імя Фрунзе (1928) і Генштаба (1937). У Вял.Айч. вайну нач. штабоў 9-й арміі і Гал. камандавання Паўн,Зах. напрамку, нам.нач.Гал. ўпраўлення тылу Чырв. Арміі; са студз. 1942 нач. штаба Калінінскага, у крас. — кастр. 1943 — Рэзервовага і Сцяпнога, у кастр. 1943 — чэрв. 1945—2-га Укр. франтоў. Пасля вайны на адказных пасадах ва Узбр. Сілах СССР, у т. л. ў 1960—63 і 1964—71 нач. Генштаба — 1 -ы нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЯЦ (Мікалай Емяльянавіч) (н. 4.1.1943, в. Страдзечы Брэсцкага р-на),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1991), праф. (1993), чл.-кар.Акадэмііагр.н. (1996). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1969). Працаваў у Мінфіне, Бел.НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі. З 1978 у Бел.эканам. ун-це, з 1991 прарэктар і заг. кафедры фінансаў. Даследуе праблемы рэгулявання эканам. адносін АПК, функцыянавання фін. і цэнавага механізмаў, рэнтных даходаў, бюджэтна-фін. і падатковага рэгулявання. Аўтар падручнікаў па тэорыі фінансаў, дзярж. бюджэту, міжнар. валютна-фін. адносін.
Тв.:
Экономические взаимоотношения колхозов и совхозов в межхозяйственных объединениях. Мн., 1982 (разам з Г.З.Захаравым);
Управление хозрасчетно-финансовым механизмом в сельском хозяйстве. Мн., 1985.