Ду́ля ’груша дуля’, ’дуля’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк.). Рус. ду́ля ’груша’, укр. ду́ля ’груша’. З польск. dula, gdula, а гэта з лац. cydonea (< грэч.). Гл. Фасмер, 1, 552; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 207–208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэмакра́тыя ’дэмакратыя’ (БРС). Рус. демокра́тия, укр. демокра́тія. Лічыцца запазычаннем з франц. démocratie або ням. Demokratie (< лац. < грэч.). Гл. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 67. Але націск лепш тлумачыць польск. уплывам (параўн. польск. demokracja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэпе́ша ’дэпеша’ (БРС). Рус. депе́ша, укр. депе́ша. Запазычанне з ням. Depesche ’тс’ (< франц.) або прама з франц. dépêche ’тс’ (аб гісторыі франц. слова гл. у Фасмера, 1, 499; гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жале́знік ’гаршчок’ (шчуч., З нар. сл., 42). Рус. наўг., пск., прыбалт. желе́зник ’коўш, кацёл’, чэш. železník, в.-луж. železnik, н.-луж. zeleznik ’тс’. З суф. ‑ік утворана ў выніку кандэнсацыі словазлучэння тыпу жалезны гаршчок. Параўн. чыгун.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўтабру́х ’від вужа’. Рус. дан. желто́брюх ’бязногая яшчарка, Ophiosaurus serpentinus’, укр. жовто́брюх ’від вужа’, польск. żółtobrzuchi ’маючы жоўтае бруха’, чэш. žlulobřichý ’тс’. Усх.-слав. назва паўзуна ўтворана як складанае слова: желт‑о‑брюх (гл. жо́ўты, бру́ха).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыро́ўка ’востраў’ (Яшкін). Параўн. рус. алан. жиро́вка ’рыба, што нерастуе ў месцы, дзе яна звычайна водзіцца’, жирови́ще ’месца, дзе жыруе рыба’. Відаць, першапачаткова не проста востраў, а такі, дзе адбываецца жыраванне (гл. жыр). Параўн. яшчэ жыраво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засмя́гнуць, засма́гнуць ’звянуць, высахнуць’. Рус., кур., смал. засмягнуть ’пакрыцца гноем, каростай’, ’высахнуць’, бранск. засма́гнуть ’высахнуць’, укр. засма́гнути ’загарэць (на сонцы)’, ’запякацца; пакрывацца налётам ад смагі (пра губы)’, чэш. zasmahnouti ’засмажыць да карычневага колеру’. Гл. смягнуць, смага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зені́т ’найвышэйшы пункт неба’. З рус. зени́т ’тс’, запазычанага, верагодна, у XVII ст. з лац. zenith < араб. senit, sinit ’кірунак, дарога’. Шанскі, 2, З, 89; Фасмер, 2, 94; Біржакава, 362; Купіна, Формиров., 122; Крукоўскі, Уплыў, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зрэ́дку, зрадка́ (Сл. паўн.-зах.) утворана прыстаўкай з‑ + амярцвелая форма р. скл. кароткай формы прым. рэдкі (Гл. Шуба, Прыслоўе, 128), відаць, яшчэ прасл. характару (параўн. рус. и́зредка, укр. зрі́дка, балг. изря́дко, польск. z rzadka і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зі́хаць ’абглядаць’ (жлоб., Жыв. сл.). Рус. цвяр. зёхать, зе́хать ’глядзець’. Суадносіцца, відаць, з ззяць, ’быць адкрытым’ (тут пра вочы), але магчыма і сувязь з ззяць2 ’блішчаць, свяціць’. Пра элемент х гл. зяхаць. Параўн. яшчэ зяваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)