міну́скулы, ‑аў; адз. мінускул, ‑а, м.

Спец. Малыя літары ў почырках старажытнай пісьменнасці; проціл. маюскулы.

[Лац. minusculus — вельмі малы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міэлі́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да міэліну; які складаецца з міэліну. Міэлінавая абалонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́левы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да моля ​2, звязаны з ім. Молевы сплаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мусі́равацца, ‑руецца; незак.

1. Спец. Падвяргацца мусіраванню.

2. Зал. да мусіраваць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мутаге́н, ‑у, м.

Спец. Фізічны, хімічны і біялагічны фактары, якія выклікаюць мутацыю (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́гель, ‑я, м.

Спец. Вялікі металічны або драўляны гвозд, які выкарыстоўваецца для мацавання драўляных канструкцый.

[Ням. Nagel — цвік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недако́с, ‑у, м.

Спец.

1. Меншая, чым меркавалася, колькасць скошанага.

2. Месца, якое засталося няскошаным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некта́рнік, ‑а, м.

Спец. Залозка секрэцыі ў кветках вышэйшых раслін, якая выдзяляе цукрысты сок — нектар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неплацежаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не мае магчымасці плаціць па сваіх грашовых абавязацельствах. Неплацежаздольная фірма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неф, ‑а, м.

Спец. Выцягнутая ўдаўжкі, звычайна прамавугольная, частка памяшкання, аддзеленая радам калон або слупоў.

[Фр. nef.]