Нары́ў ’нарыў, болька’ (Сл. ПЗБ, ТС), нары́ўка ’маленькі нарыў’ (Сл. ПЗБ). Ад нарыва́ць ’апухаць і гнаіцца’, да рваць (гл.); паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 97), прасл. *naryvъ ’гнайнік’ ад дзеяслова *naryvati ’тузаць (пра боль), нагнойвацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіля́га ’палка з тоўстым канцом, якую ўжываюць у якасці малатка’ (Сцяшк. МГ, Сцяшк.). Вельмі верагодным здаецца паходжанне ад прамежкавай незафіксаванай формы *кія‑ гау пра існаванне якой сведчыць вытворнае кіяжына (гл.) у тым жа значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахмурэ́ць ’стаць невясёлым’ (Касп., КСТ), ’аслабець’ (Касп.), ахмырэць ’зрабіцца панурым’ (КСП), зхмарэ́ць ’тс’ (Грыг.). Да хмура//хмара, параўн. рус. охмарить ’надуцца, зазлаваць’, хмура ’пахмурны чалавек’, хмыра ’тс’, хмуры ’пакрыты хмарамі; пануры, невясёлы (пра чалавека)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапу́шчаны ’ператоплены’ (Скарбы), перапусці́ць ’ператапіць (пра тлушч)’ (карэл., Шатал.). Да пушча́ць ’дазваляць вольна цячы’: пушчаць кроў (Нас.), магчыма, польск. przepuścić ’ператапіць’, першапачаткова — ’пускаць праз што-небудзь (цераз вароты, праз вузкую адтуліну, рэшата і пад.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераце́рціся ’не пабегаць (пра карову)’ (карэліц., Нар. словатв.). Да пера- і церціся (гл.). Значэнне апошняга ’бегаць (аб карове)’, магчыма, узыходзіць да прасл. *tъrti ’класці ікру, нераставаць’ (параўн. рус. тереться, чэш. tříti se) (Махэк₂, 653).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухо́ны ’пухлы, пышны (пра хлеб, булкі, аладкі)’ (Шат.; бяроз., Сл. ПЗБ), пуха́ны ’тс’: пуханы хлеп у дзірачках (віл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад пу́хаць або прыметнік ад пух ’мякіна, высеўкі’ (< *pux‑ъnъ), параўн. пушо́ны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разу́ха, разу́шка ’асака’ (Сл. ПЗБ, Юрч.), рэзу́ха ’тс’ (ТС), разу́чы ’калючы (пра траву)’ (рагач., Сл. ПЗБ), укр. різу́ха ’водная расліна Najas L.’ польск. rzeżucha ’асака, Carex L.’ Ад рэ́заць (гл.), параўн. Брукнер, 475–476.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сабіздра́л ’хто легкадумны’, савіздра́л ’хвалько’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. Sowizdrzał; першапачаткова Sownoćiardłek, пераклад ням. Eulenspiegel, імя народнага жартаўніка і веселуна, персанажа рамана Ш. Дэ Кастэра “Легенда пра Уленшпігеля і Ламе Гудзака” (Брукнер, 508).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сло́кат ‘казытка’ (ЛА, 3; Ян.), сло́кот ‘тс’ (ПСл, ТС). Параўн. балг. дыял. скло́кут ‘тс’ пры больш распаўсюджаным ско́кот ‘тс’, паводле БЕР (6, 757) з няясным устаўным ‑л‑, што можа сведчыць пра кантамінацыю. Гл. слакатаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Така́я ’цяжарная’ (Сл. рэг. лекс.). Эўфемізм, параўн. у аналагічным значэнні укр. така́, серб. таква је і пад. Пра “табу страха” і “табу ветлівасці” пры называнні цяжарнасці спецыяльна Ваян, RIEB, 3, 254–256. Гл. такі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)