1.Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй. Гандлёвы капітал. Гандлёвы прыбытак. Гандлёвая сістэма.// Прызначаны для вядзення гандлю. Гандлёвы флот. Гандлёвы інвентар.
2.Які займаецца гандлем, служыць месцам для гандлю. Гандлёвы работнік. Гандлёвы аддзел. Гандлёвы горад.
3.Які з’яўляецца прадметам гандлю. Гандлёвы лес.//Які пастаўляе прадукцыю для гандлю. Гандлёвае ільнаводства. Гандлёвае земляробства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прака́тны1, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1.Які прызначаецца, служыць для пракаткі, пракату 1 (у 1 знач.). Пракатны стан. Пракатныя валы.// Выраблены шляхам пракаткі, пракату. Пракатныя металічныя вырабы.
2.Які мае адносіны да вырабу пракату. Пракатная вытворчасць. Пракатны цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэду́ктар
(лац. reductor = які адводзіць)
1) механізм, якіслужыць для перадачы вярчэння ад аднаго вала да другога (зубчастая або чарвячная перадача);
2) прыбор, які зніжае ціск вадкасці, газу ў сістэме рухавікоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрафо́н
(ад мікра- + -фон)
прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на адлегласць або для ўзмацнення іх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мішэ́нь
(рус. мишень, ад тур. nisan = знак)
прадмет, якіслужыць цэллю пры вучэбнай стральбе;
2) перан. той, хто з’яўляецца прадметам нападак нападкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пенчынгбо́л
(англ. punchingball, ад punch = біць кулаком + ball = мяч)
надзімальны скураны мяч грушападобнай формы, падвешаны да платформы, якіслужыць баксёрам для трэніроўкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крытэ́рый, ‑я, м.
Прызнак, на аснове якога праводзіцца ацэнка, азначэнне або класіфікацыя чаго‑н.; мерка. Пытанне аб сутнасці і назначэнні мастацтва служыць у класавым грамадстве крытэрыем падзелу мастакоў на два лагеры.У. Калеснік.Мастацкая літаратура служыць крытэрыем, на які прыходзіцца раўняцца пры адборы ў літаратурную мову розных моўных выяўленчых сродкаў.Шакун.
•••
Крытэрый ісціны (кніжн.) — мерка для вызначэння правільнасці, дакладнасці нашых ведаў, адпаведнасці нашых адчуванняў, уяўленняў, паняццяў аб’ектыўнай рэальнасці.
[Ад грэч. kritērion — сродак для суджэння, рашэння.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́фа, ‑ы, ж.
1. Прадмет мэблі ў выглядзе высокай стаячай скрынкі з дзверцамі, якіслужыць для захоўвання чаго‑н. Тут [у святліцы] стаяла шафа, вялікі куфар, засланы белым абрусам, стол і нават некалькі крэслаў.Зарэцкі.Старая дастала з шафы слоік з маслам, аладкі, у шклянку наліла халоднага ўжо чаю.Мікуліч.
2. Прыстасаванне ў выглядзе скрынкі са створкай або дзверцамі, якое служыць для якіх‑н. мэт (сушкі, выпечкі і пад.). Сушыльная шафа. Выцяжная шафа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нашла́па ’бервяно ў зрубе, якое накладваецца паверх на асаду акон, дзвярэй’ (ТС), ’бервяно, якое кладзецца над войнамі і дзвярыма; бервяно, якое ляжыць на бэльках і служыць асновай пад кроквы; аполак, які закрывае прамежак паміж дошкамі ў столі; верхні вушак у дзвярах’ (палес., Нар. сл.), нашла́п ’тс’ (там жа), нашла́піць ’накрыць зверху’ (ТС), укр.палес.нашлопа ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’. Да шла́паць, шла́пнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, накласці зверху’, параўн. ашла́п, ашла́піць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫСОКАЧАСТО́ТНАЯ ЗВА́РКА,
зварка з награваннем металаў або пластмас токамі высокай частаты. Адрозніваюць высокачастотную зварку металаў ціскам і плаўленнем, бесперапынна паслядоўную (зварным швом) і адначасовую, з індукцыйным або кантактным (найб. пашырана) падводам току.
Пры зварцы швом створанае токам высокачастотнае магнітнае поле пранікае ў прамежак паміж краямі вырабаў, якія аплаўляюцца і сціскаюцца. Скорасць зваркі да 1 м/с і болей, рабочыя частоты 0,01, 0,44 і 1,76 МГц. Гэтым спосабам зварваюць сплавы жалеза, алюмінію, медзі і інш. (пры вытв-сці труб, кабеляў, бэлек, злучэнні лістоў, стужак і г.д.). Індукцыйная высокачастотная зварка заключаецца ў глыбінным індукцыйным нагрэве тарцоў вырабаў і іх сцісканні. Выкарыстоўваецца для злучэння малавугляродзістых і нізкалегіраваных сталей (пры стыкоўцы труб, дзе захоўваецца ўнутр. сячэнне). Пры высокачастотнай зварцы плаўленнем тарцы загатовак сумесна аплаўляюць спец. індуктарам. Такім спосабам робяць карпусы метал. вырабаў, злучаюць трубы з лістамі. Пры высокачастотнай зварцы пластмас іх награюць у пераменным эл. полі рабочага кандэнсатара (гл.Дыэлектрычны нагрэў), якіслужыць і зварачным прэсам. Так атрымліваюць вырабы з ліставых і плёначных тэрмапластыкаў.
Высокачастотная зварка трубы з індукцыйным (а) і кантактным (б) падводам току: 1 — магнітаправод; 2 — загатоўка; 3 — індуктар; 4 — валок зварачнай клеці; 5 — месца зваркі; 6 — разец для зняцця выцесненага металу; 7 — зварачны кантакт.