Перале́злы ’стары’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да пера- і ле́зці (гл.); звычайна аблезлы, разлезлы ’тс’; магчыма, тут мае месца канкурэнцыя прыставак *per‑ і *ab‑, характэрная для балта-славянскага пагранічча, параўн. перамагаць/абмагаць ’браць верх, адолець’ (Непакупны, Связи, 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паку́льIIзлучн
1. (утойчасяк) während, solánge;
пагавары́ з ім, паку́ль ён тут sprich mit ihm, solánge er da ist;
2. (датагочасу, пакуль) bis;
пачака́й, паку́ль ён пры́йдзе wárte, bis er kommt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БАБРУ́ЙСКАЯ ЕЗУІ́ЦКАЯ РЭЗІДЭ́НЦЫЯ,
установа ордэна езуітаў у 17—18 ст. У пач. 17 ст. місіянерскую дзейнасць па прапагандзе каталіцызму ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 яны замацаваліся тут, у 1630 узнікла іх рэзідэнцыя. Гар. староста П.Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларэнаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 нашчадкі Трызны аддалі езуітам в. Дваранавічы з ўніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў вёсках Гарбацэвічы і Шацілкі, якія ў 1643 падараваў ордэну шляхціц П.Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць тут місіянерскія пункты. У час антыфеад. вайны 1648—51 рэзідэнцыя прыйшла ў заняпад. У 1681 адноўлена дзейнасць іх школ. У час Паўн. вайны 1700—21 яна неаднаразова спыняла сваю дзейнасць. З 1720 пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 у сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́НДСКІЯ АСТРАВЫ́,
Ахвенанма (швед. Àland, фін. Ahvenanmaa), архіпелаг з 6,5 тыс. а-воў і шхераў, на ПнУ Балтыйскага м., каля уваходу ў Батнічны заліў. Пл. 1481 км², даўж. з Пн на Пд каля 130 км. Тэр. Фінляндыі. Нас. каля 23 тыс.чал. (1984). Складзены пераважна з гранітаў і гнейсаў. Паверхня ўзгорыстая (выш. да 132 м). Клімат умераны. Рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля. Марскія курорты.
Да 1809 Аландскія астравы ў складзе Швецыі як частка яе правінцыі Фінляндыі. У маі 1718 — кастр. 1719 тут адбыліся перагаворы паміж Расіяй і Швецыяй (Аландскі кангрэс) адносна сканчэння Паўночнай вайны 1700—21. У 1809—1917 разам з Фінляндыяй належалі Расіі. У 1921 Савет Лігі Нацый прызнаў суверэннае права Фінляндыі на Аландскіх астравах. Паводле Жэнеўскай канвенцыі 1921 Аландскія астравы — дэмілітарызаваная і нейтральная зона. Напярэдадні 2-й сусв. вайны Фінляндыя пабудавала тутваен. ўмацаванні. Пасля 2-й сусв. вайны (з 1947) Аландскія астравы зноў дэмілітарызаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Астрыжо́нак ’коратка астрыжаны хлопец ці дзяўчына’ (Сцяц.). Нармальнае для беларускай мовы ўтварэнне астры́жанак, Таму тут, відаць, асновай было слова астрыжо́ны, якое суадносіцца з дзеясловам астрыгчы, але, магчыма, было запазычана з польск.ostrzyżony (з узнаўленнем р на месцы ш).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піго́лік ’чыгун’ (лельч., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з італ.piccolo ’малы’, тут: ’маленькі гаршчок’ > ’чыгунчык’ > ’чыгун’, параўн. польск.pikui ’маленькае касое акенца ў каморы’, pikuiа ’дробязь, рэч без вартасці’, ці з чэш.pikitla ’дробная манета’ < ’пал. piccola ’малая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wínken
vi, vt рабі́ць знак (рукой), маха́ць, ківа́ць (галавой); мігну́ць, маргну́ць
dem Kéllner ~ — зрабі́ць знак руко́й афіцыя́нту
j-n zu sich (D) ~ — падклі́каць каго́-н. зна́кам [жэ́стам]
uns winkt nichts dabéi — разм. нам тут нічо́га не перапада́е, нам няма́тут на што спадзява́цца
dir ~ gróße Zíele — цябе́ чака́е вялі́кая бу́дучыня
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бля́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Бразгаць чым‑н. металічным. Рыпелі вароты, блямкалі засаўкі, то там, то тут чуўся грукат у дзверы.Няхай.// Дрэнна іграць на чым‑н., брынкаць. Блямкаць на піяніна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варо́тцы, ‑аў; адз.няма.
1.Памянш.да вароты; невялікія вароты.
2. Уваход у двор пры варотах або пры браме; брамка, веснічкі. Тут пачуўся званок, бразнулі варотцы і з’явіўся збянтэжаны Уладзімір Кавальскі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́цязь, ‑я, м.
У Старажытнай Русі — храбры воін, герой. Тут ляжыць ён — рускі віцязь, Над Дняпром ля самай кручы.Зарыцкі.Ляжыць ён, як віцязь, У стоптаным жыце. Маці спаткаеце — Не кажыце.Сурначоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)