першая ад Сонца планета Сонечнай сістэмы, астр. знак .
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 57,91 млн.км. Арбіта вельмі выцягнутая: адлегласць у перыгеліі 46 млн.км, у афеліі 70 млн.км (эксцэнтрысітэт 0,206). Перыяд абарачэння вакол Сонца 87,97 зямных сутак. вакол восі — 58,65 зямных сутак (2/3 перыяду арбітальнага абарачэння). Сонечныя суткі на М. роўныя 176 зямным суткам. Сярэдняя скорасць руху па арбіце 47,9 км/с. Нахіл плоскасці экватара да плоскасці арбіты невялікі (~3°), таму сезонныя змены на М. практычна адсутнічаюць. Дыяметр М. 4879,4 км, маса 3,303∙1023кг (0,055 масы Зямлі), сярэдняя шчыльнасць 5420 кг/м³.
Т-ра паверхні ў поўдзень 430 °C, ноччу да -173 °C. Атмасфера ў асноўным вадародна-геліевая, вельмі разрэджаная (ціск на паверхні ~0,2 нПа). Паверхня М. нагадвае паверхню Месяца (шмат кратэраў), існуюць характэрныя для М. ўтварэнні — эскарпы, або абрывы. Сярэдняя адбівальная здольнасць паверхні М. ў адносінах да сонечнага выпрамянення нізкая (6%). Бляск мяняецца ад -1 да 1/3 зорнай велічыні. У М. назіраюцца фазы, аналагічныя фазам Месяца. Спадарожнікі адсутнічаюць. Магнітнае поле прыблізна ў 100 разоў меншае, чым у Зямлі. Аптычныя назіранні М. ўскладняюцца блізкасцю да Сонца (найб. вуглавая адлегласць для зямнога назіральніка 28°). Даследаванні М. праводзяцца радыёастр. метадамі, радыёлакацыяй. Найб грунтоўныя і дакладныя звесткі атрыманы пры дапамозе касм. апарата «Марынер-10» (гл.«Марынер»).
Літ.:
Уипл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ.М., 1984.
А.А.Шымбалёў.
Агульны выгляд планеты Меркурый (мазаіка з фатаграфій, зробленых пры дапамозе аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Марынер-10»; 1974, ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паўзко́м ’паўзучы, прыпадаючы тулавам да паверхні’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб.), дзятл.по́ўзікам (Сцяшк. Сл.), по́ўзеком, поўзеко́м ’тс’ (ТС). Рус.ползком, балг.пълзешком ’тс’. Такі ж самы канчатак у форме Тв. скл. мае ўкр.поповзом, плазом. Прасл.polz‑ъkъ, polz‑ьkъ, якія ўтвараюць прыслоўе ў форме назоўнікаў Тв. скл. адз. ліку. Больш падрабязна аб гэтым гл. Карскі 2–3, 75–76.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск.pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус.пск.плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучина ’балотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэпрэ́сія2
(лац. depressio = паніжэнне, паглыбленне)
участак зямной паверхні, які ляжыць ніжэй узроўню мора (параўн.крыптадэпрэсія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гля́нец
(ням. Glanz)
1) бляск начышчанай, палакіраванай або адпаліраванай паверхні;
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
артадро́мія
(ад арта- + гр. dromos = бег, шлях)
самая кароткая лінія паміж двума пунктамі на паверхні шара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піргеёметр
(ад гр. pyr = агонь + ge = зямля + -метр)
прыбор для вымярэння інтэнсіўнасці эфектыўнага вылучэння зямной паверхні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэктаскапі́я
(ад лац. rectum = кішка + -скапія)
агляд унутранай паверхні прамой і сігмападобнай кішак пры дапамозе рэктаскопа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
габлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; заг. габлюй; незак., што і без дап.
Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам. Габляваць дошкі. □ [Уладзімір Іванавіч] габляваў пад паветкай клёпкі.Шамякін.Петэр падышоў да варштата і пачаў габляваць так, што стружкі веерам разляталіся ўбакі.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апі́саны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад апісаць.
2.узнач.прым. Такі, усе стораны, грані якога з’яўляюцца датычнымі да акружнасці, паверхні (пра многавугольнік, мнагаграннік) або на якім ляжаць усе вяршыні ўпісанага многавугольніка, мнагагранніка (пра акружнасць, шар). Апісаны трохвугольнік. Апісаная прызма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)