Паўзко́м ’паўзучы, прыпадаючы тулавам да паверхні’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб.), дзятл. по́ўзікам (Сцяшк. Сл.), по́ўзеком, поўзеко́м ’тс’ (ТС). Рус. ползком, балг. пълзешком ’тс’. Такі ж самы канчатак у форме Тв. скл. мае ўкр. поповзом, плазом. Прасл. polz‑ъkъ, polz‑ьkъ, якія ўтвараюць прыслоўе ў форме назоўнікаў Тв. скл. адз. ліку. Больш падрабязна аб гэтым гл. Карскі 2-3, 75–76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)