ды́хавічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыхавіцы (у 1, 2 знач.); з дыхавіцай. Дыхавічны конь. Дыхавічнае сапенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жарнавы́, ‑ая, ‑ое і жо́рнавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жорнаў, жарна, прызначаны для іх. Жарнавы камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інстыту́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інстытута (у 1, 2 знач.), належыць яму. Інстытуцкая праграма. Інстытуцкі клуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэліге́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтэлігента, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі побыт. Інтэлігенцкае паходжанне. // Уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі самааналіз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфармацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інфармацыі. Інфармацыйнае паведамленне. Інфармацыйнае бюро. Інфармацыйны бюлетэнь.

•••

Інфармацыйная мова гл. мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабачко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кабачка, кабачкоў. Кабачковае поле. Кабачковае семя. // Прыгатаваны з кабачкоў. Кабачковая ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каланіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каланізатара, уласцівы яму. Каланізатарскія метады. // Тое, што і каланізацыйны. Каланізатарская палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камп’ю́тэрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камп’ютэра. Камп’ютэрная сістэма. // Які дзейнічае, функцыяніруе з дапамогай камп’ютэра. Камп’ютэрнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каната; прызначаны для вырабу канатаў. Канатная фабрыка.

•••

Канатная дарога гл. дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каніце́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каніцелі (у 1 знач.).

2. перан. Нудны, зацяжны. Каніцельная справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)