адна з мер стрымання ў бел. крымінальным працэсе. Заключаецца ў адабранні ад падазронага або абвінавачанага абавязацельства не адлучацца з месца пражывання або часовага знаходжання без дазволу адпаведнай службовай асобы, якая праводзіць дазнанне, следчага, пракурора, суда. У выпадку парушэння гэтай меры да таго, хто даваў абавязацельства, можа быць ужыта больш строгая мера стрымання — пра што ён і папярэджваецца (арышт, зняволенне).
балгарскі перакладчык, журналіст. Скончыў Сафійскі ун-т (1966). Працуе на Балг. радыё. На балг. мову пераклаў паэмы Я.Купалы «Яна і я», «Адвечная песня», вершы Я.Коласа (усе ў зб. «Выбраныя творы», 1982), творы М.Багдановіча (зб. «Залатыя струны», 1984), У.Някляева, Я.Янішчыц. Аўтар арт. «У свеце беларускай паэзіі» («Далягляды», 1982) прабел. лірыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛАНГА́ЦЫЯ ДАГАВО́РА,
прадаўжэнне дзеяння дагавора звыш прадугледжанага пры яго заключэнні тэрміну дзеяння. Адбываецца 2 спосабамі: шляхам заключэння спец. пагаднення (пратакола) аб прадаўжэнні дагавора на пэўны тэрмін; шляхам уключэння ў тэкст дагавора ўмовы аб яго прадаўжэнні. Мае месца і аўтаматычная П.д., калі ні адзін з дагаворных бакоў не зробіць заявы пра адмаўленне ад дагавора за пэўны час да сканчэння тэрміну яго дзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫ КАДА́СТР,
сістэматызаваны збор звестак пра аб’екты, што складаюць прамысловыя рэсурсы краіны, рэгіёна. Змяшчае прамысл.-біял. характарыстыку аб’ектаў (класіфікацыя, дынаміка відаў і папуляцый, ступень іх даследаванасці, нормы здабычы, меры аховы і інш.), сац.-эканам. ацэнку, картаграфічныя і стат. звесткі, рэкамендацыі па рацыянальным выкарыстанні, напр., Дзярж. кадастр жывёльнага свету Рэспублікі Беларусь (уключае кадастравыя кнігі паляўнічых і прамысл. жывёл) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭ́ВАРАЦЕНЬ,
фантастычны персанаж нар. павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. У слав., у т. л. ў бел. міфалогіі найчасцей набываў аблічча воўка (гл.Ваўкалак). Уяўленне пра П. ўзнікла на аснове татэмізму, звязана з вераю ў чараўнікоў, адлюстравалася ў фальклоры — былічках, баладах (напр., у бел. купальскай песні — баладзе «Пойдзем, сястра, у лясок а скінемся травіцай»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВЕ́ДВАЛЬНАЯ СУПО́ЛКА,
аб’яднанне разведвальных падраздзяленняў з адпаведнай іерархічнай структурай і фінансавай базай, якое вядзе разведвальную дзейнасць. Р.с. існуюць у некат. краінах (напр., ЗША) з мэтай здабывання і апрацоўкі інфармацыі пра рэальныя і патэнцыяльныя магчымасці, дзеянні і планы (намеры) замежных дзяржаў, арганізацый і асоб; садзеяння ў рэалізацыі мер, што ажыццяўляюцца ў інтарэсах забеспячэння нац. бяспекі краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЦІ (стараж.-інд. — задавальненне, асалода),
у міфалогіі індуізму багіня любоўнай асалоды, жонка бога кахання Камы. Паводле міфа, калі адзін з вярх. багоў Шыва спапяліў Каму, Р. звярнулася з упрошваннямі да яго жонкі Парваці і Шыва адрадзіў Каму ў выглядзе нованароджанага сына Крышны Прад’юмны. Р. ў абліччы смяротнай жанчыны вырасціла Каму, паведаміла яму пра іх былыя шлюбныя вузы і зноў стала яго жонкай.