1) старажытнаруская назва паходнага шатра, які ставілі старшаму военачальніку ў тым месцы, адкуль ён меркаваў кіраваць войскамі ў час бою.
2) Месца знаходжання вярх. камандавання і яго штаба; у час вайны вышэйшы орган кіраўніцтва баявымі дзеяннямі ўзбр.сіл. Гл.Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
3) Вызначаны памер заработнай платы (аклад), а таксама норма вылічвання падатку і інш. 4) У азартных гульнях (картачных і інш.) — грашовая сума, якую гулец «ставіць на карту» (г.зн. укладае ў гульню).
5) У пераносным сэнсе — арыентацыя, разлік на што-н. або каго-н., у т. л. на сябе (С. на свае сілы). Гл. таксама Вочная стаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬТРАЦЭНТРЫФУГАВА́ННЕ (ад ультра... + цэнтрыфугаванне),
метад раздзялення і даследавання часціц з памерамі меншымі за 100 нм (калоідныя сістэмы, малекулы бялкоў, нуклеінавых кіслот, сінт. палімераў) пад уздзеяннем цэнтрабежных сіл.
Дазваляе раздзяляць сумесі часціц на фракцыі або індывід. кампаненты, вызначаць малекулярную масу палімераў і іх малекулярна-масавае размеркаванне, а таксама ацаніць форму і памеры макрамалекул у растворы (гл.Седыментацыйны аналіз), уплыў статычнага ціску на стабільнасць часцінак і інш. Ажыццяўляюць пры дапамозе ультрацэнтрыфуг, у якіх цэнтрабежнае паскарэнне дасягае 5∙105g (g — паскарэнне свабоднага падзення) і перавышае паскарэнне ў цэнтрыфугах, што выкарыстоўваюць пры цэнтрыфугаванні. Аналіт. ультрацэнтрыфуга створана Т.Сведбергам у 1923.
Літ.:
Боуэн Т. Введение в ультрацентрифугирование: Пер. с англ.М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМ ТУА́Н (Pham Tuan; н. 14.2.1947, в. Куактуан правінцыі Тхайбінь, В’етнам),
першы в’етнамскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1980). Герой Узбр.Сіл (1972) і Герой Працы В’етнама (1980). Ген.-палкоўнік. Скончыў ваен. вучылішча лётчыкаў у СССР (1967), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1982). З 1979 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 23—31.7.1980 з В.В.Гарбатко здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-37» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.І.Папоў, В.В.Румін) з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-36», на якім вярнуўся на Зямлю. У космасе правёў 7,86 сут. Нач.Гал. ўпраўлення абароннай прам-сці В’етнама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭШАЛО́Н (франц. échelon),
1) частка групоўкі ўзбр.сіл дзяржавы (напр., 1-ы стратэг. Э.), якая разгортваецца ў перыяд пагрозы пачатку вайны або ў ходзе ваен. дзеянняў па меры ажыццяўлення мабілізацыйных мерапрыемстваў.
2) Элемент аператыўнага пастраення (баявога парадку) войск, які складаецца з аднаго або некалькіх Э. (гл.Эшаланіраванне войск).
3) Вайсковая часць або некалькі падраздзяленняў, якія едуць у адным цягніку або плывуць на судне.
4) Авіяц. часці (самалёты. верталёты). якія ажыццяўляюць пералёт на новы аэрадром. складаюць лётны Э., а іх падраздзяленні, што перамяшчаюцца па чыгунцы або аўтамабілямі (сваім ходам), — наземны Э.
5) Вышыня палёту самалётаў, устаноўленая на паветр. трасах з мэтай бяспекі палётаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎ II (James; 14.10.1633, Лондан — 5.9.1701),
кароль Англіі [1685—88]. З дынастыі Сцюартаў. Сын Карла I, брат Карла II. Імкнуўся аднавіць абсалютызм і яго апору — каталіцкую царкву. У 1685 распусціў парламент і правіў аднаасобна; у 1687 выдаў «Дэкларацыю аб верацярпімасці», якая адкрывала шлях да ператварэння каталіцызму ў дзярж. рэлігію, замяніў на важных дзярж. пасадах прыхільнікаў англіканства католікамі. Палітыка Я. II выклікала кансалідацыю апазіцыйных сіл. Скінуты ў выніку дзярж. перавароту, т.зв. Слаўнай рэвалюцыі (1688—89), якая скончылася перамогай апазіцыі і запрашэннем на прастол Вільгельма Аранскага (гл.Вільгельм III Аранскі). Пасля высадкі Вільгельма ў Англіі Я. II у снеж. 1688 уцёк за мяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎСЕ́ЕНКА Уладзімір Раманавіч (22.11.1922, в. Рынкоўка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.10.1978),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Іркуцкае авіятэхн. (1942) і Кіеўскае танк.-тэхн. (1944) вучылішчы, Томскі ун-т (1951). У Вял.Айч. вайну з лют. 1943 на фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Венгрыі, Румыніі. Механік-вадзіцель ст. сяржант Я. вызначыўся 24.8.1944 у баях за г. Бырлад (Румынія), дзе экіпаж яго танка з засады падбіў 3 гарматы і танк праціўніка; у баі за г. Бузэў удзельнічаў у захопе 3 эшалонаў з баявой тэхнікай, захапіў мост цераз р. Сірэт і ўтрымліваў яго да падыходу гал.сіл. Да 1961 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНДЗЮХО́Ў Міхаіл Рыгоравіч (н. 11.1939, станіца Перадавая Краснадарскага краю, Расія),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1989). Скончыў Ташкенцкае ваен.танк. вучылішча (1963), Ваенную акадэмію бранятанк. войск (1972), Акадэмію Генштаба (1986). З 1963 на камандных і штабных пасадах у Групе сав. войск у Германіі, Паўн.-Каўк. і Кіеўскай ваен. акругах. З 1986 1-ы нам. і камандуючы войскамі танк. арміі. З 1989 1-ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1992—93 нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З 1993 вядучы навук. супрацоўнік ваен.-навук. цэнтра Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. З 2002 нач.дзярж. установы «Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЕ-ПРУ́СКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945,
наступальная аперацыя сав. войск у завяршальны перыяд Вял.Айч. вайны 13 студз. — 25 крас. 1945; састаўная частка стратэгічнага наступлення сав.Узбр.Сіл на фронце ад Балт.м. да Карпат. Мэта аперацыі — разгром групоўкі герм. войск ва Усх. Прусіі і паўн. Польшчы. У.-П.а. ажыццяўлялі войскі 2-га (Маршал Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі) і 3-га (ген. арміі І.Д.Чарняхоўскі, з лют.
Маршал Сав. Саюза А.М.Васілеўскі) Бел. франтоў пры ўдзеле 43-й арміі 1-га Прыбалт. фронту (ген. арміі І.Х.Баграмян) і пры садзейнічанні Балт. флоту (адм. У.П.Трыбуц) — усяго 15 агульнавайск. і 1 танк. армія, 5 танк. і механізаваных карпусоў, 2 паветр. арміі (1670 тыс.чал., 28 360 гармат і мінамётаў, 3300 танкаў і самаходных артыл. установак, каля 3000 самалётаў). У пач. 1945 абарону тут трымала група ням. армій «Цэнтр» (з 26 студз. група армій «Поўнач») пад камандаваннем ген.-палк. Г.Райнгарта (з 25 студз.ген.-палк. Л.Рэндуліча) у складзе 1 танк. і 2 палявых армій і 1 паветр. флоту (усяго 41 дывізія і 1 брыгада — 580 тыс.чал. з рэгулярных войск і 200 тыс. фольксштурмістаў, 8200 гармат і мінамётаў, каля 700 танкаў і штурмавых гармат, 515 самалётаў). Войскі 3-га Бел. фронту пачалі наступленне 13 студз. і 18 студз. прарвалі абарону праціўніка на Пн. ад Гумбінена (цяпер Гусеў), 22—29 студз. выйшлі да Балтыйскага мора. Войскі 2-га Бел. фронту перайшлі ў наступленне 14 студз. і 26 студз. на Пн ад Эльбінга (цяпер Эльбланг) выйшлі на ўзбярэжжа Балт. мора. У выніку асн. сілы праціўніка (каля 32 дывізій) былі рассечаны на З ізаляваныя групоўкі: гейльсбергскую, кёнігсбергскую і земландскую; толькі ч.сіл 2-й ням. арміі паспела адысці ва Усх. Памеранію. Ліквідацыю прыціснутых да мора груповак працягваў 3-і Бел. фронт, падмацаваны 4 арміямі 2-га Бел. фронту, рэшткі сіл якога 10 лют. пачалі праводзіць Усходне-Памеранскую аперацыю 1945. Войскі 3-га Бел. фронту аднавілі наступленне 13 сак. і да 29 сак. разграмілі гейльсбергскую групоўку. У ходзе Кёнігсбергскай аперацыі 1945 ліквідавана кёнігсбергская групоўка, рэшткі 9 крас. капітулявалі. 13—25 крас. завершаны разгром земландскай групоўкі. У выніку У.-П.а. сав. войскі авалодалі Усх. Прусіяй, вызвалілі паўн.ч. Польшчы. У баях сярод інш. воінаў вызначыліся ўраджэнцы Беларусі П.Я.Галавачоў, М.К.Кавалёў, У.С.Лаўрыновіч, А.А.Парцянка, М.А.Сурын і інш.
Літ.:
История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941—1945. Т. 5. М., 1963;
Галицкий К.Н. В боях за Восточную Пруссию: Зап. командующего 11-й гвардейской армией. М., 1970;
Штурм Кенигсберга. 4 изд. Калининград, 1985;
Василевский А.М. Дело всей жизни. 3 изд. М., 1978.