unite

[juˈnaɪt]

1.

v.t.

1) лучы́ць, злуча́ць; мацава́ць

2) задзіно́чваць, спалуча́ць

Several firms were united to form one company — Не́калькі фі́рмаў злучы́лася, каб утвары́ць адну́ кампа́нію

3) лучы́ць, ядна́ць

to unite a man and a woman in marriage — злучы́ць мужчы́ну й жанчы́ну шлю́бам

2.

v.i.

гуртава́цца; лучы́цца, злуча́цца; задзіно́чвацца, ядна́цца, аб’ядно́ўвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

bodaj

1. кніжн. бадай; бадай бы; каб;

2. хоць бы;

usłyszeć bodaj kilka dobrych słów — пачуць хоць бы некалькі добрых слоў;

3. хіба; можа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

загра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загра́з, ‑ла; зак.

Засесці, завязнуць у чым‑н. топкім, гразкім. Некалькі танкаў пры падыходзе да вышыні загразлі ў балоце. Мележ. Ногі бусла, калі ён сеў, загразлі па самае пер’е. Дуброўскі. // перан. Трапіўшы ў якое‑н. непрыемнае, цяжкае становішча, не знайсці сіл выбрацца з яго. Загразнуць у даўгах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каніфо́ль, ‑і, ж.

Цвёрдае шклопадобнае рэчыва, якое атрымліваецца пры перагонцы смалы хваёвых дрэў і выкарыстоўваецца ў якасці клеявога і ізаляцыйнага матэрыялу ў прамысловасць, а таксама для націрання смыкоў струнных інструментаў. Сляпы музыка асцярожна дастаў з чахла сваю скрыпку, пакратаў струны пальцамі, правёў некалькі разоў смыком па каніфолі, прымайстраваўся на купіне і зайграў. Гурскі.

[Ад лац. Coloponia resina — калафанійская смала (Калафон — горад у Малой Азіі).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павываро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вывернуць усё, многае. Павыварочваць кавалачкі. Павыварочваць кішэні. Павыварочваць карчы. □ Ад імшарын, крыху правей, пачынаўся буралом: вецер, быццам жартуючы, павыварочваў тут дрэвы з карэннем. Даніленка. Рабочыя стаялі ўсе на тратуары, і Валодзя Кастрыцкі бачыў, як некалькі чалавек на месцы будоўлі павыварочвалі з скрынь замешаную гліну. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папераджа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які папярэджвае каго‑, што‑н. аб чым‑н., служыць для перасцярогі ад чаго‑н. У шэрай перадранішняй цішыні бухнула некалькі папераджальных стрэлаў. Навуменка. На скрыжаваннях [вуліц] павешаны папераджальныя знакі для шафёраў. Беразняк. Карп Маеўскі кінуў на пляменніцу папераджальны позірк. Шамякін.

2. Які папярэджвае жаданні, намеры каго‑н., паслужлівы. Папераджальныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. што. Прашыць шнурам, нанізаць на шнур. Прашнураваць сшытак.

2. перан. Прайсці некалькі разоў па адным і тым жа месцы. Гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад. Брыль. Як ганчак, збіўшыся з зайцавага следу, Васіль прашнураваў туды і сюды, а потым выбег на вуліцу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псалты́р, ‑а, м.

Адна з біблейскіх кніг Старога запавету, якая складаецца з псалмоў. У гэтыя ж дні Ілюка хавалі. З пушчы папрыходзілі блізшыя леснікі, збілі гуртам сякую-такую труну, палажылі ў яе свежага сена, прачыталі з псалтыра некалькі малітваў і вынеслі на ручніках з хаты. Лобан. // Гэта кніга ў якасці падручніка ў мінулым.

[Грэч. psaltērion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самава́р, ‑а, м.

Металічны прыбор для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне. — Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскім. Лынькоў. [Марыя Карпаўна] несла медны начышчаны да бляску самавар, які дыхаў парай. Гурскі. // Пра піццё чаю, чаяпіцце. Па некалькі разоў на дзень заказвалі самавар. Гартны. [Турсевіч:] — Ну, вось што, Лабуня! Зараз закамандую гаспадыні самавар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Укінуць унутр чаго‑н. за некалькі прыёмаў. Укідаць сена ў хлеў. // Уцягнуць аснову кросен у ніты, бёрда.

2. Закідаць усё або частку чаго‑н. чым‑н. Укідаць дарогу каменнем.

укіда́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да укінуць.

укіда́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да укі́даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)