расчыні́цца, ‑ніцца; зак.

Адчыніцца (пра дзверы, акно, века і пад.). Лабановіч падышоў да перагародкі і штурхануў дзверы, яны з шумам расчыніліся. Колас. Расчыніліся дзверцы, у аўтобус хлынула свежае паветра з нейкім мяккім халодным пахам. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руне́ць, ‑ее; незак.

Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы). Лес зрэдку разрываўся невялічкімі палянкамі, на некаторых рунела жыта. Колас. Весела рунела атава на сенажацях. Хадкевіч. // Вылучацца сваім зялёным колерам. Над шэрай страхою рунела сасна. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сано́ўнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой — вяльможа з высокім санам, з высокім становішчам. Не менш як 60 скаргаў і прашэнняў паслала [Ганна] царскім саноўнікам. «Полымя». // Іран. Пра работніка, які зазнаўся на высокай пасадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

Разм. Нарэзваць скрылікамі. Тым часам на патэльні скваркі напомнілі пра сябе, яны пачалі сквірч[э]ць на розныя лады. Аўген заспяшаўся скрыляць бульбу. Сапрыка. Ксеня .. скрыляе скрэбеную бульбу ў гаршчок. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смі́рна 1, прысл.

Навыцяжку, не варушачыся і не размаўляючы (пра стойку пры камандзе). Стаяла некалькі вінтовак, састаўленых у козлы, чатыры паліцаі пры ўваходзе партызан зам[е]рлі па стойцы «смірна». Навуменка.

смі́рна 2, ‑ы, ж.

Пахучая смала.

[Грэч. smyrna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарахне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які згніў, ператварыўшыся ў труху. Пахла мохам, грыбамі, спарахнелым дрэвам. Лупсякоў.

2. перан. Састарэлы, драхлы (пра чалавека). [Стары Рыгор:] — Я вось ужо не золата і не серабро, а спарахнелы пень, ледзьве дыхам. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да спаўзці.

2. Апаўзці, асесці пад уздзеяннем дажджу, падземных вод і пад. (пра глебу, горныя пароды). Высокія берагі, падмытыя вадою, раптам спаўзалі ў ваду і знікалі бясследна. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сумётаў; намецены ветрам (пра снег). Сымон так і не абіраў сёлета рабіну. У садку зіма гурбы снегу намяла, і дрэва ажно гарэла на фоне тае сумётнай белі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схмурне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Хмурны, пануры. Заселі ўпяцёх. — Сам папросішся ў нас ты... Ды Фенька сеў воддаль, схмурнелы, віхрасты. Арочка.

2. Пахмурны; змрочны (пра неба, надвор’е і пад.). Мільгнула — і няма — Схмурнелых хмар чародка. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпа́жны, ‑ая, ‑ае.

Які адпавядае якому‑н. вобразу, ролі; які падыходзіць для якога‑н. вобраза, ролі. А хлопец — той прыгожы быў проста тыпажнай, проста хоць на плакат ці ў кінафільм пра маладых рабочых, прыгажосцю. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)