Гарчэ́ць ’рабіцца горкім’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. горча́ть, укр. гірча́ти, серб.-харв. го̀рчати ’тс’ і г. д. Прасл. *gorьčati ’тс’ (утварэнне ад *gorьkъ ’горкі’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 52. У бел. мове развіўся другасны па паходжанню вакалізм у тэме дзеяслова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́ці ’штаны’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. gacie (а гэта да прасл. *gatji ’тс’; усх.-слав. форма — *gači; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 6, 106–108). Гл. га́шнік. Параўн. яшчэ ст.-бел. кгачи, кгати ’порткі, нагавіцы’ (засведчана з XVI ст.) < польск. gacie (Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́ній ’геній’ (БРС). Рус. ге́ний, укр. ге́ній. Бел. і укр., магчыма, непасрэдна з рус. Рус. (старое) гениус, гений з лац. genius або з ням. Genius (< лац.); форма гениуш — з польск. geniusz (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 52 (з удакладненнем паходжання форм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паве́трая ’мор, пошасць’ (Шат.), паве́трыя ’непрыемнасць, бяда; дрэнная пагода’ (Бяльк.), ’пошасць’ (Касп.), паве́траная ’згубная моц пошасці’ (Нас.). Рус. пове́трие; укр. пові́тра ’тс’. Да вецер (гл.). З прычыны марфалагічнай тоеснасці з рус. словам у бел. можа быць і пранікненне з рус. тэрыторыі, параўн. і геаграфію слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лен ’феод’, ленны, ст.-бел. ленный ’васальны’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. lenny, liński, leński, якія выводзяцца з ням. Lehen, с.-в.-ням. lēhen, lēn ’зямля, дадзеная сеньёрам васалу за вайсковую службу або за пэўную плату’ < lihen, суч. ням. leihen ’пазычаць’ (Слаўскі, 4, 155).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лоні ’летась, у мінулым годзе’ (Сцяшк., Бел. арх.; беласт., Сл. ПЗБ), саколк. лонскі ’мінулагодні’ (Карскі, Труды, 252) — відавочна, запазычанне з польск. мовы. Больш падрабязна гл. ланей. Аб суфіксальным ‑н‑ гл. Н. Перміна (Межвуз. науч. конф., посвящ. 50‑летию образования СССР, Томск, 1972, 141–145).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лускаві́ца ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib’. (брэсц., Кіс.), лускаўка ’тс’, ’Silene inflata’ (Кіс., Бел. зельн.). Да лускаць 2 (гл.). Названа паводле нібы надзьмутага падвяночка, які, калі націснуць на яго, гучна трэскаецца’ (Махэк, Jména, 79), параўн. чэш. praskavec (< praskati = ’трэскацца’), польск. trzaskawka ’тс’. Гл. таксама луснец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лявоніха 1 ’беларускі парны народны танец’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Шат., Касп.). Ад мужчынскага імя Лявон. Параўн. іншыя бел. народныя танцы паводле імя: мікіта, юрачка. Цяпер танец лявоніха ўспрымаецца як фальклорны. Сема фальклорнасці, самадзейнасці прысутнічае ў лексеме лявоніха ’самагон’ (Жд. 1). Параўн. суч. размоўнае фальклор ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліса́ 1 ’маленькія санкі, падсанкі’ (Бяльк.), пін. ’насціл з дошак на санях’ (Нар. лекс.). Да ліс (гл.). Узнікла ў выніку пераносу значэння. Параўн. сучкі ’тс’ (гл. Лабко, Бел.-польск. ізал., 73–75).
Ліса 2 ’самаробныя драбіны з сукаватай верхавіны’ (КЭС, лаг.). Да леса́ < лес (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маг ’чарадзей, чараўнік’, ’жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае’, (ТСБМ). Ст.-бел. макгъ, макгусъ (пач. XVII ст.). Запазычана праз польск. (ці рус.) мову з лац. magus < грэч. μάγος < ст.-перс. maguš (Барталомэ, 1111; Фасмер, 2, 554; Лёхін, 414). Сюды ж ма́гія, ма́гічны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)