ЖУРАЎЛЁЎ (Дзмітрый Мікалаевіч) (24.10.1900, с. Аляксееўка Першамайскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — 1991),
расійскі акцёр, артыст эстрады. Нар.арг.СССР (1979). У 1927 скончыў вучылішча пры Т-ры імя Я.Б.Вахтангава; да 1939 акцёр гэтага т-ра. На эстрадзе з 1931. Майстар мастацкага слова. У рэпертуары творы А.Пушкіна, А.Чэхава, А.Блока, М.Горкага, Л.Талстога, У.Маякоўскага, П.Мерымэ і інш. У тэмпераментным выкананні Ж. спалучалася лірычная і гераічная накіраванасць. Дзярж.прэміяСССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́ГМАНДЗІ, Жыгмандзі (Zsigmondy) Рыхард Адольф (1.4.1865, Вена — 23.9.1929), аўстрыйскі фізікахімік. Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Вене (1887) і Мюнхенскі ун-т (1889). З 1903 у Гётынгенскім ун-це (праф. з 1908). Навук. працы па калоіднай хіміі. Прапанаваў класіфікацыю калоідных часцінак, устанавіў мікрагетэрагенную прыроду калоідных раствораў і даследаваў іх уласцівасці. Сканструяваў шчылінны аптычны (для назірання броўнаўскага руху часцінак калоідных раствораў, 1903) і імерсійны (1913) ультрамікраскопы. Вынайшаў мембранны (1918) і звыштонкі (1922) фільтры для ультрафільтрацыі калоідных раствораў. Нобелеўская прэмія 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНАВЕ́НКА (Галіна Уладзіміраўна) (н. 18.8.1934, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. навук (1989). Скончыла БДУ (1956). З 1973 у Ін-це геал.навук.Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэктоніцы і карысных выкапнях стараж. платформ. Дзярж.прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Палеотектоника Белоруссии. Мн., 1983 (у сааўт.);
Кембрий Белоруссии. Мн., 1985 (у сааўт.);
Балтийско-Приднестровская зона перикратонных опусканий. Мн., 1986;
Палеоокеан Япетус и корреляция геологических событий на западе Восточно-Европейской платформы // Літасфера. 1994. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТА ((Natta) Джуліо) (26.2.1903, г. імперыя, Італія —2.5.1979),
італьянскі хімік-арганік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1955). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Міланскі політэхн.ін-т (1924), дзе працаваў у 1925—33 (з 1927 праф.) і з 1938. Навук. працы па хіміі палімераў. Адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі (1954), мадыфікаваў каталізатары, прапанаваныя К.В.Цыглерам (каталізатары Цыглера—Н.). Сінтэзаваў стэрэарэгулярныя палімеры і ўстанавіў тыпы стэрэарэгулярнасці. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1970). Нобелеўская прэмія 1963 (разам з Цыглерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Ганна Аляксандраўна) (н. 25.5.1933, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1963). Дачка А.Л.Новікава. Скончыла Украінскую с.-r. акадэмію (1955). У 1960—91 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і біял. асаблівасцях дрэвавых раслін, фітаэкалогіі, фітатэрапіі. Дзярж.прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Рост и развитие древесных растений в зависимости от светового режима. Мн.. 1985;
расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957, клас У.Сакалова). З 1947 кіраваў самадз. харамі ў Маскве. З 1957 гал. хормайстар Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1962 маст. кіраўнік Омскага рус.нар. хору. Аўтар песень і інш. твораў для хору, хар. апрацовак твораў інш. кампазітараў і нар. песень. Дзярж.прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў (Валерый Іванавіч) (3.2.1908, Масква — 12.12.1984),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1930). З 1932 ва Усесаюзным эл.тэхн. ін-це, на прадпрыемствах ваен. прам-сці. З 1943 у Энергет. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў, эл. разрадах у газах пры высокіх напружаннях, моцных эл. палях і далёкіх эл. перадачах, электронна-іоннай тэхналогіі. Дзярж.прэміяСССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 31.1.1926, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1985). Майстар спорту па стэндавай стральбе (1956). Сын Я.Коласа. Скончыў БПІ (1949). З 1949 у Фізікатэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. Навук. працы па электрафіз. метадах апрацоўкі матэрыялаў, у т. л. па навук. асновах электраэразійнага метаду. Дзярж.прэмія Беларусі 1980.
М.І.Міцкевіч.
Тв.:
Электроэрозионная обработка металлов. Мн., 1988 (у сааўт.);
Изготовление деталей разделительных штампов электроэрозионным методом. М., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛАДЭ́НАЎ (Стэфан Стаянаў) (15.12.1880, г. Відзін, Балгарыя — 1.5.1963),
балгарскі мовазнавец. Акад.Балг. і Польск. АН (1929), інш. акадэмій, чл.-кар.АНСССР (1931). Скончыў Сафійскі ун-т (1902). Д-р філасофіі Пражскага (1905), праф. Сафійскага (1921—47) ун-таў. Асн. працы па гісторыі балг. мовы («Гісторыя балгарскай мовы», 1929; і інш.), славістыцы, індаеўрапеістыцы і агульным мовазнаўстве («Уводзіны ў агульнае мовазнаўства», 1927, «Параўнальна-індаеўрапейскае мовазнаўства», 1936). Аўтар «Этымалагічнага і арфаграфічнага слоўніка балгарскай літаратурнай мовы» (1941). Дзімітроўская прэмія 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКІ (Павел Яўгенавіч) (23.7.1899, Гродзенская вобл. — 8.4.1974),
расійскі вучоны-медык. Акад.АМНСССР (1963). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923), працаваў у ім. З 1941 праф. 1-га Маскоўскага, Чэлябінскага, з 1949 заг. кафедры 2-га Маскоўскага мед. ін-таў. Навук. працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і інш. сардэчна-сасудзістых хваробах. Дзярж.прэміяСССР 1969.
Тв.:
Электрокардиограмма при заболеваниях миокарда. М., 1943;
Инфаркт миокарда // Многотомное руководство по внутренним болезням. М., 1964. Т. 2.