закру́глены, -ая, -ае.

1. Які мае круглую форму, акруглы.

2. перан. Пра стыль мовы: гладкі, стройны.

Закругленая фраза.

|| наз. закру́гленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зяме́льны, -ая, -ае.

1. гл. зямля.

2. Які мае адносіны да землеўладання (у 1 знач.) і да земляробства.

Зямельнае права.

Зямельная рэформа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншаро́дны, -ая, -ае.

Які мае зусім іншыя, чужыя для пэўнага асяроддзя ўласцівасці; пабочны, чужы.

Іншароднае цела (прадмет, які трапіў звонку ў арганізм).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэптуа́льны, -ая, -ае (кніжн.).

1. гл. канцэпцыя.

2. Які мае сур’ёзную самастойную канцэпцыю.

Гэта навуковая праца глыбока канцэптуальная.

|| наз. канцэптуа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да нервовай сістэмы, напр.: неўрапатыя (павышэнне ўзбуджальнасці нервовай сістэмы), неўрапат, неўрасклероз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакруча́сты, -ая, -ае.

1. Які мае многа крутых звілін.

Пакручастая рака.

2. Які звіваецца, не прамы.

П. плюшч.

|| наз. пакруча́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Гарызантальная або нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на зямную паверхню.

|| прым. што́льневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грань ж., в разн. знач. грань;

куб ма́е шэсць гра́ней — куб име́ет шесть гра́ней;

гра́ні крышталя́ — гра́ни криста́лла;

гра́ні хара́ктару — гра́ни хара́ктера

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адструга́ць сов., в разн. знач. отстрога́ть, отструга́ть;

а. на вяршо́к — отстрога́ть на вершо́к;

а. як ма́е быць до́шку — отстрога́ть как сле́дует до́ску

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прикоснове́нный які́ (што) ма́е дачыне́нне (да чаго-небудзь); прычы́нны (да каго, да чаго), заме́шаны (у чым), вінава́ты (у чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)