пры́церабак Дадатковы ўчастак поля або сенажаці на месцы выцерабленых кустоў, лесу (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

узле́сак Малады лес на краю старога лесу (Слаўг.). Тое ж узлёсак (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

чага́рнік Зараснік маладога лесу, хмызняк; гушчар (Палессе Талст.). Тое ж чагарні́к (Жытк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

шко́да Месца, дзе страўлены жывёлай пасеў, травастой, маладыя ўсходы лесу (Рэч., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

клачо́к Купка лесу сярод поля, лугу; невялікі кавалак зямлі (Слаўг.). Тое ж кузлячок, кузлачок (Бых.), клок (Слаўг.).

ур. Клачок (купка лесу) каля в. Улукі Слаўг., в. Кузлавічы (1910) каля в. Красніца Бых.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

асвятле́нне ср.

1. в разн. знач. освеще́ние;

а. кватэ́ры — освеще́ние кварти́ры;

я́ркае а.я́ркое освеще́ние;

электры́чнае а. — электри́ческое освеще́ние;

дакла́днае а. падзе́й — достове́рное освеще́ние собы́тий;

2. спец. осветле́ние;

а. со́ку — осветле́ние со́ка;

а. ўча́стка ле́су — осветле́ние уча́стка ле́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забра́цца сов., в разн. знач. забра́ться;

з. на верхаві́ну дрэ́ва — забра́ться на верху́шку де́рева;

з. ў гушча́р ле́су — забра́ться в гу́щу ле́са;

з. ў ла́гер во́рага — забра́ться в ла́герь врага́;

з. на край све́ту — забра́ться на край све́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плянтава́ць ’разраўноўваць няроўнасці на сенажаці ці пашы’, ’вытоптваць, збіваць пасевы’ (дзярж., Нар. сл.), ’раўняць, расчышчаць’ (Сцяшк. Сл.), ’выкарчоўваць’ (даўг., Сл. ПЗБ), плян‑ тоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (гродз., Мат. АС; Сцяшк. Сл.; Сцяшк. МГ), ’балотны луг’ (Касп.). З польск. plantować ’выраўноўваць паверхню грунту’, паводле Банькоўскага (2, 598), “штучны чыгуначны тэрмін”, магчыма, ад назвы planty ў Кракаве, пасаджанага на месцы зруйнаваных умацаванняў парку, ад лац. plantu ’расліна’, параўн. польск. plantować ’разводзіць экзатычныя расліны’, plantówka ’балотны луг, сена з якога можна збіраць толькі зімой’; Варш. сл. значэнне ’садзіць расліны’ выводзіць з франц. planier, якое з лац. plantare ’саджаць, высаджваць, засаджваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буга́й, ‑я, м.

1. Самец буйной рагатай жывёлы; бык. Хутка займеў Мікіта пару коней, ды ажно шэсць штук кароў і свайго бугая. Галавач.

2. Начная балотная птушка сямейства чапляў, празваная так за тое, што вясной самец яе, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае вельмі гучныя гукі, падобныя да рову бугая. У зацішку на лужынах тужліва кумкалі зялёныя жабы, а далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.

1. Закончыць ворыва; узараць увесь які‑н. участак. — Да чэрвеня яшчэ паспею даараць! — супакоіла.. [Зося] сябе і занялася другімі думкамі. Гартны. Папас і яшчэ два маладыя хлапцы хутка выехалі даараць кавалак жытнішча. Галавач. // Узараць да якога‑н. месца. Даараць да лесу. □ Дааралі [Пракоп з Мацвеем] да палка, павярнулі каня. Лобан.

2. Прапрацаваць на ворыве да якога‑н. часу. Даараць да самага вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)