лякарства, ‑а, н.
Рэчыва, прэпарат для лячэння ці папярэджання хваробы. Лякарства ад прастуды. ▪ [Доктар:] — Паправіцеся, нічога страшнага няма. Я выпішу лякарства. Асіпенка. // перан. Тое, што памагае перажыць якое‑н. няшчасце, забыць што‑н. непрыемнае і пад. І хоць .. спагада была выказана без асаблівай ласкі, для дзядзькі Харытона яна — самае неабходнае і пажаданае лякарства. Бажко. Шырокая музыка лесу, дарог, самалётаў — ад стомы, сумненняў заўжды для мяне як лякарства. Рудкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)