возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 24 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 1,1 км², даўж. 2,9 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 6,86 км. Пл. вадазбору 3,6 км². Катлавіна складанага тыпу, мае 2 плёсы. Схілы выш. 10—25 м (на ПнЗ 30—35 м), на З пад выганам, на У пад агародамі; на выш. 2—6 м абразійны ўступ. Пойма (на Пн, ПдУ і З) шыр. 20—30 м, забалочаная, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, часткова пад хмызняком, на Пн і З сплавінныя. Ёсць 2 вял. (на Пд і З) і некалькі меншых заліваў, 5 астравоў агульнай пл. 9 га. Дно да глыб. 4 м пясчанае, глыбей ілістае. Мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае. Шыр. паласы надводнай расліннасці 2—10 м, пашырана да глыб. 2,2 м; падводная расце да глыб. 2,5—3,5 м. Упадаюць 2 ручаі, на Пн злучана ручаём з воз. Рудзёнкава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́СНА,
возера ў Віцебскім р-не, у бас.р. Лужасянка, за 18 км на ПнЗ ад г. Віцебск. Пл. 1,1 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 820 м, найб.глыб. 9,4 м, даўж. берагавой лініі 7,5 км. Пл. вадазбору 5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, востравам у цэнтры (пл. 1,5 га) падзелена на 2 плёсы. Схілы 5—7 м (на ПнУ 10—13 м), на Пн і У разараныя, на З параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, участкамі выш. 0,4—0,7 м, задзернаваныя, на ПдУ забалочаныя, пад хмызняком. Пойма шыр. 5—20 м, на ПдУ пашыраецца да 300 м, забалочаная. Дно да глыб. 3 м (уздоўж усх. берага да 4 м) пясчанае, ніжэй выслана ілам і сапрапелем. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шыр. 2—20 м, радзей да 30 м. Да глыб. 3,2 м растуць ірдзесты, эладэя, гарлачыкі. На ПнУ выцякае ручай у р. Храпаўлянка. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Лосвіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ВА,
возера ў Крупскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 20 км на Пн ад г. Крупкі. Пл. 15 км², даўж. 15 км, найб.шыр. 3 км, найб.глыб. 19,5 м, даўж. берагавой лініі 44,3 км, пл. вадазбору 324 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з вузкага паўд. і шырокага паўн. плёсаў. Схілы выш. 6—8 м (на Пн 3—5 м), пераважна парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, на Пд зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 4—6 м (месцамі да 10 м) выслана пясчана-галечнымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей сапрапелямі. У паўн. плёсе 3 астравы, найб. з іх пл. каля 2 км². Мінералізацыя вады каля 200 мг/л, празрыстасць да 3 м. Эўтрофнае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў вузкая, перарывістая паласа з асок, чароту, трыснягу, хвашчу. Упадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, 5 ручаёў, на Пн злучана шырокай пратокай з воз. Абіда. Узровень возера штучна падняты на 2—3 м плацінай б. Сяляўскай ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́РАСЫ, Тураса,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 24 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,74 км², даўж. больш за 1,7 км, найб.шыр. 740 м, найб.глыб. 15,3 м, Даўж. берагавой лініі больш за 6,1 км, пл. вадазбору 2,94 км². Катлавіна складанага тыпу, озавай градой падзелена на паўн. і паўд. плёсы. Схілы выш. да 15 м, на З і Пн 20—32 м (озавая града), укрытыя лесам, на Пд і У разараныя. Тэраса выш. 0,8—1,2 м. Пойма на Пн і ПнУшыр. 10—12 м, сухая; на Пд і ПдУшыр. да 50 м, забалочаная, пад лугам. Берагі нізкія, на З і У зліваюцца са схіламі, пясчаныя. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, глыбей ілістае і сапрапелістае. Зарастае слаба, шыр. паласы расліннасці ў залівах да 50 м, на ПдУ да 100 м. Праз возера цячэ р. Дзіва (злучае з воз.Атолава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРЭ́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА, Чарэя. У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, каля в. Чарэя, за 26 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 3,38 км², даўж. 6,71 км, найб.шыр. 1,12 км, найб.глыб. 17 м, даўж. берагавой лініі 17,3 км. Пл. вадазбору 17 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд, складаецца з некалькіх плёсаў. Схілы катлавіны выш. да 10 м, на Пд да 18 м, участкамі на ПдУ і З паніжаюцца да 2 м, разараныя, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі на Пн, ПнЗ і З зліваюцца са схіламі, абрывістыя, абразійныя, на Пд і ПдУ сплавінныя. Дно ў прыбярэжнай частцы выслана глінай, пясчанымі і пясчана-ілістымі адкладамі, глыбей — ілам. У цэнтры востраў пл. 0,02 км². Зарастае да глыб. 4 м, шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 50 м. Злучана пратокай з азёрамі Галаўня і Чамярыца, упадаюць больш за 10 ручаёў і меліярац. каналаў, выцякае ручай у воз. Родамля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВОНАСЛАБО́ДСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
Размешчана ў Клецкім, Капыльскім р-нах і на мяжы з Салігорскім р-нам Мінскай вобл., каля г.п. Чырвоная Слабада, за 34 км на З ад г. Салігорск. Пл. 23,6 км², даўж. 6,6 км, найб.шыр. 5,8 км, найб.глыб. 5,5 м. Аб’ём вады 69,5 млн.м³. Катлавіна — забалочаная пойма р. Морач. 77% даўж. берагавой лініі штучныя агараджальныя дамбы; на астатнім працягу берагі нізкія. Дно выслана торфам, пяском. Сярэдні шматгадовы сцёк 78,7 млн.м³. Рэгуляванне сцёку сезоннае, шматгадовае. Ч.в. слабапраточнае, сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 1 м. Замярзае ў пач.снеж., лёд (таўшчыня да 70 см) трымаецца да пач. красавіка. Слаба зарастае (маннік вадзяны, рагоз шыракалісты, рдзесты). Колер вады чырвона-буры ў выніку пашырэння тарфянікаў на вадазборы і ў донных грунтах. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, сом, уюн, краснапёрка, карась. Выкарыстоўваецца для рэгулявання сцёку ракі і воднага рэжыму прылеглых зямель, водазабеспячэння сажалак рэсп.вытв.-гандл. унітарнага прадпрыемства «Рыбгас «Чырвоная Слабада».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Янаўскае возера. У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, каля в. Рудня, за 26 км на Пн ад Полацка. Пл. 1,68 км², даўж. 4,34 км, найб.шыр. 820 м, найб.глыб. 8,8 м, даўж. берагавой лініі 12 км. Пл. вадазбору 44,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПдУ на ПнЗ. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, на Пн і З 10—12 м, сугліністыя, у ніжняй частцы стромкія, пад хмызняком, у верхняй — спадзістыя, разараныя; на У параслі лесам. Берагавая лінія моцна парэзаная, утварае мноства заліваў, раздзеленых мысамі. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На З і У участкі забалочанай поймы шыр. да 60 м. Дно ўздоўж берагоў да глыб. 3—4 м пясчанае і пясчана-ілістае, у цэнтры выслана сапрапелем. Глыбіні ад берага рэзка павялічваюцца да 4 м. Зарастае да глыб. 1,9 м, шыр. паласы надводнай расліннасці 5—30 м. Упадаюць р. Зверынка і 2 ручаі, выцякае ручай у Мяшчэцкае возера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пад прыназ. і прыстаўка. Агульнаслав.: рус.под, под-, подо‑; укр.під, ст.-рус.подъ, ст.-слав.подъ, чэш.pod, pode, балг., серб.-харв.под і г. д. Прасл.podъ. Існуюць дзве версіі слав.podъ: роднасць з под ’дно, под’ і лат.pes ’нага (ступня)’ (Бругмэн, Gründriss, 2, 2, 733 і наст.; Остэн–Сакэн, AfSiPh, 32, 120 і наст.) або ўтварэнне на слав. глебе ад po аналагічна za: zadъ, na: nadъ (Фасмер, 3, 296; там і інш. літ-ра).
вы́перці, ‑пру, ‑праш, ‑пра; пр. выпер, ‑рла; зак.
1.што. Выціснуць, выдушыць што‑н. адкуль‑н. Выперці дно ў бочцы. Выперці шыбу.
2.каго. Разм. Прымусіць выйсці, выехаць адкуль‑н.; выгнаць. Выперці дзяцей з хаты. □ Напэўна б сход сарваўся, Але Трэзор Прыдумаў, чым даць рады: За вуха ўхапіў Свінню, Казёл паддаў ёй ззаду, і выперлі нягодніцу на двор.Корбан.// Выключыць, звольніць каго‑н. адкуль‑н. Выперці з установы.
3.без дап.Разм. Выдацца, высунуцца за межы чаго‑н. Выперці наперад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Задыхнуцца ад вады, што трапіла ў рот, горла; захлынуцца. Яшчэ хвілінка, і перавернецца плыт, паляціць на пясчанае дно кулямёт, захлібнуцца ў вадзе кулямётчыкі.Лынькоў.
2. Мімаволі перарваць дыханне ад якога‑н. моцнага пачуцця. Жанчына нібы захлібнулася енкам, прыціхла, толькі жаласліва ўсхліпвала.Арабей.
3.перан. Спыніцца, сарвацца (пра атаку, наступленне). Падаспелі нашы танкі, і контратака нямецка-фашысцкіх войск захлябнулася.Гурскі.
4.перан. Перастаць дзейнічаць; змоўкнуць. Кулямёт захлябнуўся. □ Зазвініць піла, захлябнецца, потым зноў зазвініць.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)