юры́ць, юру, юрыш, юрыць; незак.

Разм. Заігрываць, заляцацца. Бычкі юраць, вясну чуюць. / у перан. ужыв. А дзень юрыў і жартаваў: то з гаем бярозавым, то травіцу гладзіў. Нікановіч. // Пра рыбу — нераставаць. Вясною рыба юрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахожа ’паводзіны’ (Мал.). Рэгіяналізм. З ⁺po‑xod‑ja < прасл. xodja ’ход, хадзьба’. Да хадзіць (гл.). Магчыма, да слова похожа адносіцца меркаванне пра тое, што паводле хады чалавека можна пазнаць ягоны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́лля ’гурт’: Наляцела налля дзяцей (паст., Сл. ПЗБ), нальляпра таго, хто нагла і неадступна лезе ў шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’навала, напасць’ (ушац., Нар. сл.). Відаць, з *нагля, гл. наглы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куцава́ць1 ’тармасіць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да *куксаваць, кукса (гл.).

Куцава́ць2 ’патрабаваць злучкі (пра авечку)’ (Сцяшк.), параўн. рус. куцай ’непакладаны баран’, якое цюрк. паходжання (тур. кос ’баран’) (Фасмер, 2, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́скаліць (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат.), вы́скаліцца ’ярка засвяціць (пра сонца)’ (Шатал.). Гл. скаліць. Адносна другога значэння параўн. укр. ви́скалитися ’з’явіцца, засвяціць (аб сонцы)’ і рус. смал. вы́скаліло безасаб. ’праглянула сонца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важа́ты1 ’возчык сват на вяселлі, пасаду якога выконвае хросны бацька’ (Нас.). Да вазіць.

Важа́ты2 ’кіраўнік піянераў’ (КТС). З рус. вожатый ’тс’. Пра апошняе гл. Шанскі, ЭИРЯ, I, 61–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шыбень ’кій, палка’ (Ян.); рус. пск., цвяр. гюшиоалки ’прадмет (камень, палка), якімі можна ў каго-небудзь кінуць’. Ад по- і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Пра суфікс гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракво́льней ’вальней’ (калінк., Сл. ПЗБ). Да вольны (гл.). Не зусім ясная прыставачная частка. Магчыма, узята з слоў пра‑ калеташні, пракавечны, дзе яна была асэнсаваная як прыстаўка з узмацняльным значэннем, гл. прак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прале́сак ’сцежка, паласа паміж лесам’ (Касп.), пралесак ’пералесак’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. пролесок ’доўгая прагаліна ў лесе’, укр. пролісок ’прагаліна, паляна’, польск. przelasek ’лясок сярод поля’. Конфіксны дэрыват пра- + ‑ак аплёс.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамо́склы ’вельмі мокры’ (брэсц., Нар. словатв.). З * промозглы ў выніку аглушэння групы зычных зг > ск. Крыніцай слова з’яўляецца рус. промозглый ’гнілы, сыры (пра надвор’е)’, гл. Фасмер, 3, 375; параўн. мазглявы, промзлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)