Саба́кі ’гульня’ (Бяльк.). Рус. паўн. соба́ка ’палка, якой ганяюць сучку, шар у гульні’, укр. соба́ка ’назва некаторых з гуляючых у гульню пыж’. Да сабака1, 2, але семантычная матывацыя няясная, паколькі апісанне гульні адсутнічае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сазніяць ’падгарэць’ (Касп.). Рус. зне́ять, знеть ’гарэць без пламя, тлець’ < прасл. *znějati, *zněti ’гарэць, тлець’ (аб гэтых формах падрабязна гл. Фасмер, 2, 101; Махэк₂, 717. З роднасных беларускіх форм параўн. зніч, зноіць, прызніяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́кля ’жыллё каўказскіх горцаў’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. са́кля (Крукоўскі, Уплыў, 74) з груз. saxli ’дом’, інгуш. saxl (гл. Праабражэнскі, 2, 245). Локач (143) лічыць запазычаннем з цюркскай мовы. Гл. таксама Фасмер, 3, 547.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сардзі́на ’невялікая марская прамысловая рыбка сямейства селядцовых’ (ТСБМ). Праз. рус. сарди́н(к)а ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80) з фр. sardine > італ., лац. sardīna, sarda, літаральна ’сардынская рыба’, ад назвы вострава Сардынія (Фасмер, 3, 562).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сарпі́нка ’лёгкая баваўняная тканіна ў палоску ці ў клетку’ (ТСБМ, Нар. сл., Жд. 1). Запазычанне з рус. сарпи́нка ’паласатая або клятчастая тканіна з Сарэпты’. Апошняе ад назвы ракі Сарпа, прым. са́рпино (Фасмер, 3, 563).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сацыялі́ст ’член сацыялістычнай партыі; паслядоўнік сацыялістычнага вучэння’ (ТСБМ). Праз рус. социали́ст (Крукоўскі, Уплыў, 81) з ням. Sozialist (гл. Фасмер, 3, 730). У беларускай мове з’явілася ў 20‑я гады XX ст. (Гіст. лекс., 239).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свя́тцы ‘святыя’ (Бяльк.), ‘веруючыя, багамольныя’ (Ян.), параўн. рус. свя́тцы ‘кніга святых і царкоўных свят’, што ад свя́тец ‘святы, праведнік’ < ст.-слав. свѧтьць ‘тс’ (Трубачоў, Дополн., 3, 584). Апошняе ад святы́. Гл. Фасмер, 3, 584.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыпу́н ‘расходнік пурпуровы, Sedum purpureum L.’ (Кіс., Касп.), ‘від пустазелля’ (Скарбы). Рус. скрипу́н ‘расходнік’. Да скрыпець — расліна скрыпіць у руках, калі яе церці або ціснуць, гл. Аненкаў, 325; іншая народная назва — заячча капуста (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спо́гадзь ‘спагада’ (ТСБМ, Гарэц., Чач.; слуц., Дасл. бел.-рус., 1960, 111). З польск. spogodź ‘тс’; аднак магчыма і самастойнае ўтварэнне паводле характэрнай мадэлі тыпу загарадзь, пожадзь і пад., гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 200.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́зік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angusfolium Jacq.’, су́зіц ’тс’ (Кіс.), укр. су́зик ’пылюшнік; дзікая пятрушка; піжма’, у́зик ’дзікая пятрушка’, рус. су́зик ’пылюшнік; піжма’. Няясна. Мажліва, ад вузкі, першапачаткова адносілася да пылюшніка вузкалістага (ЕСУМ, 5, 469).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)