шырокамензурны духавы муштуковы аркестравы муз.інструмент самага нізкага рэгістра. З’явілася ў Еўропе ў 1820—40-я г. Уяўляе сабой доўгую састаўную шматразова сагнутую метал. трубку з раструбам і вентыльным механізмам. Валодае мяккім, выразным, аб’ёмным тэмбрам, кантрастнай дынамікай. Асн. яе разнавіднасці: басовая, клавікор, вял. басовая («кайзербас»), паходная, валторнавая («вагнераўская»), гелікон, сузафон. У сімф. і духавых аркестрах выконвае пераважна функцыю басовага голасу, а таксама кантрапункт, сольныя фрагменты і творы. Найб. пашыраны Т.-бас і Т.-кантрабас. На Беларусі вядома з 2-й пал. 19 ст. ў духавых аркестрах: Мінскім гарадскім, Мінскага вольна-пажарнага т-ва, Мінскага рэальнага вучылішча, ваен. аркестрах і інш. Выкарыстана ў творах бел. кампазітараў А.Багатырова, С.Бельцюкова, Э.Казачкова, У.Каральчука.
Літ.:
Левин С. Духовые инструменты в истории музыкальной культуры. Ч. 1—2. Л., 1973—83.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вуго́льнікм.
1.тэх. (інструмент) Zéichenwinkel m -s, -, Dréieck n -(e)s, -e;
2. (металічная накладка) Wínkeleisen n -s, -, Wínkelblech n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бас
(іт. basso)
1) самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;
2) духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра і тэмбру.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
тэ́нар
(іт. tenore)
1) самы высокі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;
2) духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавых аркестраў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гэ́бель, ‑бля, м.
Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для стругання дрэва. Даніла Платонавіч нешта майстраваў — габляваў дошчачку. На кухні ў яго стаяў маленькі варштат, на паліцах паблісквалі.. інструменты: гэблі, пілкі, дрэль, долаты ўсіх калібраў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвёртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Інструмент для закручвання і выкручвання шрубаў. Падыдзе, перакінецца з .. [трактарыстам] двума словамі, і бачыш: у Сцепкі ў руках адвёртка або ключ, ён ужо ляжыць на спіне пад трактарам і нешта там робіць.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кайло́, ‑а, н.
Ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адколвання кускоў горных парод; кірка. Тут кожны выбух, кожны ўдар кайла У грудзі непадатлівай прыродзе Дзеля таго, каб з мёртвых ажыла Краса зямлі, скаванай мерзлатою.Звонак.
[Ням. Keil.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1.Інструмент для развядзення зубоў пілы.
2.Абл. Разведзеная з мужам жанчына. [Брыгадзір:] — Жыве тут адна разводка. У краме працуе. Маладая, без дзяцей.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́ры, нескл., ж.
Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент, пашыраны на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Гаварылі зурны, і гудзелі тары, І стаяў у песнях Ардашат.Броўка.Звон зурны, і чанура, і тары, Што ў сугучнасць зліліся адну, Павялічваюць сэрца ўдары...Гурло.
[Грузінскае tari.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́ба1, ‑ы, ж.
Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба.
[Лац. tuba — труба.]
ту́ба2, ‑ы, ж.
Мяккая (часцей металічная) трубка для захавання вязкіх рэчываў; цюбік. Туба зубной пасты. Абед касманаўтаў знаходзіцца ў губах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)