Які мае адносіны да склада 1 (у 2 знач.). Складское памяшканне. Складская маёмасць. □ Ішлі з паўгадзіны і выйшлі на вялікі, адгароджаны калючым дротам дзядзінец. Там бялелі сцены нейкіх доўгіх складскіх будынін.С. Александровіч.// Які ажыццяўляецца на складзе (складах). Складское захоўванне тавараў. Складскі ўлік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарцёжны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для чарчэння. Чарцёжны стол. Чарцёжная лінейка. □ Юрку трэба было яшчэ купіць гатавальню, чарцёжную дошку, лагарыфмічную лінейку.Карпаў.
2.узнач.наз.чарцёжная, ‑ай, ж.Памяшканне, спецыяльна абсталяванае для чарчэння; майстэрня, дзе робяць чарцяжы. Хлопцы праводзілі ў чарцёжнай па дванаццаць гадзін.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аранжарэ́я
(фр. orangerie, ад orange = апельсін)
цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання раслін або для несезоннага атрымання пладоў, агародніны і кветак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дэкана́т
(ням. Dekanat, ад с.-лац. decanatus)
кіраўніцтва факультэта на чале з дэканам 1, а таксама памяшканне, дзе яно знаходзіцца.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
клаўстрафо́бія
(фр. claustrophobie, ад лац. claustrum = закрытае памяшканне + phobos = страх)
назойлівае пачуццё страху, боязь закрытай прасторы як від псіхічнага расстройства.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
2) прыбудова каля ўваходных дзвярэй, якая засцерагае асноўнае памяшканне ад холаду.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ска́рбец ‘скрынка для захавання грошай (асабліва царкоўных)’ (Нас.), скарбе́ц ‘тс’ (Байк. і Некр.), ‘капліца з магільнымі склепамі’ (Сцяшк.). З польск.skárbiec ‘памяшканне для захавання грошай, кладоўка’ (Кюнэ, Poln., 96). Ст.-бел.скарбець з ст.-польск.skarbiec; гл. Булыка, Запазыч., 299. Сюды ж, відаць, ска́рбец ‘жывёлагадоўчая ферма’ (Сл. рэг. лекс.) — з незразумелай матывацыяй (для “грамадскай” жывёлы?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаба́з ’яма, склеп для агародніны’ (Сцяшк.), ’памяшканне, прызначанае для продажу або захоўвання зерня, мукі’, ’склад розных тавараў’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе лаба́з, лоба́з, лабо́з, ла́вас ’свіран для мукі; павець, пуня, мякіннік’, ’стажар’е на палях пад сцірту, стог’, ’памост на дрэве’ і інш. < коміlobos ’будан’, вянг. lomb ’лісце, галіна’ (Каліма, FUF, 18, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сутарэ́нне ’памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямелле’ (ТСБМ), ’склеп, лёх’ (Некр. і Байк.). Ад польск.suterena ’(жылы) падвал’, suteryna ’тс’, якія запазычаны з франц.souterrain ’падземны; падзямелле; падземны ход’ ад лац.subterraneus, якое складзена з sub‑ ’пад’ і terra ’зямля’ (SWO, 714; Голуб-Ліер, 459). Канец зменены пад уплывам блізкага па значэнню скляпенне, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́ТАМНЫ ЛЕДАКО́Л,
судна з ядзернай энергетычнай устаноўкай, прызначанае для плавання сярод ільдоў і падтрымкі навігацыі ў замярзальных басейнах.
Першы атамны ледакол «Ленін» пабудаваны ў СССР (1959), водазмяшчэнне 16 тыс.т, магутнасць 32,4 МВт, скорасць ходу па чыстай вадзе 33 км/гадз, у лёдзе таўшчынёй 2,5 м — 3,7 км/гадз. Ядзерная энергет. ўстаноўка з 3 вода-вадзянымі рэактарамі на уране. Водажалезная біял. ахова засцерагае ад радыеактыўнага выпрамянення. Кіраванне дыстанцыйнае. Атамны ледакол «Арктыка» (водазмяшчэнне 23 тыс.т, магутнасць 55 МВт) у 1977 дасягнуў Паўн. полюса. Аднатыпныя Атамныя ледаколы «Сібір» (1978) і «Расія» (1985).
Атамны ледакол «Арктыка»: асноўныя пазіцыі пры наступленні ледакола на льды (схемы): 1 — напаўзанне на льдзіну; 2 — працісканне; 3 — наступнае напаўзанне.Да арт.Атамны ледакол. Схема энергетычнай устаноўкі і размяшчэння яе асноўных агрэгатаў на ледаколе «Арктыка»: 1 — дыферэнтная цыстэрна; 2 — аддзяленне грабных электрарухавікоў; 3 — кармавая электрастанцыя; 4 — памяшканне атамнай параўтваральнай устаноўкі; 5 — аддзяленне галоўных турбагенератараў; 6 — аддзяленне дапаможных механізмаў; 7 — грабныя вінты; 8 — сярэдні электрарухавік; 9 — бартавыя электрарухавікі; 10 — электрашчыт; 11 — электрагенератары; 12 — турбіна; 13 — помпы; 14 — парагенератар; 15 — стабілізатар ціску; 16 — атамны рэактар.