Dréhung f -, -en абаро́т, кручэ́нне; паваро́т;

~ am Ort спарт. паваро́т на ме́сцы;

~ im Marsch паварот у ру́ху кро́кам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бег, бегу, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. бегаць (у 1, 2 знач.) і бегчы (у 1, 3–6 знач.).

2. Практыкаванне або спаборніцтва ў беганні. Бег на сто метраў.

•••

Марафонскі бег — спаборніцтва па бегу на дыстанцыю 42 км. 195 м.

Спрынтэрскі бег — бег на кароткія дыстанцыі.

Бег на месцы — а) спартыўнае практыкаванне, пры якім бягун, астаючыся на месцы, робіць рухі, уласцівыя бегу; б) (іран.) энергічная на першы погляд, а на самай справе марная, бескарысная дзейнасць.

На бягу — не маючы часу спыніцца. Адстрэльвацца на бягу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., каго-што.

1. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці каго‑, што‑н. на месцы. Заспець поезд на станцыі. □ Як я ні спяшаўся, цёткі Агапы на вуліцы ўжо не заспеў. Сачанка. Грай не дайшоў да хаты, чырвонаармеец заспеў яго ля самага ганка. Мікуліч.

2. Застаць, захапіць дзе‑н., у якім‑н. стане, за якім‑н. заняткам. Ноч заспела падарожнікаў у лесе. □ Алесь і Маеўскі сустрэліся позіркамі і апусцілі вочы, нібы кожны заспеў другога ў не зусім належным месцы, але цудоўна разумее, чаму ён тут. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Камылга́, комылга́ ’нарасць на дрэве: на хвоі, на бярозе’ (малар., Нар. лекс.). Утворана ад прыметніка komolъ(jь) ’круглы’, ’выступ, нараст на месцы рагоў’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 174–175) і суф. ‑г‑а (Сцяц., Афікс. наз., 134), як сіньга́ ’рыба сінец, Abramis ballerus’ ад сіні. Галосны ‑ы‑ на месцы ‑e‑, г. зн. [э] у малар. гаворцы, якое знаходзіцца ў чаргаванні з ‑о‑, параўн. укр. весна, зах.-палес. выспа ’вясна’. Роднасным да комылга́ з’яўляецца ўсх.-маг. кыміня́ ’куля (шар), зробленая з альховага нарасту’ (Бяльк.), якое пад уплывам каняня́ ’палка для абапірання пры хадзе’ змяніла л > н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калафо́н

(гр. kolophon = завяршэнне)

тэкст на апошняй старонцы рукапіснай або старадрукаванай кнігі, у якім змяшчаецца назва кнігі, звесткі аб аўтары, месцы і часе перапісвання або друкавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рабінзана́да

(ад рабінзон)

1) літаратурны твор пра чыё-н. падарожжа з прыгодамі;

2) жыццё ў бязлюдным месцы з прыгодамі, падобнымі на тыя, якія здарыліся з Рабінзонам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэнтраліза́цыя

(ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

сканцэнтроўванне чаго-н. у адным цэнтры, аб’ядноўванне ў адным месцы, у адных руках (напр. ц. кіраўніцтва, ц. капіталу).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ашальмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго.

Разм.

1. Беспадстаўна аб’явіць нягоднікам, шэльмай; зняславіць каго‑н. [Лабановіч:] — Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе. Няхай жыве вандроўніцтва! Колас.

2. Ашукаць, падмануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэйфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.

1. Рухацца пад дзеяннем ветру або цячэння (пра лёд, судна і пад.).

2. Адхіляцца ад узятага курсу пад дзеяннем чаго‑н. (пра судна, самалёт).

3. Манеўруючы парусамі, заставацца прыблізна на адным месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карыста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. карыстацца (у 1 знач.). Зручны для карыстання. Месцы агульнага карыстання. □ — У дакуменце павінна быць напісана, што памешчык Абхазава адмаўляецца ад карыстання лесам і лугам, якія ён захапіў у сялян Сабакучава. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)