МЕТАДАЛО́ГІЯ І ТЭО́РЫЯ ЛІТАРАТУ́РЫ,
раздзел літаратуразнаўства. Метадалогія выпрацоўвае метады і агульныя прынцыпы вывучэння л-ры. Тэорыя літаратуры даследуе прыроду і грамадскую функцыю літ. творчасці, асаблівасці вобразнага адлюстравання рэчаіснасці, структуру ліг.-маст. твора, літаратурны працэс; аналізуе своеасаблівасць л-ры як асобнай формы духоўнай дзейнасці людзей; вывучае спецыфіку маст. л-ры (асаблівасці зместу і формы), прыроду жанравых форм і іх адметнасць; вызначае асаблівасці маст. метадаў, плыней і кірункаў; распрацоўвае пытанні стылістыкі, вершаскладання і інш. Некаторыя даследчыкі разглядаюць метадалогію літ.-знаўства як асобную навук. дысцыпліну. Пра развіццё М. і т.л., у т. л. на Беларусі, гл. ў арт. Літаратуразнаўства.
т. 10, с. 303
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПАСКІ́РЫ (Іван Георгіевіч) (25.12.1902, с. Кутол Абхазія — 14.11.1980),
абхазскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Абхазіі (1977). Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў «Апавяданні» (1956), «Апавяданні маёй бабулі» (1977), аповесці «Чалавек і Радзіма» (1979), першага абх. сац.-быт. рамана «Тэмыр» (1937), эпапеі «Жаночая годнасць» (кн. 1—3, 1949—63, першапач. назва «Шлях Хімур», 1948), рамана «Каля падножжа Эрцаху» (1953). Яго творчасць адыграла значную ролю ў станаўленні абх. прозы і літ. мовы.
Тв.:
Рус. пер. — К долгой жизни. 2 изд. Сухуми, 1954;
Темыр. Сухуми, 1972;
Женская честь: Роман. Сухуми, 1987.
Літ.:
Митин Г. Художник из Апсны. Сухуми, 1973.
т. 12, с. 62
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Алесь) (Аляксандр Аляксандравіч; н. 11.9.1972, в. Набушава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1998). Скончыў БДУ (1994). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», часопісах «Першацвет» і «Нёман». З 1998 у БДУ. Друкуецца з 1989. Метафарычная, узвышаная паэзія П. напоўнена роздумам над складанымі пытаннямі нашага часу (зб. «Нябесная сірвента», 1994). У рамане-дакуменце «І дам табе вянок жыцця» (2000) расказаў пра малавядомыя старонкі нац.-адраджэнскага і літ.-грамадскага руху на Беларусі і па-за яе межамі ў 1916—46. Даследуе бел. паэзію 1920-х г., л-ру бел. замежжа.
І.У.Саламевіч.
т. 12, с. 246
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ СУНЛІ́Н (5.6.1640, Цзычуань, Кітай — 25.2.1715),
кітайскі пісьменнік. Пісаў вершы, празаічныя творы («Нататкі з жыцця да і пасля прыроднай катастрофы»), сатыр. п’есы, нарысы, у якіх ствараў вобразы жыцця простага народа. Гал. твор — «Апавяданні Ляо Чжая пра дзівосныя рэчы» (1679, апубл. 1766). Ў навелах (больш за 400), напісаных на старой літ. мове, праз апісанне фантаст. казачных або легендарных падзей выявіліся праблемы тагачаснага кіт. жыцця. Значна паўплываў на развіццё кіт. прозы.
Тв.:
Рус. пер. — Рассказы Ляо Чжая о необычайном. М., 1988.
Літ.:
Устин П.М. Пу Сунлин и его новеллы. М., 1981.
Л.П.Баршчэўскі.
т. 13, с. 130
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ма́ґла ’моцна, рэзка’ (шальч., Сл. ПЗБ). Паходзіць з літ. miklùs ’спрытны’. Ма‑, як і ў наступным слове з мі‑.
Магла́ ’імгла’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Відазмененае літ. miglà ’тс’. Да імгла́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Візава́ты ’дрэва з сукаватымі слаямі, якое цяжка шчапаецца’ (лаг., КЭС). Не зусім яснае слова. Відаць, мае сувязь з літ. vyžà, лат. vize ’лапаць’, літ. výžti ’плясці’. Магчыма, да вяз (гл.), *вязаваты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарто́ль ’прыстасаванне для тармажэння плыта; плытнік, які тармозіць плыт’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з літ. і параўноўвае з літ. artà ’папярочны брус на мачце для прымацавання паруса’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́рма ’кудла, кудлатая, непрычэсаная жанчына’ (гродз., гл. Цыхун. Лекс. балтызмы, 52), ’непрычэсаная жанчына’ (Сцяшк.). Паводле Цыхуна (там жа), запазычанне з літ. мовы. Ён параўноўвае бел. лексему з літ. gyrmaušà ’заняпалы чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Музку́ль, му́зькуль, музку͡оль, мусколь ’машкара’ (Лысенка, СПГ). Балтызм. Лаўчутэ (Балтизмы, 121) супастаўляе іх з лат. muskulis, muškulis ’што-небудзь звязанае, заблытанае’, ’клубок’, літ. mùsulus ’маленькая мошка’, лат. muša, літ. músė ’муха’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ндля ’дурань, балван’, параўн. літ. kundulis ’хто захутаны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 571). Насуперак аўтарам слоўніка бел. і літ. словы не маюць нічога агульнага. Бел. кундля < польск. kundel ’дварняк, дурань, балван’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)