НАЦАГДО́РЖ (Дашдаржыйн) (17.11.1906, Баян-Дэлгэр, Манголія — 13.7.1937),

мангольскі пісьменнік; адзін з заснавальнікаў сучаснай манг. л-ры. Вучыўся ў Ін-це нац. меншасцей у Ленінградзе (1925), Берліне, Лейпцыгу (1926—29). Літ. дзейнасць пачаў у 1923. Аўтар грамадз. лірыкі, у т.л. вершаў «Мая радзіма», «Чатыры пары года», «Новая Манголія», цыкла «Здароўе» (1935), аповесці «Нечуваныя падзеі» (1933), антыфеад. муз. драмы «Каля трох узгоркаў» (1934), апавяданняў, лірычных мініяцюр у прозе. У творах апяваў прыгажосць роднага краю, сац. пераўтварэнні ў краіне.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. М., 1956;

у кн.: К солнцу! Стихи монг. поэтов. М., 1969.

Літ.:

Яцковская К.Н. Дашдоржийн Нацагдорж. М., 1974.

Г.М.Малей.

т. 11, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)