ПРЫДА́ТАК,
азначэнне, выражанае назоўнікам ці субстантывіраванай часцінай мовы ў той жа склонавай форме, што і азначаемае імі слова. Выражае прыкмету прадмета праз адносіны да другога прадмета («лес-гусляр», «вочы-зоркі»).
Бываюць развітыя і неразвітыя, адасобленыя і неадасобленыя («Нам ніхто на заслоніць дарогу — вольнай раці касцоў маладых». П.Трус). Далучаюцца да азначаемага слова непасрэдна або пры дапамозе злучнікаў ці злучнікавых слоў. Могуць указваць на асобу паводле роду заняткаў, пасады, прафесіі, сац. прыналежнасці, прыналежнасці да пэўнага калектыву, арганізацыі, месца жыхарства, нацыянальнасці («жанчыны-вязальшчыцы», «дзяўчына-кантралёр», «дзед-пенсіянер», «чабаны-таджыкі»), на відавую прыкмету пры яе родавай назве («грыб-баравік»), з’яўляюцца ўласнымі назвамі (часопіс «Полымя»).
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мн., 1986;
Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.
А.І.Наркевіч.
т. 13, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАКО́Ў (Мікалай Хрысанфавіч) (19.5.1811, г. Курск, Расія — 27.11.1876),
рускі акцёр. На сцэне з 1826. У 1833—41 у трупах Харкава, потым у т-рах пераважна Пд Расіі. Адзін з рэфарматараў правінцыяльнай сцэны. З 1872 у Маскве. Шмат выступаў у меладрамах, імкнуўся ўнесці ў іх праўду і дух бунтарства: Бідэрман, Ніна («Смерць і гонар», «Угаліна» М.Палявога), Кін («Кін, або Шалапуцтва і геній» А.Дзюма-бацькі) і інш. Прапагандыст рус. класічнага рэпертуару і драматургіі А.Астроўскага. Сярод роляў: Чацкі, Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Брускоў, Кураслепаў, Нешчасліўцаў («З чужога шалу галава круціцца», «Гарачае сэрца», «Лес» Астроўскага), Прастакоў, Скацінін («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Вырын, Млынар («Станцыйны даглядчык», «Русалка» А.Пушкіна) і інш.
Літ.:
Клинчин А. Н.Х.Рыбаков. М., 1972.
т. 13, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖО́ВА (Варвара Мікалаеўна) (27.1.1871, Масква — 18.5.1963),
расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1937). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1893), паступіла ў трупу Малога т-ра. Выступала як камед. і вадэвільная актрыса, з канца 1900-х г. выконвала пераважна характарныя ролі т.зв. камічных бабуль. Найвыш. майстэрства дасягнула ў рус. класічных п’есах, асабліва А.Астроўскага. Майстар рус. сцэн. мовы. Творчасці ўласцівы дасканаласць раскрыцця ўнутр. свету герояў, мяккі гумар, лірычнасць: Фяклуша, Анфуса Ціханаўна, Уліта, Глумава, Феліцата, Домна Панцялеўна («Навальніца», «Ваўкі і авечкі», «Лес», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Праўда — добра, а шчасце лепш», «Таленты і паклоннікі» Астроўскага), Графіня-бабуля («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Аўдоцця («Расцяраева вуліца» паводле Г.Успенскага), Дзямідаўна («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1943.
т. 13, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рони́ть несов., обл. (лес, деревья) сячы́, валі́ць; (об одном дереве — ещё) спуска́ць;
◊
рони́ть слёзы нар.-поэт. пла́каць;
рони́ть слова́ нар.-поэт. гавары́ць; вымаўля́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Паступова агаляцца, станавіцца голым (пра лес, поле і пад.). Журба.. ішла не толькі ад таго, што поле галела, што ў ім адчуваўся нядобры, пагібельны подых недалёкай восені. Мележ. // перан. Бяднець.
2. Быць у аголеным стане, выглядаць пустым, голым (пра лес, поле і пад.). Галелі рудыя папары. Гартны. // перан. Жыць бедна. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік. Не маю грош[ай] на патрэбу, — Бо я мужык, дурны мужык. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асму́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і смуглы. // Абветраны; загарэлы. Сустрэну я мілага, прыгожага свайго, надзену на галаву яму васількова-блакітны вянок, і ўсміхнецца мілы ды пацалуе ў асмуглыя вусны. Каваль. Асмуглыя рукі яе [дзяўчыны] Захінаюць кажушок стары. Глебка.
2. Тое, што і асмужаны (у 2 знач.). Глядзіць [месяц] на дол, на лес асмуглы, Як нейкі дбалы вартаўнік. Колас. І назаўсёды асталася дзесьці і каляіністая сцежка паўз лес, і асмуглае неба, і маці. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лясковы 1 ’лясны’ (Др.-Падб.). Утворана ад лясок ’малы лес, гаёк’, параўн. ст.-польск. lasko ’тс’. Да лясок (гл.).
Лясковы 2 ’арэхавы’ (Нас.; слуц., Сл. ПЗБ). Да прасл. lěska ’ляшчына’. Гл. леска 1 і лясок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крапе́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для змацоўвання частак машын і канструкцый. Крапежныя дэталі.
2. Прызначаны для мацавання горных вырабатак. Крапежны матэрыял. Крапежны лес. // Звязаны з мацаваннем горных вырабатак. Крапежныя работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зла́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Высачыўшы, затрымаць, злавіць каго‑н. Генерал абвесціць усяму войску: «Шляхціч Ялавіцкі злапаў бальшавіцкага камісара». Баранавых. Выйсце адно. Пакуль не злапалі — трэба ў лес... Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэ́ма, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і дрымота. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)