1. Звязаны дружбай, узаемнай згодай. Дружная сям’я. Дружны калектыў. □ Добрае, дружнае звяно падабралася ў Грышы.Пальчэўскі.Слаўна правялі .. [рыбакі] дзень у дружнай кампаніі на беразе рэчкі!Якімовіч./узнач.наз.дру́жныя, ‑ых. Толькі дружныя ніякіх Не баяцца перашкод.Кірэенка.
2. Які адбываецца адначасова, узгоднена; аднадушны. Дружная работа. Дружны рогат. □ Такога дружнага сходу яшчэ ні разу ў калгасе не было.Дуброўскі.Камандзіры прайшлі ўздоўж строю. Атрады сустракалі іх дружным «ура!».Шамякін.// Які бурна, хутка адбываецца; спорны. Вясна выдалася дружнай і цёплай.Лынькоў.Апоўначы наліўся дружны цёплы дождж.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жніво́, ‑а іжні́ва, ‑а, н.
1. Уборка збожжавых культур сярпамі або жатнымі машынамі. Пачало даспяваць жыта, следам за ім пажаўцелі аўсы. Разгарнулася жніво.Дуброўскі.Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць стайкі шпакоў — прадвеснікаў блізкай восені.Лынькоў.// Час, пара ўборкі збожжа. Дні за тры да жніва прайшоў дождж, ціхі, без грому.. Жыта пачало хутка паспяваць.Асіпенка.
2. Зжатая збажына; ураджай. Кладуцца снапы ў снапы, — Такога жніва не было!Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пачаць паўзці. Праз момант танк стаў, адскочыла вечка люка, і адтуль, спрытна куляючыся, выскачылі танкісты, пападалі на зямлю і папаўзлі ўбок.Марціновіч.Па вуліцы, рыпаючы палазамі, папаўзлі вазы.Грахоўскі.Чырвань хутка папаўзла па шчоках, пераноссі, скронях.Б. Стральцоў.Па горадзе папаўзлі чуткі: партызаны напалі на фашыстаў.Новікаў.Размяклы, працяты вадою снег гурбінамі папоўз з саламяных стрэх.Колас.Заімжыў дробны веснавы дождж, папаўзлі па шыбах доўгія крывыя пісягі.Грахоўскі.Ярка-сіняя маса папаўзла з цыліндрыка, на вачах мяняючы свой колер, павялічваючыся ў памерах.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перастая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння. Жыта перастаяла і асыпалася. Смятана перастаяла.
2.што. Перачакаць што‑н. стоячы. Перастаяць дождж пад страхой.
3.што. Захавацца ў якім‑н. становішчы нейкі час; праіснаваць даўжэй за што‑н. Вякі перастаіць сцяна, Усё стрывае цэгла.Бураўкін.Скрыпучае дрэва перастаіць здаровае.Прыказка.// Пастаяць больш чым трэба. Стаўшы каля машыны ў адзін рад — пагранічнік пасярэдзіне, Віктар з шафёрам па баках, дачакаліся шасці гадзін і на ўсялякі выпадак хвілін дзесяць перастаялі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Пайсці, пабегчы хутка; паскорыць хаду, крок. Адзін толькі Кандрат заўважыў, як Андрушка шуснуў за дзверы. Ён прыпусціўся за ім і дагнаў на загуменні.Лобан.— Я іду, паненка! Я ўжо бягу! — адказаў Казік і прыпусціўся бягом.Чарнышэвіч.//(1і2ас.неўжыв.). Пачаць ісці з большай сілай. Потым прыпусціўся сапраўдны цёплы дождж і зацягнуўся на ўвесь тыдзень.Пташнікаў.// Пачаць што‑н. рабіць; пусціцца. Прыпусціцца ў скокі. □ Кінуўшы томік Маякоўскага на стол, Галя прыпусцілася бегчы з газетаю ў руках.Сабаленка.Нічога не кажучы, прыпусцілася Шэсцель даганяць [калгаснікаў].Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкадава́нне, ‑я, н.
1. Пачуццё смутку аб чым‑н. (страчаным, непапраўным і пад.), засмучэнне з прычыны чаго‑н. непажаданага. На .. твары.. [Аксінні] ціхі шчаслівы спакой, а ў светлых, даўно палінялых вачах — туга і шкадаванне.Ракітны.
2. Спагада, спачуванне да каго‑н. Васіль на міг як бы прачнуўся, зірнуў на маці пяшчотна, са шкадаваннем — як яна тут адна са старым ды малым упраўляцца будзе!Мележ.Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж.Сабаленка.[Марыя Хведараўна] пранікаецца да .. [хлопчыка] нейкай незвычайнай любасцю і шкадаваннем.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dopadać
Iнезак.разм.
kogo/czego, do kogo/czego1. дабягаць, дабірацца; дасягаць да каго/чаго;
2. хапаць каго/што; накідвацца на каго/што
IIзак.
наваліць (пра снег); наліць (пра дождж)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zaczynać
zaczyna|ć
незак. пачынаць; распачынаць;
~ć pracę — пачынаць працу;
deszcz zaczynać padać — пачынаецца дождж;
zaczynać być nieprzyjemnie — становіцца непрыемна;
nie ~j z nim — не чапай ты яго; не звязвайся з ім
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
hammer out a deal дасягну́ць пагадне́ння нако́нт здзе́лкі (з цяжкасцю)
2. гу́чна і фальшы́ва ігра́ць на музы́чным інструме́нце
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВО́БЛАКІ,
сістэмы завіслых у атмасферы прадуктаў кандэнсацыі вадзяной пары — кропелек вады, крышталікаў лёду або іх сумесей. Сукупнасць воблакаў называецца воблачнасцю. Утвараюцца воблакі пры кандэнсацыі вадзяной пары ў стане насычэння на ядрах кандэнсацыі. Дыяметр кропель — каля некалькіх мікронаў, маса вады ў 1 м³ паветра воблакаў — ад долі грама да некалькіх грамаў. Каля зямной паверхні яны ўтвараюць туман. Узбуйненне прадуктаў кандэнсацыі выклікае ападкі атмасферныя (дождж, снег, град).
Узнікненне воблакаў — вынік адыябатычнага ахалоджвання паветра пры яго пад’ёме, радзей — вынік ахалоджвання ад подсцільнай зямной паверхні і турбулентнага перамешвання паветра. Пад’ём паветра, неабходны для ўтварэння воблакаў, адбываецца пры канвекцыі ў атмасферы (канвекцыйныя воблакі), пры ўзыходзячым слізгальным пад’ёме паветра на франтах атмасферных (франтальныя воблакі), пры хвалевых рухах у атмасферы і інш. Большая ч. воблакаў засяроджана ў трапасферы, але зрэдку назіраюцца ў стратасферы (пераважна перламутравыя воблакі) і ў мезасферы (серабрыстыя воблакі). Па міжнар. класіфікацыі воблакі ў залежнасці ад іх ніжняй мяжы адносяцца да аднаго з трох ярусаў — верхняга, сярэдняга або ніжняга. Паводле знешняй будовы і размяшчэння на ярусах воблакі маюць 10 асн. формаў: у верхнім ярусе перыстыя воблакі, перыста-слаістыя воблакі і перыста-кучавыя воблакі (на выш. больш за 6 км), у сярэднім — высокакучавыя воблакі і высокаслаістыя воблакі (на выш. 2—6 км), у ніжнім — слаіста-кучавыя воблакі, слаістыя воблакі і слаіста-дажджавыя воблакі (выш. іх ніжняй мяжы менш за 2 км). Вылучаюць таксама воблакі вертыкальнага развіцця — кучавыя воблакі і кучава-дажджавыя воблакі з вертыкальнымі памерамі аднаго парадку з гарызантальнымі, іх асновы звычайна знаходзяцца ў ніжнім ярусе, а верхнія ч. могуць дасягаць сярэдняга ці верхняга яруса. Воблакі ўкрываюць каля паловы нябеснай сферы на Зямлі і змяшчаюць каля 109т вады. На працягу года розныя тыпы воблакаў маюць розную паўтаральнасць. Воблакі ўплываюць на фарміраванне надвор’я і ападкаў, на цеплавы рэжым паветра, сушы і мора, з’яўляюцца звяном кругавароту вады на Зямлі. Яны могуць перамяшчацца на тысячы кіламетраў, пераносіць і пераразмяркоўваць вялізныя масы вады. На Беларусі зімой пераважае нізкая воблачнасць слаістых формаў, у цёплае паўгоддзе — воблачнасць вертыкальнага развіцця.
І.Я.Афнагель.
Высокаслаістыя воблакі над воз. Шо ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл.Слаіста-кучавыя і кучавыя воблакі.Высока-кучавыя воблакі пад крылом самалёта.Кучава-дажджавыя воблакі.Кучавыя воблакі добрага надвор’я.