збіранне нектару і пылку з меданосных раслін і назапашванне іх пчоламі (мёд, пярга); таксама колькасць мёду, назапашанага пчоламі за які-н.перыяд. Забяспечвае перакрыжаванае апыленне меданосаў. Адрозніваюць М.: веснавы, летні, асенні; падтрымны (у межах патрэбы пчалінай сям’і) і прадукцыйны (да 2—3 за сезон), які выкарыстоўваецца для адбору таварнага мёду. Пчаліная сям’я нарыхтоўвае за сезон да 200—300 кг мёду і больш. На Беларусі М. працягваецца з крас. па вер. (гал. — у чэрв. і ліпені), няўстойлівы па гадах; макс. да 50 кг на пчаліную сям’ю за сезон. Асн. тыпы М.: вярбовы, пладова-ягадны, крушынавы, малінавы, лугавы, канюшынавы, грэцкі, верасовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЫКА-ГЕНЕТЫ́ЧНАЕ КАНСУЛЬТАВАННЕ,
адзін з відаў спецыялізаванай мед. дапамогі, накіраваны на прафілактыку спадчынных хвароб. Асн. задачы М.-г.к.: вызначэнне мед.-генет. прагнозу, стадыі генет. рызыкі ў адносінах да будучага патомства ў сем’ях, дзе ёсць спадчынная паталогія; ацэнка мед. і сац. вынікаў генет. парушэнняў; прапаганда мед.-генет. ведаў і інш. На Беларусі ажыццяўляецца Ін-там генетыкі і цыталогіі Нац.АН, рэсп.мед.генет. цэнтрам у Мінску, кансультатыўнымі кабінетамі. Працуюць 6 кабінетаў па мед. генетыцы, 5 кансультацый «Шлюб і сям’я» (1997). З мэтай вызначэння рызыкі спадчынных хвароб, анамалій развіцця і выяўлення хвароб на ранніх стадыях праводзяць генет. прасейванне (скрынінг). Створана праграма па выяўленні носьбітаў спадчынных хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Аўраам) (Абрам) Іванавіч (10.8.1784, г. Ламаносаў, Расія — 13.1.1854),
расійскі архітэктар; прадстаўнік позняга ампіру. Акад. Пецярбургскай АМ (1812). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1795—1807), з 1811 у ёй выкладаў (з 1818 праф., з 1843 рэктар). Пенсіянер у Італіі (1808—11). Асн. работы: Нікольская царква ў Пецярбургу (цяпер Музей Арктыкі), ансамбль Паўкруглай пл. ў г. Адэса (1826—29), кафедральны сабор у Кішынёве (1830—35) і інш. Работы на Беларусі: цэрквы ў в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай (1827—32), у г. Рэчыца Гомельскай (1840-я г., не захавалася) абл.; праект духоўнай семінарыі ў Мінску (1839, пасля перабудовы ў 1950—53 Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛІ́ЧНЫХ КАНСТРУ́КЦЫЙ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
падгаліна прам-сці машынабудавання і металаапрацоўкі, што выпускае маласерыйныя або адзінкавыя віды вырабаў вял. памераў з металу (металічныя канструкцыі). Найб. шырока такая прадукцыя выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, асабліва пры ўзвядзенні лёгкіх часовых збудаванняў, вырабе вентыляцыйных і цеплавых сістэм. На Беларусі падгаліна аб’ядноўвае 7 прадпрыемстваў, у т. л. 3 з-ды металаканструкцый (у Віцебску, Гомелі, Магілёве) спецыялізуюцца па вырабе металаканструкцый для с.-г.буд-ва (нестандартызаванае абсталяванне для ферм і жывёлагадоўчых комплексаў і інш.). У Мінску працуюць арэндныя прадпрыемствы «Доследны завод металаканструкцый» і па праектаванні буд.метал. канструкцый «Белпраектстальканструкцыя», у г. Маладзечна — з-д лёгкіх металаканструкцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЛЮЖО́К (Poa),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных паясах, у горных раёнах тропікаў. На Беларусі 9 дзікарослых відаў. Найб. вядомыя М.: аднагадовы (P. annua), балотны (P. palustris), вузкалісты (P. angustifolia), звычайны (P. trivialis), лугавы (P. pratensis), лясны (P. nemoralis), сплюшчаны (P. compressa). Інтрадукаваны М. альпійскі (P. alpina). Трапляюцца на лугах, узлесках, сярод хмызняку, абапал дарог.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 100 см з паўзучымі падземнымі парасткамі ці без іх. Утвараюць дзярніны. Лісце вузкалінейнае, пляскатае. Каласкі з 2—5 (8) кветкамі ў раскідзістай і даволі густой мяцёлцы. Плод — зярняўка. Многія віды кармавыя расліны, уведзены ў культуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРТВАНАРАДЖА́ЛЬНАСЦЬ,
нараджэнне мёртвага плода, смерць якога надышла пасля 28 тыдняў цяжарнасці жанчыны ці пры родах. Пры М. плод даўж. 35 см і больш, масай 1000 г і больш; пасля нараджэння не зрабіў ніводнага ўздыху. Плод з меншай масай і даўж. лічыцца познім выкідышам (гл.Аборт). Адрозніваюць М.: антэнатальную (гібель плода да родаў), інтранатальную (гібель у час родаў) і постнатальную (у народжанага плода ёсць сэрцабіццё, аднак адсутнічае дыханне, і ён гіне). Асн. прычыны М.: унутрывантробная гіпаксія плода, прыроджаныя заганы развіцця, інфекц. хваробы і інш. Як стат. паказчык М. — суадносіны колькасці мёртванароджаных да 1000 народжаных (на Беларусі 8—10%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГУ́Н (Мікалай Пятровіч) (н. 17.5.1951, г. Докшыцы Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1973). З 1976 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1980 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АНБеларусі (з 1993 нам. дырэктара). Распрацаваў тэарэт. асновы гідрадынамікі неразбуральных метадаў кантролю пранікальнымі вадкасцямі, вызначыў асаблівасці працэсаў пераносу ў мікраструктурных вадкасцях.
Тв.:
Гидродинамика и теплообмен градиентных течений микроструктурной жидкости. Мн., 1984 (разам з П.П.Прахарэнкам);
Введение в теорию капиллярного контроля. Мн., 1988 (з ім жа);
Theoretical principies of liquid penetrant testing. Berlin, 1999 (разам з П.П.Прахарэнкам, М.Штатгаўзам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ГРАМА́ДСКАЯ СЛАВЯ́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯнавукі, адукацыі, мастацтваў і культуры (МГСА). Створана ў 1992 у Маскве па ініцыятыве прадстаўнікоў краін СНД. Прэзідэнт Б.Іскакаў. Штаб-кватэра і кіруючыя органы МГСА у Маскве. Складаецца з 7 аддзяленняў прыродазнаўча-навук. і 13 гуманітарна-сац. профілю. Мае рэгіянальныя прадстаўніцтвы і бел. аддзяленне, якое ўтворана ў 1993 (перарэгістравана ў 2000). Яго членамі з’яўляюцца дзеячы навукі і культуры: мастакі, пісьменнікі, кампазітары, акцёры, балетмайстры, дырыжоры, кінарэжысёры. Прэзідэнт Бел. аддзялення МГСА акад.Нац.АНБеларусі В.М.Гурын. Асн. кірункі дзейнасці МГСА — вывучэнне міжслав. культ. сувязей, этнагенезу слав. народаў, арганізацыя і правядзенне сумесных навук. даследаванняў, канферэнцый і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІКІ́ТА»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Найб. тыповы варыянт танца апісаў Е.Раманаў: «Два хлопцы, узяўшыся за процілеглыя канцы палкі, пад музыку, у такт, то адну, то другую нагу спрытна перакідваюць над палкай, быццам бы пералазяць цераз яе. Гэты танец даволі ўтомны і патрабуе спрыту». У Брэсцкай вобл. танцор браў палку (ці качаргу) за адзін канец, а другі апускаў на падлогу і прыпяваючы скакаў цераз яе туды і назад, а потым выконваў вакол качаргі імправізаваны танец. Часам на падлогу клалі 3 палкі паралельна, часам 2 накрыж, і скакалі, танцавалі над імі, стараючыся не зачапіць іх. Выконваецца пад прыпеўкі. Пашыраны па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІК (Мікалай Аляксандравіч) (н. 26.3.1932, в. Зарэчча Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БДУ (1956). З 1957 у БПА (з 1975 заг. кафедры). Навук. працы па матэм. мадэліраванні вагальных працэсаў складаных дынамічных сістэм з рэактыўнымі звёнамі і разліку іх нагрузачных рэжымаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Динамические системы с реактивными звеньями. Мн., 1985;
Решение технических задач по теории вероятностей и математической статистике. Мн., 1991 (разам з Г.М.Рэйзінай);
Прикладная математика: В 2 ч. Ч. 1. Мн., 1998 (разам з Г.І.Лебедзевай).