пашыраная назва тэрмадынамічнай тэмпературнай шкалы. Назва ад імя У.Томсана (лорда Кельвіна), які ў 1848 прапанаваў прынцып пабудовы гэтай шкалы.
К. ш. — абс. шкала т-р, якая не залежыць ад уласцівасцей тэрмаметрычнага рэчыва. Пачаткам адліку маеабсалютны нуль. Пабудавана на аснове другога закону тэрмадынамікі, у прыватнасці на незалежнасці ккдзКарно цыкла ад прыроды рабочага цела. Адзінка т-ры — кельвін (К), вызначаецца як 1/273,16 частка тэрмадынамічнай т-ры трайнога пункта вады. Гл. таксама Абсалютная тэмпература.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВА́ННЯ ІНСТЫТУ́Т,
недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1991 у Мінску. Рыхтуе эканамістаў, бухгалтараў, юрыстаў. У 1997/98 навуч.г. ф-ты: эканомікі, улікова-фінансавы, правазнаўства. Навучанне дзённае і завочнае; платнае. Аспірантура з 1996. Маен.-д. лабараторыю, навуч. цэнтр перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў (з 1995), лінгафонныя класы (абсталяваны спадарожнікавым тэлебачаннем) і камп’ютэрныя (аб’яднаны ў навуч. лакальную выліч. сетку), рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, друкарню, б-ку з камп’ютэрнымі каталогамі. Выдае падручнікі, навуч., навук.-метадычныя і даведачныя дапаможнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НУС ВЫ́НАСУ,
акумуляцыйная форма рэльефу ў выглядзе плоскага паўконуса. Мае слабапукатую паверхню, уніз пашыраецца. Наземныя К.в. ўтвараюцца ў выніку назапашвання рыхлага матэрыялу (галька, пясок, гліна) ў месцах выхаду горных рэк на раўніны і ў вусцях часовых вадасцёкаў. Падводныя К.в. фарміруюцца ў прыбярэжных зонах мораў і акіянаў каля вусцяў рэк, якія выносяць значную колькасць наносаў, або ў вусцях падводных каньёнаў за кошт матэрыялу, які прыносяць патокі муці ў ніжнюю частку мацерыковага схілу ці ў вобласць мацерыковага падножжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХО́ННЫЯ ПРЫЛА́ДЫ І ПРЫСТАСАВА́ННІ,
прылады, апараты і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца для вядзення дамашняй (кухоннай) гаспадаркі.
Найб. пашыраны: для захоўвання харч. прадуктаў (халадзільнікі дамашнія) і іх перапрацоўкі (мясарубкі, сокавыціскалкі, кухонныя універсальныя машыны — камбайны і інш.), для прыгатавання ежы і напояў (эл. і мікрахвалевыя печы, газавыя пліты, міксеры, кававаркі і інш.), для падагрэву вады (чайнікі, самавары, газавыя воданагравальныя апараты) і інш.Кухонны камбайн звычайна мае электрапрывод з рэдуктарам, зменныя насадкі мясарубкі, міксера, цестамяшалкі-збівалкі, кавамолкі, сокавыціскалкі, агароднінарэзкі, хлебарэзкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮРЫ́ ЗАКО́Н,
тэмпературная залежнасць удзельнай магнітнай успрыімлівасці χ некаторых парамагнетыкаў. Мае выгляд χ = C/T, дзе C — канстанта рэчыва (канстанта Кюры). Адкрыты ў 1895 П.Кюры. К.з. падпарадкоўваюцца газы, пара шчолачных металаў, разбаўленыя растворы парамагн. солей і інш. Класічная тэорыя К.з. грунтуецца на стат. разглядзе ўласцівасцей сістэмы («газу») слаба ўзаемадзейных атамаў, малекул ці іонаў, якія маюць магн. дыпольны момант. У знешнім магн. полі адбываецца арыентацыя гэтых момантаў уздоўж поля, якой перашкаджае цеплавы рух часціц. Гл. таксама Кюры—Вейса закон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛА́ДА»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і на Украіне карысталася больш за 100 родаў, у т. л. Валіцкія, Заблоцкія, Завістоўскія, Кладніцкія, Ліпскія, Наскоўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай падковы рагамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, па баках сярэбраныя стрэлы наканечнікамі ўніз. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова каранаванага льва з мячом у правай лапе. Існуюць варыянты герба з блакітным полем, з павернутымі ўверх стрэламі і інш. Вядомы з пач. 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНАЛІ́Н (ад лац. lana шэрсць + oleum масла),
ачышчаны шарсцяны воск; жывёльны воск (гл. ў арт.Воскі). Вязкая белая ці светла-жоўтая мазепадобная маса, tпл 35—37 °C, шчыльн. 940—970 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе і этаноле; раствараецца ў бензоле, хлараформе, дыэтылавым эфіры. Мае значную колькасць (каля 10%) стэрынаў, у т. л. халестэрыну. Атрымліваюць ачысткай шарсцянога воску, які экстрагуюць арган. растваральнікамі з воўны. Выкарыстоўваюць як аснову мазей і касметычных крэмаў (добра ўсмоктваецца і змякчае скуру).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТУ́НЬ (ням. Latun),
сплаў медзі з цынкам (ад 4 да 50%); найб. пашыраны з медных сплаваў. Вызначаецца добрымі мех. ўласцівасцямі, высокай каразійнай устойлівасцю, пластычнасцю, трываласцю.
З простых (двайных) Л. дадатковым легіраваннем алюмініем, волавам, жалезам, марганцам, нікелем і інш. элементамі атрымліваюць складаныя. Напр., алавяная Л. (адміралцейская, ці марская) мае 1—1,5% волава, устойлівая ў марской вадзе; алюмініевая Л. — 0,4—2,5% алюмінію, колерам нагадвае золата Выкарыстоўваюць у машына-, судна- і прыборабудаванні, для вырабу знакаў адрознення, маст. і ювелірных вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Лісіца,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лучайка, за 18 км на У да г. Паставы. Пл. 0,85 км², даўж. каля 1,7 км, найб.шыр. 750 м, найб.глыб. 5,1 м, даўж. берагавой лініі каля 4,7 км. Пл. вадазбору 6,25 км². Схілы катлавіны выш. 8—10 м, разараныя. Дно мае плаўны нахіл да цэнтра, мелкаводдзе пясчанае, глыбей укрыта ілам. Зарастае каля 20% пл. возера. На З выцякае ручай у воз. Лучай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЕМА́НЦЫЯ (Lallemantia),
род кветкавых раслін сям. губакветных. 6 відаў. Пашырана ў Азіі. Вырошчваецца як алейная расліна Л. іберыйская (L. iberica) у Турцыі, Іране, Крыме, на Каўказе. Стараж. культура Арменіі.
Л. іберыйская — аднагадовая травяністая расліна. Сцябло моцнагалінастае, чатырохграннае, прамастойнае, выш. да 70 см. Лісце падоўжанае, супраціўнае. Кветкі двухполыя, белыя, бэзавыя, ружовыя. Плод — дробны арэшак. Насенне мае ў сабе 35—38% алею, прыдатнага ў ежу і на тэхн. мэты; макуха ідзе на корм жывёле. Харч. і тэхн. расліны.