успу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які ўспух. А мне, калі я яшчэ раз зірнуў на яго звернуты набок нос і ўспухлую губу, свет не мілы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыстрафі́я

(ад гр. dys = раз-, не- + trophe = ежа, жыўленне)

мед. парушэнне жыўлення тканак, органаў або арганізма ў цэлым, якое прыводзіць да паталагічных змен.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэзадара́нт

(ад фр. dés- = ад, раз + лац. odor = пах)

сродак, які знішчае дрэнны пах і араматызуе паветра ў памяшканні, цела чалавека і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэзактыва́цыя

(фр. désactivation, ад dés- = ад, раз + activation = актывацыя)

выдаленне радыеактыўных рэчываў з аб’ектаў знешняга асяроддзя (глебы, вады, збудаванняў, адзення, прадуктаў і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Разама́ра ’неахайны чалавек; пудзіла’ (Нас., Гарэц. 1). Паводле Насовіча (там жа), ад размара́ць (гл. мара́ць ’пэцкаць’), што выклікае словаўтваральныя цяжкасці; хутчэй, да ма́ра ’прывід, страшыдла, пачвара’ (гл. мара́ 1) з узмацняльнай прыстаўкай раз(а)‑ (гл. раз-), параўн. разне́слух ’вялікі неслух’ (Нас.), раздо́бры ’вельмі добры’, раздаўны́м даўно́ ’вельмі даўно’. Не вельмі ясныя адносіны да чэш., славац. rozmar ’капрыз, настрой’, што параўноўваецца з польск. rozmarzony ’адданы марам, летуценнік’ (Махэк₂, 520), тады да mara ’летуценне’ (гл. ма́ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здум ’паглыбленасць у свае думкі’ (ТСБМ). Укр. ро́здум ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разду́мваць < раз- (роз-) і ду́маць (гл.). Сюды ж ро́здумны ’схільны да роздуму’, ’роздум’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зрыў ’нязгода (паміж братамі)’, ’перарванне, перапынак (хваробы, смутку)’ (Нас.), балг. ра́зрив ’разрыў (сэрца)’, ’разладжаны, расстройванне планаў’ — інтанацыйны варыянт аддзеяслоўнай лексемы разрыў. Да раз‑/роз‑ і рваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяды́-тады́ ’часам, часамі, зрэдку, іншы раз, калі-нікалі’ (Сл. ПЗБ, Ск. нар. мовы). Першая частка ад заўсёды, утворана аналагічна ад тады; параўн. сяк‑так і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раз...¹ (раза..., рас...), дзеяслоўная прыстаўка.

Абазначае:

1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па паверхні і пад., напр.: разрэзаць, разарваць, раскідаць, размазаць;

2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння, напр.: раскарміць, расхваліць;

3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння, напр.: разбурчацца, растанцавацца, разбалецца;

4) у спалучэнні з -цца: напрамак руху многіх у розныя бакі, напр.: раз’ехацца, разляцецца, рассыпацца;

5) спыненне дзеяння, стану, напр.: размарозіцца, разлюбіць;

6) адваротнае дзеянне, напр.: размініраваць, раскруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВІ́ЛЬДЭ Ірына (сапр. Палатнюк Дар’я Дзмітрыеўна; 5.5.1907, г. Чарнаўцы, Украіна — 30.10.1982),

украінская пісьменніца. У 1928—33 вучылася ў Львоўскім ун-це. Друкавалася з 1930. Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Гісторыя аднаго жыцця» (1946), «Яблыні зацвілі ў другі раз» (1949), «Ружы і церні» (1961), «Чалавечае цяпло» (1964), зб. «Мініяцюры» (1969) і інш. У рамане «Сёстры Рычынскія» (кн. 1—2, 1958—64; Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Р.​Шаўчэнкі 1965) намалявала шырокую панараму міжваеннага дваццацігоддзя ва Усх. Галіцыі. На бел. мову творы Вільдэ перакладалі Я.​Брыль, А.​Васілевіч, Л.​Салавей, Я.​Скрыган, А.​Шарахоўская.

Тв.:

Твори. Т. 1—5. Киів, 1967—68.

Літ.:

І.​Вільде: Бібліогр. покажчик. Львів, 1972.

т. 4, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)