НЕЙТРАЛІЗА́ЦЫЯ (франц. neutralisation ад лац. neuter ні той, ні іншы),

1) рэакцыя нейтралізацыі, хім. рэакцыя паміж к-той і асновай, узятымі ў стэхіяметрычных суадносінах; адзін са спосабаў сінтэзу солей. У водных растворах прыводзіць да ўтварэння солі і малекул вады за кошт злучэння іонаў гідраксонію і гідраксільных груп (напр., 2KOH+H2SO4 = K2SO4+2H2O ці ў іонным выглядзе H​++OH​ = H2O). Ляжыць у аснове шэрагу метадаў цітраметрычнага аналізу. Выкарыстоўваюць пры ачыстцы сцёкавых вод.

2) Працэс абясшкоджвання небяспечных адходаў прам-сці.

т. 11, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zapalny

1. мед. запаленчы;

proces zapalny — запаленчы працэс;

2. палкі, лёгкі на загаранне, які лёгка загараецца;

łatwo zapalny — палкі, лёгкаўзгаральны;

3. перан. гарачы, палкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

эвалю́цыя

(лац. evolutio = разгортванне)

працэс развіцця чаго-н., змянення ад аднаго стану да другога; бесперапынная колькасная змена чаго-н., якая падрыхтоўвае якасную змену (напр. э. жывёльнага свету, э. мастацтва, э. светапогляду).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дыяпіры́зм

(ад гр. diapeiro = пранізваю)

працэс выдаўлівання пластычных асадачных горных парод (солей, гліны і інш.) больш цвёрдай тоўшчай, што ляжыць над імі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэсіліка́цыя

(ад дэ- + лац. silex, -licis = крэмень)

1) працэс выветрывання горных парод, звязаны з растварэннем і вынясеннем крэменязёму;

2) збядненне магмы крэменязёмам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крышталіза́цыя

(ад гр. krystallizo = прасвечваюся, як крышталь)

працэс утварэння і росту крышталёў пры пераходзе рэчыва з газападобнага або вадкага стану ў крышталічны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

макраэвалю́цыя

(ад макра + эвалюцыя)

працэс эвалюцыі арганізмаў унутры роду, сямейства і іншых сістэматычных катэгорый, вышэйшых, чым від; адбываецца на падставе працэсаў мікраэвалюцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэнава́цыя

(лац. renovatio = аднаўленне)

эканамічны працэс замены выбываючых у выніку маральнага і фізічнага зносу асноўных фондаў вытворчасці новымі як умова простага ўзнаўлення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фасфаро́ліз

(ад фосфар + -ліз)

зваротны ферментатыўны працэс расшчаплення глюказідных сувязей некаторых біялагічна важных злучэнняў (крухмалу, глікагену, цукрозы, нуклеазідаў) пры дапамозе неарганічнага фасфату.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фотасі́нтэз

(ад фота- + сінтэз)

працэс утварэння зялёнымі раслінамі арганічных рэчываў з вуглякіслага газу і вады пры дапамозе светлавой энергіі, якая паглынаецца хларафілам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)