ПРАТАСЕ́НЯ Ціт Пятровіч (7.9.1902, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 13.11.1965),
расійскі вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д-рвет.н., праф. (1940). Засл. дз. нав. РСФСР (1965). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1928). З 1939 у Данскім с.-г. ін-це (да 1948 дырэктар, да 1965 заг. кафедры). Навук. працы па страваванні, абмене рэчываў, водным рэжыме, мерах барацьбы з лейкозамі буйн. раг. жывёлы. Стваральнік і кіраўнік праблемнай лабараторыі па вывучэнні лейкозаў.
Тв.:
Патологическая физиология и патологическая анатомия. 5 изд. М., 1956 (разам з П.В.Мараевым);
Патологическая физиология и патологическая анатомия животных. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫ́ХЦІН Вадзім Якаўлевіч (7.2.1938, г. Бобрынец Кіраваградскай вобл., Украіна — 22.10.1997),
бел. вучоны і канструктар у галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990). Брат А.Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1961). З 1972 у НДІЭВМ (у 1987—94 дырэктар), адначасова ў 1973—84 праф. Мінскага вышэйшага зенітна-ракетнага вучылішча. Навук. працы па выліч. машынах, комплексах і сістэмах. Прэмія Ленінскага камсамола 1970. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Тв.:
Электронная вычислительная машина «Минск-32». М., 1972 (разам з В.У.Пржыялкоўскім, Г.Дз.Смірновым);
Персональные компьютеры Единой системы ЭВМ. М., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВА Людміла Іванаўна (н. 8.2.1947, в. Паўлаўка Магілёўскага р-на),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1992). Засл. дз. культуры Беларусі (1997). Скончыла БДУ (1971). З 1971 працавала ў выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1995 — гал. рэдактар). З 1996 дырэктарвыд-ва «Беларуская навука». Аўтар прац па праблемах тэатразнаўства, гісторыі бел. драматургіі, тэорыі і практыкі кнігавыдання. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Рамантыкі пранікнёнае святло: Бел. драматургія 20—30-х гг.Мн., 1987;
Выданне малатыражнай навуковай літаратуры ў арганізацыях НАН Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт.навук. 2001. №2;
Аўтарскае права ў кантэксце выдання навуковай літаратуры // Там жа. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ (Roux) П’ер Поль Эміль (17.12.1853, г. Канфалан, Францыя — 3.11.1933),
французскі мікрабіёлаг. Чл.Франц.мед. акадэміі (1895) і Парыжскай АН (1899). Вучань Л.Пастэра, з 1878 яго асістэнт у Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы, з 1888 у Пастэраўскім ін-це (з 1904 дырэктар). Навук. працы па інфекц. хваробах. Вывучаў узбуджальнікаў сібірскай язвы, слупняку, шаленства і іх таксіны. Разам з І.І.Мечнікавым паклаў пачатак эксперым. даследаванню сіфілісу (на малпах). Адкрыў дыфтэрыйны таксін (1883) і вылучыў яго (1888); ажыццявіў антырабічную прышчэпку чалавеку (1885); вынайшаў (1894) процічумную вакцыну; прапанаваў процідыфтэрыйную антытаксічную сываратку (1901; усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ Сяргей Фёдаравіч (7.10.1914, в. Жабыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 13.1.1987),
бел. вучоны-педагог. Канд.пед.н. (1969). Герой Саи. Працы (1968). Засл. настаўнік Беларусі (1957). Бацька А.С.Рубанава, У.С.Рубанава. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1948). З 1934 настаўнічаў. У 1948—87 дырэктар сярэдняй школы № 10 г. Слуцк Мінскай вобл. (цяпер імя Р.). Навук. працы па праблемах методыкі выкладання матэматыкі, духоўна-патрыят. выхавання навучэнцаў.
Тв.:
Руководство учебно-воспитательной работой в школе. Мн., 1966;
Школа и жизнь. Мн., 1967.
Літ.:
Пастрон Г. Мужество повседневного труда // Труд, талант, доблесть. Мн., 1981. Ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖКО́Ў Мікалай Іванавіч (н. 28.9.1929, с. Дылееўка Данецкай вобл., Украіна),
савецкі і расійскі дзярж. і парт. дзеяч. Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1959). З 1950 на прадпрыемствах г. Свярдлоўска (у 1971—75 ген.дырэктарвытв. аб’яднання «Уралмаш»). З 1975 1-ы нам. міністра цяжкага і трансп. машынабудавання СССР. У 1979—82 1-ы нам. старшыні Дзяржплана СССР. У 1982—85 сакратар ЦК, у 1985—90 чл. Палітбюро ЦККПСС. У 1985—91 старшыня СМСССР. З 1993 дэп.Дзярж. думы Расіі. Старшыня Выканкома Нар.-патрыят. саюза Расіі (з 1996). Аўтар кнігі «Перабудова: гісторыя здрадніцтваў» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦІК Пётр Рыгоравіч (н. 14.8.1931, в. Зарэчча Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і вірусалогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі сан.-гігіенічны мед.ін-т (1955). З 1958 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1971 нам. дырэктара, з 1986 дырэктар, з 1995 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі дыфтэрыі, рэцыдыўных форм сыпнога тыфу, асабліва небяспечных вірусных гемарагічных ліхаманак, ВІЧ-інфекцыі.
Тв.:
Спорадический сыпной тиф. Мн., 1973 (у сааўт.). СПИД: синдром приобретенного иммунного дефицита. Мн., 1988 (разам з А.Г.Каламійцам, Н.Дз.Каламіец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬЕ́РЫ (Salieri) Антоніо (18.8.1750, г. Леньяга, Італія — 7.5.1825),
італьянскі кампазітар, дырыжор, педагог. З 1766 у Вене, прыдворны клавесініст, кампазітар, дырыжор; з 1778 кіраўнік опернага т-ра і прыдворнай капэлы. З 1817 дырэктар заснаванай у Вене кансерваторыі. Стварыў больш за 40 опер, у т. л. опер-буфа «Венецыянскі кірмаш» (паст. 1772), «Школа раўнівых» (паст. 1778), міфалагічных, героіка-трагічных, у т. л. «Данаіды» (паст. 1784); зрабіў значны ўклад у развіццё ням.зінгшпіля («Камінар», паст. 1781). Сярод твораў 4 араторыі, кантаты, 5 мес, рэквіем, творы для арк. і інш. Сярод вучняў Л.Бетховен, Ф.Ліст, Ф.Шуберт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНО́ЎСКІ Іосіф Бенцыянавіч (24.4.1892, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 8.10.1967),
бел. бібліятэказнавец, бібліёграф, перакладчык. Засл. дз. культ. Беларусі (1957). Скончыў Бернскі ун-т (1914; Швейцарыя). У 1918—21 заг. Бабруйскай гар. б-кі. У 1922—37, 1944—61 дырэктарДзярж. б-кі БССР імя Леніна, у 1937—41 — Навук.мед. б-кі Беларусі. Выкладаў у Маскоўскім бібліятэчным (1942—44) і Мінскім пед. (1944—57) ін-тах. Аўтар прац па тэорыі і методыцы бібліятэказнаўства. На бел. мову перакладаў творы Г.Гейнэ, А.Міцкевіча, на рус. — Э.Верхарна.
Тв.:
Белорусская советская библиография. Ч. 1. Мн., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЯ́НІН Міхаіл Данілавіч (17.12.1901, в. Забалацце Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 1.10.1973),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Вышэйшую кав. школу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік ліквідацыі антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921, сял. выступленняў на Тамбоўшчыне ў 1920—21, баёў з басмачамі. У Вял.Айч. вайну з ліст. 1941 на Калінінскім фронце. Механіз. брыгада на чале з палк. С. вызначылася ў вер. 1943 у баях за Дняпро каля в.Вял. Букрын на ПдУ ад Кіева. Да 1947 у Сав. Арміі. З 1966 дырэктар мемар. музея К.С.Заслонава (г. Орша).