Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУМ (ад галанд. ’t ruim),
памяшканне ўнутры корпуса судна пад ніжняй палубай. Знізу Т. абмяжоўваецца днішчам або другім дном (воданепранікальным насцілам, які прыварваецца да верхніх кантаў днішчавага набору).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́даўб, ‑а, м.
Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны. Лявона Богуша зацікавіў кадаўб. Палявік, ён ніколі не бачыў такой тоўстай калоды, выдзеўб[а]най ўнутры, з дзіркай убаку.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНЖЫ́Р, вінная ягада, смакоўніца,
фігавае дрэва (Ficus carica),
кветкавая расліна сям. тутавых. Больш за 600 сартоў. Пашыраны ў дзікім стане ў Міжземнамор’і, Малой Азіі, Іране, Індыі. Вырошчваецца ў Паўн. Амерыцы, Сярэдняй Азіі, Крыме, на Каўказе.
Субтрапічнае пладовае дрэва выш. да 10 м з моцным карэнішчам. Жыве да 200 гадоў. Маладыя парасткі зялёныя, гладкія ці апушаныя. Лісце ападаючае, пальчата-лопасцевае, знізу апушанае. Двухдомнае, кветкі ўнутры грушападобных мясістых суквеццяў дзвюх форм (капрыфігах на мужчынскіх дрэвах, фігах — на жаночых). Плод — дробная сямянка ўнутры суплоддзя, запоўненага салодкай мякаццю. Спажываецца ў свежым выглядзе і пасля перапрацоўкі (сушка, варэнне, джэм, кампот). У сушаных пладах (вінных ягадах) да 77% цукру, шмат вітамінаў A, B1 B2, C, кальцыю, фосфару, жалеза.