Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дзы́ндра, ‑ы, ж.
Абл. Шлак. Канец вуліцы пры чыгунцы высыпаны чорна-блішчастаю дзындраю, і заўсёды пахне тут ву вольным, дымам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛШТЫ́НСКАЯ ПАРО́ДАбуйной рагатай жывёлы.
Малочнага кірунку. Выведзена ў ЗША і Канадзе ў выніку селекцыйнай работы на працягу 19—20 ст. з чорна-пярэстай жывёлы, завезенай з паўн.ч. Нідэрландаў. Найбольш высокамалочная парода. На Беларусі гадуюць на племзаводзе «Ведрыч» Рэчыцкага р-на. Выкарыстоўваюць у скрыжаваннях з мэтай павелічэння малочнай прадукцыйнасці ў першую чаргу чорна-пярэстай жывёлы.
Жывёла мае вял. памеры цела, сухую канстытуцыю, развітое вымя. Масць пераважна чорна-пярэстая з рознымі меткамі. Жывая маса нованароджаных бычкоў 44—47 кг, цялушак 38—42, дарослых быкоў 950—1200 і кароў 670—700 кг. Інтэнсіўны раздой на 1-й і 2-й лактацыях. Надой за лактацыю 6500—7000 кг пры сярэдняй тлустасці малака 3,5—3,7%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
варо́на, -ы, мн. -ы, -ро́н, ж.
1. Птушка сямейства крумкачовых з чорна-шэрым або чорным апярэннем.
2.перан. Пра нерастаропнага, нехлямяжага чалавека (разм.).
◊
Белая варона — пра чалавека, які рэзка выдзяляецца чым-н. сярод іншых.
Варон лічыць — быць разявакам.
|| зб.вараннё, -я́, н. (да 1 знач.).
Наляцела в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цёрн, -у, м.
Калючы куст або дрэва сямейства ружакветных, а таксама дробныя чорна-сінія, з шызым налётам плады гэтай расліны, якія маюць даўкі смак.
|| прым.цярно́вы, -ая, -ае.
Ц. куст.
◊
Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (калючы цярновы вянок быў надзеты на Ісуса Хрыста перад распяццем на крыжы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ку́рна,
1.Прысл.да курны.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць дыму, копаці дзе‑н., на чым‑н. На сцены [Богут] Глянуў — курна, чорна.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёрн, ‑у, м.
1. Калючы куст або дрэва сямейства ружакветных, якое дае дробныя чорна-сінія, з шызым налётам, плады даўкага смаку.
2.зб. Плады гэтай расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядло́вец, ‑лоўцу, м.
Вечназялёны куст, радзей дрэва, расліна сямейства кіпарысавых з ягадападобнымі чорна-сінімі пладамі. За дарогай адразу кусцікі, хвойкі, ядловец.Быкаў.Ядловец быў повен чорных ягад.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІРА́Ж (франц. virage),
1) паварот.
2) Фігура пілатажу — поўны разварот лятальнага апарата ў гарыз. плоскасці.
3) Хім. раствор для надання пэўнага колеру чорна-белым фатаграфічным здымкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯРО́ВАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ,
сістэма тэлебачання, у якой узнаўляецца каляровы відарыс аб’екта здымкі. Грунтуецца на колерных уласцівасцях зроку чалавека, колераметрыі, фарміраванні першасных сігналаў асн. колераў (чырвонага, зялёнага і сіняга). Выкарыстоўваецца ў тэлевізійным вяшчанні і прыкладным тэлебачанні; найб. пашыраныя сістэмы К.т. ПАЛ, НТСЦ і СЕКАМ.
Адрозніваюць К.т. з адначасовай (найб. пашырана) і пачарговай перадачай тэлевізійных сігналаў (відарыса і гуку), для фарміравання і перадачы па каналах сувязі якіх выкарыстоўваюць спец. метады кадзіравання каляровай інфармацыі Асн. патрабаванне да сістэм вяшчальнага К.т. — сумяшчальнасць з сістэмамі чорна-белага тэлебачання. Для гэтага фарміруюцца сігналы яркасці і 2 колерарозныя, якія ўтвараюць сігнал колернасці. Відэасігнал займае такую ж паласу частот, што і сігнал чорна-белага тэлебачання і таму перадаецца па тых жа каналах сувязі. У каляровым тэлевізары відэасігналы вылучаюцца шляхам дэкадзіравання тэлевізійных сігналаў і падаюцца на кінескоп ці інш. ўзнаўляльную прыладу (у чорна-белых тэлевізарах выкарыстоўваецца толькі сігнал яркасці). Паляпшэнне якасці відарыса ў К.т. дасягаецца ў сістэмах тэлебачання павышанай якасці і асабліва ў сістэмах высокай выразнасці. У СНД, у т. л. на Беларусі, эксплуатуецца (з 1967) сав.-франц. сістэма К.т. з адначасовай перадачай сігналаў СЕКАМ.