пхаць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. каго-што. Дакранацца рэзкім рухам, кароткім ударам, рухам ад сябе, штурхаць.

П. у грудзі.

П. суседа локцем.

П. тачку.

2. каго-што. Паспешліва або з цяжкасцю запіхваць.

П. рэчы ў чамадан.

3. каму што. Прымушаць есці, піць многа ці супраць жадання.

П. ежу дзіцяці.

|| аднакр. пхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашарпа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашарпаць.

2. у знач. прым. Які знасіўся, падраўся ў выніку працяглага або нядбайнага карыстання, нашэння. Побач стаяў пашарпаны .. чамадан, па рагах абабіты жоўтаю скураю.. Броўка. Іван быў страшны: яшчэ больш ссутулены, бледны, у пашарпаным адзенні. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ransack [ˈrænsæk] v.

1. (for) абшу́кваць, абша́рваць (дом, чамадан і г.д.);

ransack the town for a book абабе́гчы го́рад у по́шуках патрэ́бнай кні́гі

2. гра́біць, рабава́ць;

ransack smb.’s pockets абчы́сціць чые́-н. кішэ́ні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прадушы́цца I сов. продави́ться; проломи́ться;

чамада́ны́ўся — чемода́н продави́лся (проломи́лся);

шы́ба ~шы́лася — стекло́ продави́лось

прадушы́цца II сов., разг. (пропитаться духами) продуши́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уле́зці, -зу, -зеш, -зе; уле́з, -зла; уле́зь; зак., у што.

1. Пранікнуць, забрацца ўнутр чаго-н.

У. ў кабіну.

У. ў аўтобус (увайсці; разм.). У. ў кішэню (таксама перан.: тайком; з мэтай украсці што-н.). Карова ўлезла ў шкоду.

2. Умясціцца ўнутры чаго-н.

Нага не ўлезла ў бот.

Кнігі ўлезлі ў чамадан.

3. Умяшацца ў якую-н. справу (разм.).

У. ў размову.

Колькі ўлезе (разм.) — уволю, колькі хочаш.

|| незак. ула́зіць, ула́жу, ула́зіш, ула́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упакава́цца сов.

1. (сложить вещи) упакова́ться;

2. упакова́ться, уложи́ться, вмести́ться;

усе́ рэ́чы ўпакава́ліся ў чамада́н — все ве́щи упакова́лись (вложи́лись, вмести́лись) в чемода́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

футля́р, ‑а, м.

Скрынка ці чахол, куды кладзецца якая‑н. рэч, каб захаваць яе ад псавання або пашкоджанняў. Каля ног на тратуары ляжаў футляр ад скрыпкі, шэры, аблезлы, і на ім шапка, у якой ляжала некалькі медзякоў. Галавач. Сяржант, палажыўшы баян у футляр, зняў з паліцы.. [Нінін] чамадан. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Пхаючы, піхнуўшы, засунуць куды‑н. Гаспадыня.. пайшла, а я запіхнуў пад ложак чамадан.., сеў на крэсла. Чыгрынаў. [Яўхім] перахапіў з Алесевых рук торбу з соллю, паспрабаваў запіхнуць яе ў сваю шырокую кішэню, але не палезла, тады сунуў яе пад паху. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́бра I ж., анат., бот., уст. фи́бра;

усі́мі ~рамі душы́ — все́ми фи́брами души́

фі́бра II ж. (материал) фи́бра;

чамада́н з ~ры — чемода́н из фи́бры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тлу́мак ’клунак’ (Сцяшк.), тлу́мок, тлума́к ’тс’ (Сл. Брэс.; брэсц., ЛА, 5), ’клунак; абмежаваны чалавек, дурань’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тлу́мок, клу́мок, клу́нок ’клунак, пакунак’ (1516 г., Ст.-бел. лексікон, КГС). Укр. дыял. тлу́мок ’клунак’, тлума́к ’вузел, чамадан’, польск. tłumok ’клунак’, чэш. tlumok ’клунак, рукзак’. Са ст.-польск. tłumok ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103) ад tłum ’натоўп, плойма’, першапачаткова ’вялікая колькасць’ (Брукнер, 572 і інш.), гл. тлум1, або ад tłumić ’сціскаць, змінаць’ (Борысь, 636), гл. тлуміць. Аднак чэш. tlumok звязваюць са ст.-чэш. telma ’торба’ няяснага паходжання (Махэк₂, 646; Голуб-Ліер, 483), а ўкр. тлу́мок, тлума́к лічаць трансфармацыяй тур. tulum ’торба’ (Ткачоў, Slavica Tarnopolensia, 1994, 1, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)