Месі́я ’пасланец бога, які павінен прыйсці на зямлю і выратаваць род чалавечы ад пакут’ (ТСБМ). Яшчэ ст.-рус.мессия, месия ’тс’ (XII ст.), ст.-бел.месия (XV ст.). Форма месіяш ’тс’ (Нас.), ст.-бел.месияшъ, месиашъ, мессияшъ, месыашъ ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск.mesyjasz ’месія’, якое праз лац.messīas ад ст.-яўр.māsziāh ’памазаны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ménschenverstandm -(e)s чалаве́чы ро́зум;
der gesúnde ~ разу́мны сэнс;
für den ~ únfassbar ро́зуму недасту́пна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трыва́ласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць трывалага. Трываласць тканіны. Трываласць ведаў. Трываласць драўніны. □ Слаўся, горды розум чалавечы — Праваднік нязведаных дарог: На свае разгойданыя плечы Ты прыняў трываласць перамог.Гаўрусёў.[Камісар брыгады] ішоў і здзіўляўся сіле і трываласці жанчын. За іх ён баяўся з самага пачатку марша.Шамякін.
2. Устойлівасць, надзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ска, -і, ДМ ма́сцы, мн. -і, ма́сак, ж.
1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы.
Навагодняя м.
М. зайца.
2.перан. Прытворства, якое хавае сутнасць каго-, чаго-н.
Прыкрывацца маскай.
3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.
Пасмяротная м.
4. Засцерагальная накладка на твар.
Супрацьгазавая м.
5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага сродку, крэму і пад.
◊
Скінуць маску — паказаць сваю сапраўдную сутнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
plemi-ę
н. племя;
~ona słowiańskie — славянскія плямёны;
człowiecze plemi-ę — чалавечы род
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
натураліст эпохі Адраджэння, заснавальнік навук. анатоміі. Скончыў Лувенскі ун-т (Фландрыя). Вывучаў медыцыну ў Манпелье (Францыя), Парыжы. Д-р хірургіі (1537). З 1539 праф. у Падуанскім ун-це. Адзін з першых пачаў вывучаць чалавечы арганізм ускрыццём, апублікаваў «Шэсць анатамічных табліц» (1538). Удакладніў і дапоўніў анатамічную тэрміналогію. У працы «Пра будову чалавечага цела» (кн. 1—7, 1543) абвергнуў вучэнне К.Галена (панавала на працягу 14 ст.) пра сістэму руху крыві ў арганізме, што стала асновай для адкрыцця кровазвароту У.Гарвеем. Праследаваўся царквой, паводле прысуду інквізіцыі ў 1564 зрабіў паломніцтва ў Палесціну, на зваротным шляху пасля караблекрушэння памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЬСКАЯ [Zapolska; сапр.Корвін-Піятроўская
(Korwin-Piotrowska)] Габрыэля (30.3.1857, в. Падгайцы Луцкага р-на Валынскай вобл., Украіна — 17.12.1921),
польская пісьменніца і актрыса. Выступала ў т-рах Варшавы, Львова, Парыжа. Пачала друкавацца ў 1880-я г. У прозе глыбокі псіхалагізм характараў спалучала з натуралістычнымі тэндэнцыямі (зб. навел «Акварэлі», 1885, «Чалавечы звярынец», 1893, аповесць «Сезонная любоў», 1905). Найб. вядомасць ёй прынеслі драм. творы (п’есы «Жабуся», 1897, «Іх чацвёра», 1907, «Паненка Малічэўская», 1910), асабліва п’еса «Мараль пані Дульскай» (1906, пер. на бел. мову М.Татур, 1958, паст. т-рам імя Я.Коласа ў 1956) — вострая, з’едлівая сатыра на мяшчанства. Аўтар п’ес «Той» (1898), «Сібір» (1899), рамана «Зашуміць лес» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯТЛІ́ЦКІ (Мікола) (Мікалай Міхайлавіч; н. 20.3.1954, в. Бабчын Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1983 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1969. Вострыя праблемы сучаснасці, гонар за свой край, трывога за лёс народа, праблемы духоўнасці — асн. пафас паэзіі М.: зб-кі «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Ружа вятроў» (1987), «Шлях чалавечы» (1989), «Блаславенне», «Палескі смутак» (абодва 1991), «Чаканне сонца» (1994), «Хойніцкі сшытак» (1999). Кніга «Бабчын» (1996, Дзярж. прэмія Беларусі 1998) — своеасаблівы помнік роднай вёсцы, адселенай у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аго́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Набыць што‑н. з вялікімі цяжкасцямі. [Гушка] адчуў, як радасная надзея яго ўсяго ўскалыхнула: сярод добрых людзей, разам з імі, ён як-небудзь агорае сабе зямлі крыху і пачне жыць па-чалавечы.Чорны.// Справіцца з чым‑н.; здолець зрабіць што‑н. Агораць хату.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уласці́васць, ‑і, ж.
Характэрная асаблівасці рыса, прыкмета каго‑, чаго‑н. Уласцівасць спадчыннасць арганізма. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці металаў. □ Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны рыбалку паважаюць, З бляшнёй ля пелькі могуць векаваць.Корбан.Дзіўныя ўласцівасці мае чалавечы голас. Адно і тое ж слова можна вымавіць з дзесяткамі адценняў.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)