have a blurry vision of smth. няя́сна ба́чыць што-н.; мець цьмя́нае ўяўле́нне аб чым-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ghostly
[ˈgoʊstli]
adj.
1) як здань; бляды́, бле́дны; цьмя́ны, няя́сны
2) пра ду́хаў
ghostly legends — леге́нды пра ду́хаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГА́МАН ((Hamann) Іаган Георг) (27.8.1730, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 21.6.1788),
нямецкі філосаф-ірацыяналіст, крытык, пісьменнік. Вывучаў у Кёнігсбергу філасофію, багаслоўе, філалогію. Яго «Сібіліны лісткі» (выд. 1819) выкладзены ў форме аракульскіх выслоўяў. У фрагментах «Славутыя думкі Сакрата» (1759) і «Аблокі» (1761) адстойваў прынцыпы веры і непасрэднага пачуцця як асноўныя пры спасціжэнні рэчаіснасці. Лічыў мастацтва вынікам геніяльнай інтуіцыі (фрагмент «Кішэнная эстэтыка», 1761). Крытыкуючы рацыяналізм асветнікаў, у прыватнасці філасофію І.Канта («Метакрытыка пра пурызм розуму», 1784, выд. 1800), развіваў ідэі містычна афарбаванай інтуітывісцкай дыялектыкі. Абсалютызаваў інтуітыўны момант у творчасці і пазнанні (канцэпцыя «непасрэдных ведаў»). Паводле Гамана, розум (развага) індывідуальны, гістарычны, сітуатыўны; не існуе ўсеагульнага «цвярозага розуму» асветніцкай філасофіі, як і кантаўскага «чыстага розуму»; мова — «першы і апошні орган і крытэрый розуму», звязанасць якога з мовай вызначае межы розуму. Яго ўяўленні пра мову, творчасць генія, спрадвечнасць паэзіі зрабілі ўплыў на ням.філас.-эстэт. думку (І.Г.Гердэр, літ. рух «Буры і націску», І.В.Гётэ). За афарыстычны адрывісты і цьмяны стыль, падобны на прароцтвы, празваны Гётэ «паўночным магам».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
dim1[dɪm]adj.
1.цьмя́ны, невыра́зны, няя́сны;
a dim memory няя́сны ўспамі́н
2.BrE, infml тупы́ (пра чалавека)
♦ take a dim view of smth.infml ста́віцца да чаго́-н. адмо́ўна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
vague[veɪg]adj.
1. няя́сны; невыра́зны, неакрэ́слены, цьмя́ны;
a vague term недакла́дны тэ́рмін
2. нерашу́чы, няўпэ́ўнены;
be vague in/about one’s plans быць няўпэ́ўненым у сваі́х пла́нах
3. рассе́яны, няўва́жлівы; адсу́тны (позірк)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
затума́нены, ‑эя, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад затуманіць.
2.узнач.прым. Зацягнуты смугой; туманны. Сінь.. [неба] была не яскравая, а затуманеная, малочная.Мележ.// Мутны, з павалокай слёз (пра вочы). [Пятра] з удзячнасцю паглядзеў на Сашу затуманенымі вачамі, не маючы сіл вымавіць слова, прыпаў вуснамі да яе рукі.Шамякін.//перан.Цьмяны, замарочаны (пра свядомасць). Крык Маслянкі пранікаў у затуманеную свядомасць Максіма, але не выклікаў страху.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dreamy
[ˈdri:mi]
adj.
1) по́ўны ма́раў
2) няя́сны, цьмя́ны
a dreamy recollection — няя́сны ўспамі́н
3) летуце́нны; непракты́чны
a dreamy person — летуце́ньнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
misty
[ˈmɪsti]
adj.
1) імглі́сты; затума́нены, засму́жаны
misty hills — засму́жаныя ўзго́ркі
misty morning — імглістая ра́ніца
2) няя́сны, цьмя́ны; невыра́зны
a misty notion — цьмя́нае паня́цьце
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)