шмо́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Церці сваёй паверхняй аб паверхню іншага прадмета. Зараз жа пастронкі напяліся, як струны, раскудзеленыя вузлы на іх шморгаліся па конскіх баках. Чорны.
2. перан. Абл. Знаходзіцца, быць дзе‑н., каля чаго‑н., сярод каго‑н. (звычайна, пра непажаданую ці непрыемную прысутнасць каго‑н.). [Майзель:] — Розныя Баргоны-шмаргоны шморгаюцца на бровары, каля бровара, п’юць піва і ашукваюць рабочых. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Няўта́рты ’не вельмі кемлівы, не вельмі здольны’ (Марц.). Відаць, запазычана з польск. nieutarty ’неабцёрты, дзікі, нястрыманы’ (што да trzeć ’церці’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́рчыць ’драць бульбу на тарцы’ (мазыр., ЖНС), ’церці бульбу на тарцы’ (Вешт.), сюды ж тарча́нік ’дранік’ (Мат. Гом.). Гл. та́рка 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трайню́шка ’церніца’ (навагр., ЛА, 4), польск. дыял. trójnia, trojaczka ’церніца з падвойным (двухрэбравым) білам’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. tráinioti ’церці, мяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́лік ’дробны злодзей’ (ТСБМ), жульма́н ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́лик ’тс’, дыял. ’птушка з пароды кулікоў’, ’маленькі хлябок’, кастр. ’ножык’, уладз. ’чорнарабочы’, польск. žulik ’злодзей’, чэш. žulik ’махляр, шэльма’, балг. жульо ’дробны чалавек’ (< жуля ’церці’, БЕР, 1, 558). Даль (1, 547) звязваў жулить ’прысвойваць’ з жи́лить (параўн. бел. жыліць) ’тс’, жилиться ’быць скупым’. Гэта падтрымлівае Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298. Праабражэнскі (1, 237), адзначыўшы жуль ’ножык’ і арг. афен. жулить ’рэзаць’ згадвае, што «некоторые производят от шулер». Фасмер (2, 65) дадае арг. рус. жулик ’вучань злачынца’ і ’ножык’, нерашуча параўноўвае з серб.-харв. жуљити ’драць скуру’, балг. жуля ’драпаць, церці, здзіраць’, славен. žúliti ’церці, жаваць’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смуры́жыць ‘вадзіць па чым-небудзь; паціраць, церці’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Бяльк.), ‘шаркаць нагамі пры хадзьбе’ (Сцяшк. Сл.), ‘змякчаць вяроўку трэннем’ (Юрч.), смура́жыць ‘тс’ (Бяльк.). Гл. мурыжыць, няяснага паходжання; магчыма, да муругі ‘рыжы (гл.), параўн. балг. му́ргав ‘смуглы’, рус. сму́рый ‘цёмна-шэры’, што можа быць звязана з смуніць (гл.). Фасмер (3, 693) рус. смурыгать ‘церці, часаць’ следам за Праабражэнскім (2, 338) разглядае як ітэратыў да сморгать (гл. сморгаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мордач ’від цэпа’ (Выг.). Уваходзіць у групу лексем з асновай mъrd‑ ’мяць, мэкаць, церці’ (Куркіна, ОЛА–1972, 216). Роднаснае да морда 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыці́рка ’зацірка’ (краснап., ЛА, 4), ’прыбаўка ў страву мукі’ (Нас.), пры́терка ’прыправа, затаўка’, прыте́рть ’прыправіць, заправіць (страву)’ (Растарг.). Ад прыціра́ць ’пераціраць пальцамі’; гл. це́рці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тырці́льніца (тырті́лныця) ‘жанчына, якая трэ лён’ (драг., Выг., З нар. сл.). Да це́рці (гл.), ад мясцовага тэ́ртэ (Бел. дыял. 2), параўн. трэйка 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́нне ’старое парванае адзенне, рвань, лахманы, транты’ (Юрч.; Юрч. Сін.). Магчыма, ад церці (гл.) або ад транты (гл.). Суфікс зборных назоўнікаў ‑нне, як у адзенне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)