2.(выдумывать) выдумля́ць, прыдумля́ць; (врать)хлусі́ць, ілга́ць; (после гласных) лгаць;
3.грам. злуча́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Манкі́раваць ’грэбаваць, нядбайна адносіцца да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’хлусіць, падманваць, фальшывіць’ (Нас.; іўеў., Сл. ПЗБ). З рус.манки́ровать ’адсутнічаць, ухіляцца’, якое з франц.manquer ’не хапаць’ < італ.mancare > лац.mancus ’пакалечаны’ (Фасмер, 2, 570).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каве́рыць ’скажаць гучанне слова, няясна вымаўляць, хлусіць’ (Жакава. Совещание по ОЛА, 198–199). Як магчымыя паралелі можна прывесці рус.кастрам.коверить ’ламаць, згібаць, мяць што-н.’ і, як вельмі ненадзейнае, рус.паўн.-дзвін.каверить ’хварэць, нядужаць; кашляць’ (адносна развіцця значэння параўн. рус.дыял.вертёж ’галавакружэнне; заразная хвароба, эпідэмія’). Утворана прэфармантам ко‑ ад верыць, роднаснага рус.дыял.верать ’плесці (лапці, кашолкі, сеткі і да т. п.)’, верать ’хлусіць, расказваць байкі’, якія ад verti ’плесці і інш.’ Развіццё значэння аналагічнае вярзці ’несці лухту’ < вярзці ’плесці (лапці і інш.)’. Да словаўтварэння параўн. кавярзаць, укр.ковертати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́жыць1 экспр. ‘прымушаць рабіць’ (шальч., Сл. ПЗБ). Магчыма, балтызм, параўн. літ.tū́žti ‘лютаваць, даводзіць да шаленства’, як і аманімічнае ты́жыць ‘хлусіць, гаварыць абы-што’ (там жа), параўн. літ.taũzyti ‘балбатаць, несці лухту’, што няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́хар, ма́хер, ма́хір, ма́хер у выразе шахер‑махер ’хлус, ашуканец’ (Шат., Касп., Нас.) запазычана з ідыш macher, якое з новав.-ням.Macher ’камбінатар, дзялец’ (Вінэр, ЖСт, 1895, 1, 64; Карскі, О языке, 173). Сюды ж ма́хірыць ’хлусіць, маніць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прына́гліць ’гвалтам, нахабна прымушаць да чаго-небудзь’ (Нас.). Да на́гліць ’нахабна хлусіць; прымушаць’ (гл.), якое ад на́глы (гл.). Хутчэй за ўсё, сюды ж таксама прынагляда́ць ’прымушаць’ (шальч., Сл. ПЗБ), якое, такім чынам, трэба лічыць вынікам кантамінацыі прына́гліць з нагляда́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трулі́ць ‘маніці, хлусіць’ (Вушац. сл.), ‘гаварыць няпраўду, выдумляць’ (докш., Бел. дыял. 2), ‘нешта вярзці, невыразна гаварыць (пра п’янага)’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. польск.trulać ‘курлыкаць, трубіць (пра голас жураўля і гусі ў палёце)’, рус.трум‑трум ‘голас жураўля’.