geschckt

a спры́тны, уме́лы, майстэ́рскі

in ~er Wise — спры́тна, па-майстэ́рску

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Knstgriff

m -(e)s, -e

1) уме́лы прыём

2) хі́трасць, прыём

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Растро́пны ’ўвішны, умелы’ (Жд. 2), ст.-бел. ростропный ’разважлівы, разумны’, сюды ж ростропъ ’разважлівасць, прадбачлівасць’ (Ст.-бел. лексікон), розтропность ’тс’: розтропность рѣчи (Альтбаўэр). Запазычана з польск. roztropny ’разумны, кемлівы, хуткі’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 60; Булыка, Лекс. запазыч., 131). Параўн. растаропны (гл. растароп1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

misterhaft, misterlich

1.

a майстэ́рскі, уме́лы; маста́цкі

2.

adv па-майстэ́рску, уме́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

трыяле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Верш з васьмі радкоў, дзе чацвёрты і сёмы паўтараюць першы радок, а восьмы — другі, пры гэтым увесь верш мае дзве рыфмы. [Максім Багдановіч] быў умелы майстар верша — і перад чытачом упершыню разгарнуліся беларускія папірусы пентаметраў і ярка зазвінелі не чутыя на гэтай мове беларускія тэрцыны, трыялеты, актавы... Клышка.

[Фр. triolet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́шчы ’мудры, здольны прадракаць’ (КТС, БРС), укр. віщий ’тс’, рус. вещий: паўн. ’вядзьмар, чараўнік’, разан. ’разумны, талковы, красамоўны’, ст.-рус. вѣщий ’тс’ (з X ст.), польск. wieszczy ’вампір’, каш. ’дух чалавека, які нарадзіўся з зубамі’, wieszcz ’паэт, прарок’; ’чалавек, народжаны ў кашулі’, wieszczka ’варажбітка’, в.-луж. wěšćer ’варажбіт, прадказальнік’, н.-луж. wěšćaŕ ’тс’, чэш. věští, věštecký ’вешчы’, славен. véšča ’ведзьма’, veščec ’чараўнік’, серб.-харв. ве̏шт ’вопытны, дасведчаны, лоўкі, умелы’, макед.умелы, мастацкі’, вештак ’спецыяліст’, балг. вещ ’дасведчаны’, ст.-слав. вѣщь, вѣьцъ ’чараўнік, вядзьмар’, ц.-слав. вѣшть (з XIV ст.), прасл. věštь‑jь < *věstj‑ < *věd‑tjo‑. Да ведаць (гл.). Параўн. Міклашыч, 390; Праабражэнскі, 1, 110; Фасмер, 1, 309; Шанскі, 1, В, 83; КЭСРЯ, 79; БЕР, 1, 140–141; Махэк₂, 686.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

geübt

a трэнірава́ны,трэніро́ваны; дасве́дчаны, спрактыкава́ны; уме́лы, майстэ́рскі

ein ~es uge — спрактыкава́нае [напрактыкава́нае] во́ка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

віртуо́з

(іт. virtuoso = умелы, майстэрскі)

1) музыкант, які дасканала валодае тэхнікай ігры на інструменце;

2) перан. чалавек, які дасягнуў у працы вышэйшай ступені майстэрства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

зда́тны, ‑ая, ‑ае; здацен, ‑тна.

1. Здольны на што‑н., схільны да чаго‑н.; умелы. Здатны да навукі. Здатны да работы. Паказаць, хто на што здатны. □ Спрытна рэжу дол сахою, Здатны ў лузе за касою! Колас.

2. Зручны, прыгодны для чаго‑н. [Іван] пабег па-над .. гіганцкай загародкай, шукаючы якой здатнай для сховы мясціны. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nifty [ˈnɪfti] adj. infml

1. спры́тны, уме́лы

2. эфекты́ўны, кары́сны і про́сты адначасо́ва;

a nifty little gadget for peeling potatoes эфекты́ўная невялі́кая прыла́да для абіра́ння бу́льбы

3. прыва́бны, элега́нтны, мо́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)