ЗАЛЕ́СКІ Адам Іосіфавіч (н. 4.4.1912, в. Кімейка Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык, этнограф. Д-ргіст.н. (1963), праф. (1964). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1940). У 1937—40 нам. дырэктара Мінскага пед. вучылішча. З 1945 выкладчык, дэкан Курскага пед. ін-та. З 1953 заг. сектара этнаграфіі Ін-та гісторыі, з 1957 нам. дырэктара Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБССР. У 1970—81 навук. супрацоўнік, заг. сектара Ін-та гісторыі АНБССР. Аўтар прац па гісторыі Вял.Айч. вайны, нац. адносін. Адзін з аўтараў 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 4, 1975), «Нарысаў ваеннай гісторыі Беларусі» (ч. 1—5, 1995).
Тв.:
Быт беларускіх сялян у партызанскім краі. Мн., 1960;
В партизанских краях и зонах. М., 1962;
Героический подвиг миллионов в тылу врага. Мн., 1970;
Дарогамі партызанскай Беларусі. Мн., 1974;
О национальных отношениях в Советской Белоруссии: Ист. очерки. Гродно, 1992 (разам з П.М.Кобрынцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРЫ́ПЯЦКІЯ БАЛО́ТЫ»
(«Pripiatsee»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.фаш. захопнікаў супраць часцей Чырв. Арміі, якія трапілі ў акружэнне, партызан і мясц. насельніцтва на тэр. Брэсцкай, Пінскай і Мінскай абл. 19.7—31.8.1941 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 162-й і 252-й пях. дывізій, 1-й кав. брыгады СС на чале з нач. СС і паліцыі тылу групы арміі «Цэнтр» Бах-Зелеўскім паводле загаду рэйхсфюрэра СС Гімлера. Мэта: расстраляць западозраных у падтрымцы партызан, вывезці жанчын і дзяцей у балота, канфіскаваць жывёлу і прадукты, знішчыць у раёне Прыпяцкіх балот вёскі, дзе будзе аказана супраціўленне. Паводле звестак ням. камандавання, на 13 жн. было загублена 13 788 чал., спалена шмат нас. пунктаў, у т. л. вёскі Вял. Гаць (загублена 123 чал.), Святая Воля (436 чал.) Косаўскага р-на Брэсцкай, Запясочча (300 чал.), Пагост (69 чал.), Чэрнічы (40 чал.) Жыткавіцкага, Асташкавічы (120 чал.), Славань (72 чал.) Парыцкага р-наў Палескай, Хатынічы (73 чал.) Ганцавіцкага р-на Пінскай абл. Гітлер палічыў «надта нязначнай» колькасць загубленых жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛА́НГА (ад грэч. phalanx; ваен.),
шчыльна самкнутае лінейнае пастраенне цяжкай пяхоты ў Стараж. Грэцыі, Македоніі і Стараж. Рыме. Мела 8—16 (радзей 25) шэрагаў. Спартанская і афінская Ф. складаліся з 8 шэрагаў і налічвалі 8 тыс. воінаў, працягласцю па фронце да 1 км. Македонская Ф. налічвала 16—18 тыс. воінаў і строілася ў 8, 10, 12 ці 24 шэрагі. Македонскі цар Філіп II удасканаліў яе пастраенне: уключыў пелтастаў (прыкрывалі пяхоту з фронту) і кавалерыю (дзейнічала на флангах). Вял. македонская Ф. складалася з 16 384 гаплітаў, 8192 пелтастаў, 4094 коннікаў. Асн. форма дзеяння Ф. — франтальны ўдар, які наносіўся на кароткай дыстанцыі (быў эфектыўны на роўнай мясцовасці і менш паспяховы на перасечанай). З-за маларухомасці Ф. была прыступная на флангах і з тылу. Ф. існавала ў Стараж. Рыме (да ўвядзення больш рухомых маніпул і кагорт) і адрадзілася ў 4 ст.н.э. ў войнах з варварамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Усевалад Фёдаравіч (16.4.1895, в. Акроева Волатаўскага р-на Наўгародскай вобл., Расія — 2.4.1974),
савецкі военачальнік. Ген.-лейт. (1940). Скончыў Пецяргофскую школу прапаршчыкаў (1916), курсы «Выстрал» (1928), курсы камандзіраў-адзінаначальнікаў пры Ваен.-паліт. акадэміі (1930), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918. У студз.—сак. 1938 нам. камандуючага войскамі БВА, потым камандуючы Забайкальскай, Калінінскай ваен. акругамі. У сав.-фінл. вайну 1939—40 каманд. і нам.каманд. 7-й арміяй. З ліп. 1940 нам., 1-ы нам.каманд. войскамі Кіеўскай Асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну нач.тылуПаўд.-Зах. фронту, нам.нач. Генштаба, каманд. 4-й і 52-й арміямі на Ленінградскім і Волхаўскім франтах, пам.каманд. Сцяпным фронтам. З кастр. 1943 па май 1945 камандуючы войскамі БВА (у студз.—вер. 1945 Беларуска-Літоўская ваенная акруга; гл. Дадатак). У 1946—47 нам., потым каманд. войскамі Стаўрапольскай ваен. акругі.
1. Увайсці, зайсці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [каровы], якім асабліва дакучае спёка, па самае чэрава пазаходзілі ў ваду.Сачанка.
2. Апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаходзіць далёка ў лес.
3. Зайсці, падысці збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Варожыя часці пазаходзілі з тылу.
4.(1і2ас.мн.неўжыв.). Паглыбіцца ў што‑н. — пра ўсё, многае. Цвікі пазаходзілі ў сцяну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ХО́ЦЕМЛЯ—АРГУНЫ́»
(«Chozemlja—Arguny»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. атрадаў 6-га «Марак» і 8-га імя М.Н.Селіваненкі партыз. брыгады «Аляксея», спец. групы БШПР пад камандаваннем В.Дз.Сазонава і мясц. насельніцтва ў Суражскім і Віцебскім р-нах 3.10.1942. Назва ад вёсак Хоцемля і Аргуны ў Лёзненскім р-не. Праводзілася падраздзяленнямі 237-га ахоўнага батальёна, 13-га паліцэйскага палка СС з прыдадзенымі ім процітанк. і мінамётнымі батарэямі на чале з камендантам Смаленска. Паводле плана штаба тылу групы армій «Цэнтр» аперацыя «Х.—А.» разам з карнай аперацыяй «Маланка» павінна была адчысціць ад партызан перадполле чыг. Полацк—Смаленск. Раптоўнай атакай з Пн і Пд карнікі хацелі ўварвацца ў партыз. лагер. Сілы праціўніка ў 4 разы перавышалі сілы партызан. Пасля 6-гадзіннага бою партызаны з баямі адышлі на ПнЗ. Не дасягнуўшы поспеху, карнікі падпалілі в. Хоцемля, расстралялі 97 яе жыхароў і каля 60 жанчын і дзяцей спалілі ў хатах; у в. Кавалёва Суражскага р-на спалілі больш за 50 двароў і расстралялі 40 жыхароў.
опери́ровать в тылу́ проти́вника аперы́раваць у ты́ле праці́ўніка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БРЫГА́ДА [франц. brigade ад італьян. brigata згуртаванне, атрад (ваен.)],
1) тактычнае вайск. злучэнне ва ўзбр. сілах; прамежкавая баявая адзінка паміж палком і дывізіяй. У сухап. войсках складаецца з батальёнаў, дывізіёнаў (радзей палкоў), падраздзяленняў баявога забеспячэння і тылу; у ВПС — з эскадрылляў; у ППА — з дывізіёнаў (батальёнаў); у ВМФ — з караблёў або дывізіёнаў караблёў; у спец. войсках — з батальёнаў. Уваходзіць у склад дывізіі або з’яўляецца самаст. адзінкай у аператыўным аб’яднанні, можа весці бой і ў складзе аб’яднання і самастойна. Як баявая адзінка брыгада з’явілася ў ісп. арміі ў 2-й пал. 16 ст. У 2-й пал. 17 ст. стала асн. тактычным фарміраваннем пяхоты і кавалерыі амаль ва ўсіх арміях Еўропы, у т. л. ў войску ВКЛ. З развіццём баявой тэхнікі і ўзбраення, са з’яўленнем новых родаў войск і спец. войск пачалі стварацца брыгады артыл., мінамётныя, сапёрныя, танкавыя, авіяц., чыгуначныя і інш. У 1-ю і 2-ю сусв. войны брыгады рознага прызначэння былі ў складзе армій усіх краін. Брыгада — адна з гал. баявых адзінак Узбр. Сіл Беларусі.
2) Самаст. фарміраванне некалькіх партыз. атрадаў, пашыранае ў Вял.Айч. вайну на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі (гл.Партызанская брыгада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неспадзява́ны, ‑ая, ‑ае.
Нечаканы, непрадбачаны. Неспадзяваны госць. Неспадзяваная вестка. □ Прысутнасць на сходзе Мікалая Вайткевіча была для серадзіборцаў неспадзяванай.Пестрак.— Вашаму батальёну даручана абысці ворага з тылу і панесці першы неспадзяваны ўдар.Грахоўскі.// Які вельмі хутка ўзнік; раптоўны. Тут маці засмяялася, неспадзяваная здагадка мільгнула ў галаве.Кулакоўскі.Напад на [Лаўрэна] быў такі неспадзяваны, што ён нават не адбіваўся.Якімовіч./узнач.наз.неспадзява́нае, ‑ага, н.І тут здарылася неспадзяванае. Федзя раптам падняўся з-за парты і пайшоў да дошкі.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПА́ЎЛАЎ Якаў Савельевіч (20.6.1940, в. Самуйлы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 7.12.1996),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1983), праф. (1984). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ (заг. сектара), з 1976 у Мінскай ВПШ (заг. кафедры). З 1991 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, кіраўнік групы па вывучэнні паліт. рэпрэсій на Беларусі ў 1920 — пач. 1950-х г. З 1993 у Бел.НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы (заг. аддзела). Даследаваў гісторыю рэвалюцыі 1905—07, грамадзянскай вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20 у Расіі і Беларусі, падп. і партыз. барацьбы на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ваен.буд-ва і паліт. рэпрэсій у 1920—40-х г., праблемы метадалогіі і гістарыяграфіі Вял.Айч. вайны. Адзін з аўтараў прац «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і інш.
Тв.:
В.И.Ленин и партизанское движение. Мн., 1975;
Комиссар Бумажков. Мн., 1978;
Народная война в тылу интервентов и белогвардейцев. Мн., 1983;
В суровом сорок первом. Мн., 1985;
У истоков победы. М., 1986;
Драматычны лёс польскіх асаднікаў // Бел. мінуўшчына. 1994. № 4;