перамяшчэнне па трубаправодзе сыпкіх і раздробненых цел сілай цякучай вады.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скіп
(англ. skip)
самаразгрузачная скрыня для падымання сыпкіх грузаў, напр. карысных выкапняў з шахты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАЛА́СТ (галанд. Ballast),
1) груз (вада, пясок і інш.), які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля. Сучасныя марскія судны, асабліва падводныя лодкі, выкарыстоўваюць як баласт ваду (заліваецца ў баластавыя цыстэрны).
2) Груз для рэгулявання пад’ёмнай сілы паветраплавальнага апарата (напр., аэрастата).
3) Слой сыпкіх матэрыялаў (друз, гравій і інш.) на чыг. палатне, які стварае пругкую аснову для шпалаў чыг. пуці, адводзіць ваду, перашкаджае падоўжным і папярочным перамяшчэнням рэйка-шпальнай рашоткі, забяспечвае плаўны ход рухомага саставу.
2) У пераносным значэнні — усё лішняе, непатрэбнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ ТРАНСПАРТАВА́ННЕ,
перамяшчэнне сыпкіх і штучных грузаў пад дзеяннем сілы цяжару. Для гравітацыйнага транспартавання выкарыстоўваюць нахіленыя ральгангі, горныя вырабаткі (скаты), ступеньчатыя (каскадныя) і вінтавыя спускі, грузаспускныя канвееры, метал. лісты, жалабы, трубы, драўляныя насцілы і інш. Скорасць гравітацыйнага транспартавання 2—3 м/с. Характарызуецца прастатой канструкцыі, малымі эксплуатацыйнымі расходамі, значнай прапускной здольнасцю. Выкарыстоўваецца на шматпавярховых складах, у ліцейных, мех. і інш. цэхах, у горнай прам-сці і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
га́рнец, гарца, м.
1. Мера сыпкіх і вадкіх цел, роўная 3,28 літра, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Гарнец жыта. Гарнец гарэлкі.
2. Пасудзіна такой ёмістасці. Вохкаў селянін і з гарцам ішоў у пуставаты свіран, каб даць Боруху ў лік даўгоў мерку збожжа.Бядуля.
[Польск. garniec.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сек ‘даўняя мера вагі сыпкіх цел ёмістасцю 12 кг’ (Сл. ПЗБ; в.-дзв., Нар. сл.). Ст.-бел.секъ (ссекъ) пераважна ў магілёўскіх актах ‘адзінка колькасці мяса’ (Скурат, Меры, 145; Ст.-бел. лексікон), ‘мера сыпкіх цел’: семенʼя лняного секов два (Яблонскіс, 210). Скурат (там жа) лічыць вытворным ад *sěkti ‘сячы’, што сумніўна ў сувязі з вышэй прыведзеным значэннем. Хутчэй за ўсё, балтызм, параўн. літ.síekas ‘мера вагі (зерня) = 6 гарцаў, г. зн. каля 20 л’, лат.síeke ‘тс’, якія далей звязаны з літ.síekti ‘спрабаваць дасягнуць чаго-небудзь’, seikʼti ‘вымяраць мерамі’. Аб апошніх словах гл. Фрэнкель, 781; Мюленбах-Эндзелін, 3, 857.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кватэ́рка
(польск. kwaterka)
даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (0,17644 л).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мюі́д
(фр. muid)
старадаўняя мера сыпкіх рэчываў і вадкасцей у Францыі, роўная прыблізна 270 л.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІЛЬГАЦЯМЕ́Р,
прылада для вызначэння вільготнасці газаў, вадкасцей, цвёрдых і сыпкіх матэрыялаў. Найб. пашыраны вільгацямеры, дзеянне якіх заснавана на змяненні фіз. уласцівасцей рэчываў (электраправоднасці, дыэлектрычнай пранікальнасці, паказчыка пераламлення і інш.) у залежнасці ад вільготнасці (напр., ёмістасныя вільгацямеры). Ёсць вільгацямеры, дзеянне якіх засн. на раздзяленні (экстракцыяй, сушкай і інш.) рэчыва на ваду і сухую рэшту; радыеізатопныя (для цвёрдых рэчываў), дзе выкарыстоўваюцца з’явы паглынання гама-прамянёў і запавольвання нейтронаў, а таксама вільгацямеры, заснаваныя на з’яве ядзернага магнітнага рэзанансу. Вільготнасць газаў (у т. л. паветра) вызначаюць гігрометрамі і псіхрометрамі.