механіка сыпкіх асяроддзяў

т. 10, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сы́пкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сы́пкі сы́пкая сы́пкае сы́пкія
Р. сы́пкага сы́пкай
сы́пкае
сы́пкага сы́пкіх
Д. сы́пкаму сы́пкай сы́пкаму сы́пкім
В. сы́пкі (неадуш.)
сы́пкага (адуш.)
сы́пкую сы́пкае сы́пкія (неадуш.)
сы́пкіх (адуш.)
Т. сы́пкім сы́пкай
сы́пкаю
сы́пкім сы́пкімі
М. сы́пкім сы́пкай сы́пкім сы́пкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

dry measure [ˌdraɪˈmeʒə] n. ме́ра сы́пкіх рэ́чываў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мера аб’ёму вадкіх і сыпкіх цел у Англіі, ЗША і некаторых англамоўных краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання вадкіх або сыпкіх рэчываў, для раздзялення на дозы.

|| прым. даза́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж.

Адзінка вымярэння вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах, роўная 0,56 л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кватэ́рка², -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (у 1 знач.).

|| прым. кватэ́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самацёкам, прысл.

1. Сілай свайго цяжару (пра рух вадкасці і сыпкіх рэчываў).

Вада ідзе с.

2. перан. Стыхійна, неарганізавана, без планавага кіраўніцтва.

Работа не пойдзе с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гро́хат, -а, М -хаце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Вялікае рэшата для прасейвання сыпкіх матэрыялаў і сарціроўкі іх па велічыні.

2. Машына для прасейвання з такімі рашотамі.

Валковы г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чацвяры́к, -верыка́, мн. -верыкі́, -верыко́ў, м.

1. Старая мера аб’ёму сыпкіх цел; адна восьмая частка чвэрці.

Ч. пшаніцы.

2. Чатыры кані ў адной запрэжцы.

Ехаць на чацверыку.

|| прым. чацверыко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)