га́рнец, гарца, м.

1. Мера сыпкіх і вадкіх цел, роўная 3,28 літра, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Гарнец жыта. Гарнец гарэлкі.

2. Пасудзіна такой ёмістасці. Вохкаў селянін і з гарцам ішоў у пуставаты свіран, каб даць Боруху ў лік даўгоў мерку збожжа. Бядуля.

[Польск. garniec.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)