1) разнавіднасць арганных варыяцый на харальную мелодыю ў музыцы 17—18 ст. (гл.харал);
2) разнавіднасць сюіты ў сучаснай музыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цы́стра
(фр. cistre)
старадаўні шчыпковы музычны інструмент з корпусам грушападобнай формы і серпавіднай галоўкай, падобны да сучаснай мандаліны; у 19 ст. выцеснены гітарай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
напластава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. напластаваць.
2. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў. Напластаванні зямной кары. Напластаванні пяскоў.
3.перан. Якая‑н. асаблівасць у культуры, свядомасці, характары больш позняга альбо чужога паходжання; наслаенне. Класавыя напластаванні. Напластаванні вякоў. □ Складана пераплятаюцца .. [у краінах Махрыба] напластаванні культур Фінікіі, антычнай Еўропы і мусульманскага Усходу з дасягненнямі сучаснай цывілізацыі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аперацыяналі́зм
(ад лац. operatio = дзеянне)
суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у сучаснай філасофіі, паводле якога паняцці не адлюстроўваюць аб’ектыўную рэчаіснасць, а з’яўляюцца прадуктам дзеянняў (аперацый) вучонага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
санары́зм
(ад лац. sonorus = гучны, шумны)
від тэхнікі сучаснай кампазіцыі, якая склалася ў Зах. Еўропе і заключаецца ў высоўванні на пярэдні план афарбоўкі гучання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
халі́зм
(англ. holism, ад гр. holos = цэлы, увесь)
кірунак сучаснай ідэалістычнай філасофіі, які разглядае цэласнасць свету як вынік творчай актыўнасці нейкага містычнага поля цэласнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экзістэнцыялі́зм
(ад п.-лац. existentia = існаванне)
суб’ектыўна-ідэалістычная плынь у сучаснай філасофіі, якая прызнае рэальным толькі існаванне чалавека і яго перажыванні, прапаведуе крайні індывідуалізм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Прывядзёнак ’дзіця, прыведзенае ў хату другой жонкай’ (Шат.), прывядзёнка, прывыді́нка ’падчарка’ (ЛА, 3, Клім.). Да прыве́сці, гл. ве́сці, відаць, праз стадыю назоўнікаў на ‑ень (пры́ведзень), утвораных ад дзеепрыметнікавых асноў, што, паводле Вярхова (Аб нек. асабл., 33–40), характэрны для сучаснай беларускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суво́ры ’суровы’ (Беларусіка, 19, 226). Параўн. укр.суво́рій ’тс’, рус.дыял.суво́рый ’суровыя; сярдзіты; брыдкі’. Актуалізавалася ў сучаснай мове пад уплывам украінскай, дзе звязваецца з уве́рий ’крывы; упарты’ (ЕСУМ, 5, 465), гл. свара, сувірацца; семантычна змененае ў выніку збліжэння з суровы, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЗЮБА́ЙЛА (Павел Кузьміч) (5.8.1931, в. Кукарава Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 24.1.1995),
бел. крытык і літ.знавец. Д-рфілал.н. (1973), праф. (1982). Скончыў БДУ (1954). Настаўнічаў, з 1960 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкаваўся з 1950. Даследаваў сучасную бел. л-ру, асн. тэндэнцыі і заканамернасці развіцця рамана, стылявыя кірункі ў прозе. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове).
Тв.:
Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1964;
Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе. Мн., 1973;
Вобраз нашага сучасніка ў беларускай прозе. Мн., 1978;
У вялікай дарозе. Мн., 1981;
Беларускі раман: Гады 70-я. Мн., 1982;
Панарама сучаснай беларускай прозы. Мн., 1986;
У пошуках духоўных каштоўнасцей. Мн., 1987;
Станоўчы герой у беларускай літаратуры: Сав. перыяд;