бакала́ўр, ‑а,
1. Даўней у заходнееўрапейскіх і рускіх універсітэтах (цяпер у Англіі) — першая вучоная ступень.
2. У сучаснай Францыі і некаторых іншых краінах — асоба, якая скончыла сярэднюю школу.
[Лац. baccalaureus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)